Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
60143.doc
Скачиваний:
137
Добавлен:
19.08.2019
Размер:
978.94 Кб
Скачать

1.9. Алесь гарун

(1887—1920)

Алесь Гарун (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі) як адзін з пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Біяграфія паэта.

А. Гарун і беларускае Адраджэнне. Газеты “Наша ніва” і “Bielarus” (“Беларус”) у творчым лёсе паэта. Вобразная адметнасць вершаў “Януку Купале” і “Начныя думкі” (абодва — 1908).

Зборнік “Матчын дар” (1918). Творчая гісторыя, структура, канцэптасфера. Асноўныя матывы і вобразы. Тварэнне паэтам нацыянальнага міфа. Канцэпцыя Беларусі, народа і яго лёсу. Думкі пра волю, народнае шчасце, сэнс быцця, будучыню. Асэнсаванне паэтам праблемы роднай мовы. Патрыятычны і сацыяльна-філасофскі змест вершаў “Чаму з маленства, з ураджэнства...”, “Як надарыцца мінута...”, “Ты мой брат, каго зваць Беларусам...”, “Юдам”, “Матчын дар”, інш. Пранікнёны лірызм, глыбокая рэфлексія, публіцыстычнасць, трагізм паэзіі А. Гаруна, яе сувязь з фальклорам. Жанравая і рытміка-інтанацыйная разнастайнасць яго лірыкі: верш-роздум, верш-зварот, гімн, элегія, малітва, песня, інш. “Лёгкасць і мілазычнасць верша, рупная шліфоўка яго, новае і вельмі пекнае счэпліванне рыфм” (М. Багдановіч).

Пачуццё грамадзянскага абавязку і адказнасці перад народам, часам, будучыняй. Энергія паэтычнага радка, заклікальныя і запытальныя інтанацыі. Вершы А. Гаруна 1917—1920 гг. “Народ”, “Брацця, к агульнаму шчасцю...”, інш. Разнастайнасць вобразна-выяўленчых сродкаў і формаў у яго паэзіі. Біблейска-хрысціянскія вобразы і матывы (“Мае Коляды”, “Самсон”, інш.). Гумар, іронія, сатыра ў вершах і байках паэта (“Мяцеліца”, “Галасуюць”, “Апякун”, “Кліч”, інш.).

Праблематыка і мастацкія асаблівасці апавяданняў А. Гаруна “Першы снег”, “Пан Шабуневіч”, “П’ера і Каламбіна” і інш. Нацыянальнае і агульначалавечае ў творах. Наватарства празаіка. Асаблівасці аўтарскага стылю.

П’есы для дзяцей А. Гаруна з яго зборніка “Жывыя казкі” (1920): “Хлопчык у лесе”, “Шчаслівы чырвонец”, “Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць”. Іх вобразы, праблематыка і эстэтычная адметнасць.

Творчасць паэта ў славянскім і сусветным літаратурным кантэксце (М. Лермантаў, В. Брусаў, А. Блок, Т. Шаўчэнка, І. Франко, У. Б. Йейтс, інш.).

Публіцыстыка А. Гаруна (“Одгукі”, “Увагі да нацыянальнага руху”).

Бібліяграфія выданняў А. Гаруна.

Ацэнка творчасці А. Гаруна ў крытыцы і літаратуразнаўстве.

1.10. Вацлаў ластоўскі

(1883—1938)

Вацлаў Ластоўскі — адзін з пачынальнікаў і лідэраў беларускага нацыянальнага Адраджэння пачатку ХХ ст. Біяграфія пісьменніка. Яго грамадска-палітычная, літаратурная, навуковая і выдавецкая дзейнасць.

Эстэтычныя пошукі В. Ластоўскага, наватарскі характар яго творчасці. Зварот да мінуўшчыны, распрацоўка гістарычных сюжэтаў. Стварэнне пісьменнікам літаратурна-гістарычнага міфа. Вобразы і падзеі мінулага, іх асэнсаванне. Выкарыстанне фальклорна-міфалагічнага летапіснага матэрыялу. Праблематыка, жанрава-стылёвая разнастайнасць, сімвалізм у апавяданнях, абразках, легендах, казках і прыпавесцях “Лебядзіная песня”, “Прывід”, “Дзень ружавай кветкі”, “Каменная труна”, “Сож і Няпро”, “Беларускі радавод”, “Князёўна Рагнеда”, “Вітаўт і Ягайла”, інш. Ацэнка М. Багдановічам апавяданняў В. Ластоўскага.

Мастацкая адметнасць аповесці “Прыгоды Тараса і Панаса” (1912).

Аповесць “Лабірынты” (1923). Элементы дэтэктыва, фантастычнай і прыгодніцкай літаратуры, прыкметы містэрыі і утопіі ў творы. Спецыфіка мастацка-філасофскага ўвасаблення ідэі беларускага нацыянальнага быцця ў “Лабірынтах”. Вобраз Крывіі ў светапогляднай і эстэтычнай сістэме пісьменніка і ў кантэксце беларускай літаратуры ХХ ст.

Паэзія В. Ластоўскага. Патрыятычная тэматыка, філасофска-інтэлектуальны змест, разнастайнасць формаў (“Наперад, змагарна наперад!”, “О, Крыўская зямля”, “Чала я не хіліў прад сілай”).

Роля В. Ластоўскага ў станаўленні нацыянальнай крытыкі і публіцыстыкі, сцвярджэнні думкі пра эстэтычнае развіццё і ўзвышэнне беларускай літаратуры. Рэцэнзіі на зборнікі “Васількі” Ядвігіна Ш., “Родныя з’явы” Т. Гушчы (Я. Коласа), “Рунь” М. Гарэцкага, артыкулы “Сплачывайце доўг”, “Па сваім шляху!” і інш.

Навуковая дзейнасць. Значэнне “Кароткай гісторыі Беларусі” (1910), “Падручнага расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка” (1924), “Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі” (1926) у абгрунтаванні беларускай нацыянальнай ідэі.

Пераклады пісьменнікам твораў іншамоўных аўтараў — Э. Ажэшкі, Р. Кіплінга, А. К. Талстога, інш.

В. Ластоўскі як мемуарыст. Каштоўнасць яго ўспамінаў пра М. Багдановіча і Я. Купалу.

Творчасць В. Ластоўскага ў кантэксце беларускай і еўрапейскай літаратур (Я. Купала, М. Багдановіч, Х. К. Андэрсен).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]