Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ ГОТОВО КУЛЬТУРА.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
269.93 Кб
Скачать

51.Агульная характарыстыка культурнага жыцця бсср у 1945-55гг.

Пасляваенны перыяд 1945-55гг. Быў прынцыпова важным для развіцця горадабудаўніцтва і архітэктуры. Адбываецца фарміраванне і вырашэнне комплекус праблем,ідэй, канцэпцый аднаўлення і развіцця архітэктуры ў залежнасці ад палітычных, сацыяльна-эканамічных, ідэйна-мастацкіх і тэхнічных умоў. Першая праблема ў гэты час-аднаўленне гарадоў і вёсак. Пры распрацоўцы новых генпланаў намеціўся падыход да вызначэння галоўных горадабудаўнічых канцэпцый. Сутнасць- узвелічэнне Перамогі. Забудоўвалася першая чарга галоўнай магістралі Мінска- праспект Сталіна (=>Скарыны=>Незалежнасці), які павінен быў злучаць 4 плошчы: Прывакзальная, Леніна, Цэнтральная(Кастрычніцкая), Круглая (Перамогі). Гэтую частку Мінска называюць “горадам Сонца”-сталінскі ампір, савецкі канструктывізм. У 1944г. у Мінску працавала спецыяльная камісія пры ўрадзе СССР, якая распрацавала новую схему планіроўкі горада. У гэтую камісію уваходзілі ў асноўным маскоўскія архітэктары: Лангбард, Шчусеў. Эскіз рыхтаваў беларус Трахтэнберг Нахун. Ідэя-стварыць радыкальныя канструктыўныя забудовы. Уздоўж Свіслачы планіраваліся зялёныя насаджэнні. Пры распрацоўцы генплана мінска імкнуліся захаваць пераемнасць з папярэдняй забудовай. Ансамблевасць-прынцыпова важны інструмент у горадабудаўніцтве. 1946г.-падрыхтаваны генплан Мінска (Трахтэнберг, Талмачоў, Іваноў). У 1948г. праходзіў конкурс на лепшы праект планіроўкі цэнтральнай часткі Мінска. Перамог праект: Баданаў, Кароль, Асмалоўскі, Паруснікаў. Тады пабудаваны Галоўны пачтамі, Дзарж.банк, Палац прафсаюзаў, КДБ і інш. Асаблівасць-архітэктура сталінскага ампіру была заснавана на прынцыпах выкарыстання класічных форм і кампазіцый. З сярэдзіны 1950-х, не звярталі ўвагу на галоўныя фасады будынкаў. Адступленне ад сусветнага мастацтва. Літаратура ў 1945-55гг.- эйфарыя ад перамогі. Улады патрабавалі усхваляць подзвіг савецкага салдата-творы схематычныя, зададзеныя. Пісьменнікі ацэньвалі гэты перыяд як самы слабы ў сваёй творчасці.Якуб Колас – “На ростанях”.Міхал Ціханавіч ЛЫНЬКОЎ аўтар эпапеі “Векапомныя дні”М. Лынькову належаць літаратуразнаўчыя працы «Беларуская літаратура за 30 год» (нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў» (1944),1948, на беларускай і рускай мовах), «Вобраз Сталіна ў беларускай мастацкай літаратуры» (1950), «Якуб Колас» (1952), «Летапіс эпохі: Беларускай савецкай літаратуры пяцьдзесят год» (1968), зборнік артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1978), кніга «Публіцыстыка» (1980). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Горкага, М. Ціханава і інш. Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), рэдагаваў газету «Беларуская звязда» — орган палітупраўлення Беларускага фронту. У 1941—1942 — рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943—1946 і 1949—1952 — дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Арка́дзь Алякса́ндравіч Куляшо́ў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (з 1941 да 1943 году працаваў у армейскай газэце «Сьцяг Саветаў» («Знамя Советов»), з 1943 да 1945 году — у Беларускім штабе партызанскага руху). «На сотай вярсьце» (1945).Пасля вайны на працягу 1945—1946 гадоў быў рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва», потым начальнікам сцэнарнага аддзелу, і ўрэшце з 1958 да 1967 году галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм». Суаўтар сцэнараў фільмаў «Чырвонае лісьце» (з А.Кучарам, пастаўлены ў 1958), «Першыя выпрабаваньні» (па трылогіі Якуба Коласа «На ростанях», з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1960—1961) і «Запомнім гэты дзень» (з М. Лужаніным, пастаўлены ў 1967). Кандрат КРАПІВА. сапр.: Кандрат АТРАХОВІЧ. Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінскай вайне (1939-1940). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавой газеце «За Савецкую Беларусь», у 1943-1945 рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». У пасляваенныя гады - рэдактар часопіса «Вожык» (1945-1947), загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР (1947-1952), дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956). У 1946 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце I сесіі Генеральнай асамблеі ААН. У 1956 - студзені 1982 - віцэ-прэзідэнт АН БССР. Аўтар п'ес «Проба агнём» (апублікавана і пастаўлена ў 1943), «Валодзеў гальштук» (1945, пастаўлена ў 1946, аднаактоўка), «Мілы чалавек» (1945, 1956, пастаўлена ў 1946), «З народам» (апублікавана і пастаўлена ў 1948), «Пяюць жаваранкі» (апублікавана і пастаўлена ў 1950, па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1953 г. аднайменны кінафільм), «Зацікаўленая асоба» (апублікавана і пастаўлена ў 1953), «Людзі і д'яблы» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), «Брама неўміручасці» (1973, пастаўлена ў 1974), «На вастрыі» (1982, пастаўлена ў 1983). Выдаў нарыс «Герой Савецкага Саюза Міхаіл Сільніцкі» (1943). Маўзон АРКАДЗЬ, сапр. Арон МАЎШЭНЗОН. Дэбютаваў у друку ў 1945. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Першая п'еса — «Канстанцін Заслонаў» (1949, пастаўлена ў 1947, у 1948 спектакль атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР). Аўтар п'ес «Наталля Крыўцова» (апублікавана і пастаўлена ў 1954), «У ціхім завулку» (апублікавана і пастаўлена ў 1955), «Калі разыходзяцца шляхі» (пастаўлена ў 1955), «Непрымірымасць» (пастаўлена ў 1956), «У бітве вялікай» (1958, пастаўлена ў 1957), «Калі ты чалавек» («Твой светлы шлях», апублікавана і пастаўлена ў 1960), «Пад адным небам» («Асцярожна, Мякішавы», апублікавана і пастаўлена ў 1962), «Куда идешь, Сергей?» (апублікавана і пастаўлена ў 1965), «У доме на Сонечнай» (пастаўлена ў 1966), «Жизнь всего одна» (апублікавана і пастаўлена ў 1968), «Дарога праз ноч» («Людзі, агонь, смерць», апублікавана і пастаўлена ў 1970), «Да апошняга дыхання» (апублікавана ў 1978), шэрагу аднаактовак. Выдадзены зборнікі драматургічных твораў «Выбраныя п'есы» (1964), «Людзі і час» (1972), «П'есы» (1974), «П'есы» (1978), «Да апошняга дыхання» (1985). Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы «Канстанцін Заслонаў» (1949, у 1950 фільм атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР), «Зялёныя агні» (1956), «Наперадзе - круты паварот» (1960). Тэатр у пасляваенны час характарызуецца пашырэннем тэматычна-жанравай накіраванасці музычнага мастацтва.Пераважае нацыянальная тэматыка.Оперы “Кветка шчасця”, “У пушчах Палесся”. На першае месца выступіла партызанская тэма: “Алеся”,”Андрэй Касцін”, “Марынка”. З’яўляецца гістарычная тэматыка: К.Каліноўскі”, “Надзея Дурава” Багатырова.Нацыянальна-легендарная тэматыка: балет “Князь-возера”. Вакальна-сімфанічныя жанры: кантаты, рамансы,жанр апрацоўкі бел. народнай песні. Жывапіс. Ваенная тэматыка прысутнічала ў творах мастакоў: Зайцаў “Парад партызан ў Мінску 16 ліп.1947г.”. Волкаў “Мінск 3 ліпеня”,“Чырвоныя гладыёлусы”, “Студэнты”, Цвірка (пейзажы)“Ленін і Сталін у Горках”.Скульптура. У 1959-я гг. Былі створаны кампазіцыі для аздаблення архітэктурнага ансамбля плошчы Перамогі (Адашкевіч, Азгур,Бембель, Селіханаў, Глебаў). З 1951г. бел. скульптары Азгур, Бембель, Глебаў, Селіханаў прымалі ўдзел у аздабленні будынка Маскоўскага універсітэта імя Ламаносава. Серыю народных строяў выдаў Лявон Баразна.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]