Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры - все вопросы.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
175.47 Кб
Скачать

28. Гістарычныя веды у Вялікім княстве Літоўскім.

«Летапісец вялікіх князёў літоўскіх»: летапісны твор 14—15 ст. з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў. Апісвае палітычную гісторыю ВКЛ за перыяд ад смерці Гедыміна (1341) па смерць Вітаўта (1430).У творы ў форме суцэльнага апавядання прадстаўлены змова Альгерда і Кейстута супраць Яўнуція, дынастычная вайна паміж Вітаўтам і Ягайлам. Але па сваёй структуры твор не мае цэласнага характару,

«Хроніка Быхаўца»: Звод быў складзены ў сяр. 16 ст., і дайшоў да нашых часоў у адзіным спісе, зробленым у канцы 17 — пач.18 ст. Звод захоўваўся ў маёнтку шляхціца А. Быхаўца «Магілёўцы», адсюль назва. Твор быў складзены ў м. Баркулабава (сучасны Быхаўскі раён) ў пач. 17 ст. Аўтарам, магчыма, з'яўляецца мясцовы праваслаўны святар Фёдар Філіпавіч Магілёвец. Летапіс змяшчае ўнікальныя звесткі па гісторыі Усходняй Беларусі: інфармацыю пра асобныя ваенна-гістарычныя падзеі, пра гісторыю беларускай культуры і праваслаўнай царквы, пра гістарычных асобаў.

Кроніка Лівоніі Генрыха Латвійскага —Аўтар — Генрых Латвійскі. аўтар выступаў у сваім творы найперш як абаронца інтарэсаў папскай арганізацыі. Кроніка лічыцца каштоўнай крыніцай ня толькі пра гісторыю самой Лівоніі, але таксама суседніх Літвы, Русі, ды яшчэ Даніі і Швэцыі. У ёй зьмяшчаецца інфармацыя пра Кукенойс і Герцыке, барацьбу з Ордэнам полацкага князя Ўладзімера.

Ян ДЛУГАШ— польскі гісторык, аўтар 12-томнай «Гісторыі Польшчы» (напісаная ў 1460-я—1480-я г., надрукаваная ў пач. 18 ст.). быў першым ва Усходняй Еўропе, хто паказаў гісторыю славянскіх краін на агульным фоне сусветнай гісторыі, і раней за іншых зразумеў значэнне гістарычных крыніц і выкарыстаў іх у сваёй працы.

Мацей СТРЫЙКОЎСКІ польскі гісторык, паэт і пісьменнік і дыпламат, каталіцкі святар.Найбольш вядомая праца — Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі (1582).

29. Еўрапейская гістарычная думка эпохі Асветы.Развіццё гіст. Ведаў у Англіі, Шатландыі і германскіх землях.

18 ст. – век асветніцтва. Англійскія асветнікі – развівалася ў краіне дзе перамагла буржуазная рэвалюцыя і рэфармацыя, мелі памяркоўны характар, займаліся эканамічнымі і этычнымі пытаннямі. Вялікае значэнне надавалі развіццю гістарычных ведаў.

Прагрэс у развіцці англійскай гісторыяграфіі, даследванні гісторыі Англіі і іншых краін.адбываецца пошук гістарычных крыніц. Але было шмат слабасцей – асноўныя крыніцы – сведчанні удзельнікаў падзей, гісторыкі таго часу не актыўна звярталіся да архіваў, вывучалася ў асноўным гісторыя сваей краіны. 18 ст. было надрукавана шмат дакументаў па гісторыі англійскай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны ігд. Гісторыкі на першае месца ставілі палітычныя падзеі, расказ цікавы для чытача. Але навуковая каштоўнасць гэтых прац невялікая. Брытанская гістарыяграфія стала звяртацца да эканамічных праблем. У 18 ст. у гістарыяграфіі усталеўваецца падзяленне гісторыі на 1. старажытную 2. сярэдневяковую 3. новую. У 1724 у Оксфардзе і Кембрыджы – былі створаны кафедры новай гісторыі. З’яўляюцца кафедры сусветнай гісторыі у Шатландыі.

Голдсміт – “Гісторыя Брытаніі” “Гісторыя Рыма” не быў прафесійным гісторыкам, гэта – апавяданні на гістарычную тэму.

Д. Юм“Гісторыя Англіі ад уварвання Юлія Цэзара да рэвалюцыі 1688”. – спроба даць поўнае даследванне англійскай гісторыі, асноўная увага – даследванне палітычнай гісторыі + рэлігія, маральныя нравы, культура. Ідэал – канстытуцыйная манархія. Варожа ставіўся да царквы, асуджаў рэлігійны фанатызм, сярэдневечча у сувязі з гэтым ен успрымаў як варварства. Яго недахоп – пераказ гістарычных крыніц і прац без крытычнага іх аналіза.

Эдуард Гібон “Гісторыя упадку і гібелі Рымскай імперыіі” хацеў паказаць, што любую імперыю чакае крах. Гэта праца – вершыня асветніцкай гістарыяграфіі. У цэнтры яго увагі – палітычныя падзеі і рэлігія, менш увагі надаецца сацыяльна-эканамічным праблемам.

Эдэнбургская школа – А. Фергюсон, Дж Мiлард, У.Робертсон. Характэрна для школы: Высокая цiкавасць да гiсторыi сац-эк прабоем.

Адам Фергюсон «Гiсторыя грамадзянскiх супольнасцей» - ён лiчыу, што рашаючая роля належыла зак прагрэсу, вялiкай рухаючай сiлай – сацыяльныя супярэчнасцi.

Уiльям Робертсон – «Гiсторыя Шатландыi» выкарыстовывау архiуны матэрял, крытычны падыход. Ён першы пачау афармляць спасылкi.

Імануіл Кант сфармуляваў ідэю аб цэласн і заканамерн гіст прагрэсу. Для тлумачэння гіст прагрэсаў выкарыстоўваў дыалектычн метады.

Іаган Шыллер – гал рыса гісторыі чал-ва – культурн і навук прагрэс. Сярэдн бюргерскае саслоўе - стваральнік гісторыі Германіі. Зварот да мінулага дае веды для будучага. Ён увёў ідэю яб маральн адказн чалавека перад гіст. “Гісторыя ад падзення аб’ядн Нідэдландаў да гіст кароны”, “Гіст 30-гадовай вайны”.

Гердэр – “Ідэі да філасофіі гісторыі чал-ва” – спроба напісаць філасоф гісторыі. Галоўн ідэя працы - заканамерн разв грам-ва., ідэя скачкападобнага прагрэсу.

Густаў Людзвіг Шлёцер (1735-1809). Яго палітычны ідэял –асветніцкі абсалютызм, галоўны прадмет даследвання – дзяржава (як інструмент прагрэсу). Ён – адзін з заснавальнікаў нарманскай тэорыі заснавання Рускай дзяржавы.