Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры - все вопросы.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
175.47 Кб
Скачать

16.Узнікненне гістарычных ведаў у грамадствах Старажытнага Усхода.

Гістарычныя звесткі з’явіліся не ў Грэцыі, а на Старажытным Усходзе. Дагэтуль ўяўленне аб мінулым, памяць аб продках перадавалася вусна, знаходзячы свае адлюстраванне ў міфах і казаннях аб стварэнні свету, дзеяннях багоў і герояў. З узнікненнем пісьменнасці і дзяржаўнасці фарміруецца традыцыя пісьмовай фіксацыі гістарычных з’яў. Стваральнікі першых гістарычных твораў грунтуюцца на легендах і паданнях, перапрацоўваючы і ўскладняючы іх.

Найбольш старажытным помнікам гістарыяграфіі, які дайшоў да нас, з’яўляецца запіс на Палермскім камяні,(другой паловай ІІІ тыс. да н.э.). Гэты помнік уключае ў сябе храналагічную паслядоўнасць падзей, палітычную тэндэнцыю і практычную накіраванасць. Храналагічная паслядоўнасць вызначаецца зменай цароў і адлікам гадоў кожнага царствавання. Палітычная мэта заключаецца ў сцвярджэнні велічы фараона як пераемніка багоў. Практычная патрэба: адлюстроўваліся звесткі аб узроўні вады ў Ніле і перыядах яго разліву, што фіксавалася ў хроніцы пад кожным годам. Яшчэ адным помнікам гістарычнай традыцыі Старажытнага Егіпта з’яўляецца апавяданне аб паходах Тутмаса ІІІ на сценах Карнакскага храма бога Амона (сярэдзіна ІІ тыс. да н.э.). У ІІ пал. IV-пач. ІІІ ст. да н.э. Манефон, вярхоўны жрэц у Геліёпалі, выклаў гісторыю Егіпта па-грэчаску, падзяліўшы яе на 30 дынастый і на Старажытнае, Сярэдняе і Новае царствы.

Паралельна са старажытнаегіпецкімі складаліся хронікі Старажытнага Міжрэчча. “Царскі спіс” (канец ІІІ тыс.) - гісторыя Міжрэчча разглядаецца з міфалагічных “дапатопных” дынастый. Да перыяду “пасля патопу” адносіцца заснаванне гарадоў-дзяржаў Ура і Урука. Ход гісторыі падаецца як умяшальніцтва бога Мардука, які карае тых, хто яго не шануе і ўзвышае людзей багабаязненых, нават нізкага паходжання.

У пазнейшыя перыяды – асірыйскі, новававілонскі, персідскі перыяд, - гістарычныя звесткі маюць форму справаздачы цара перад багамі з мэтай заручыцца іх міласцю. Асноўная інфармацыя датычыцца ўзвядзення новых храмаў, аб пракладкі каналаў, ваенных паходах, паляваннях, колькасці палонных, запалохванне падданых і насельніцтва заваяваных тэрыторый.

Асаблівае месца сярод гістарычнай літаратуры займае Біблія. Ветхі запавет – гэта вялікі і падрабязны зборнік твораў міфалагічнага, рэлігійнага, філасофскага, юрыдычнага, гістарычнага характару, створаных ў розны час. У аснове гістарычных кніг Бібліі ляжаць жрэчаскія і царскія аналы, аналагічныя егіпецкім і асіра-вавілонскім, захоўваецца храналагічная традыцыя, рэлігійная канцэпцыя хода гісторыі, тыя ж нарматыўныя і традыцыйныя прадпісанні і г.д. У Бібліі прысутнічае і рэалістычны падыход да падзей, і прароцтвы, і разгляд падзей як ланцуга прычын і наступстваў. Навогул, Біблію пранізвае багаслоўская канцэпцыя, згодна з якой адзіным фактарам і крыніцай руху гісторыі з’яўляецца старажытнаяяўрэйскі бог Яхве (Іегава), які кіруе не толькі “народам Ізраілевым”, але і ўсімі іншымі народамі тагачаснага свету. На прыкладзе Ізраіля, яго палітычных калізій Яхве вучыць усе народы свайму рэлігійна-маральнаму закону.

Гэтыя думкі атрымалі развіцце ў прароцтвах Данііла аб чатырох царствах, якія змяняліся адно за адным і за якімі наступіць пятае, вечнае боскае царства. Гэта царствы, ці манархіі – егіпецкая, асіра-вавілонская, міда-персідская, грэка-рымская.Згодна з апакаліпсічным бачаннем Данііла, гібель чацвертай манархіі адбудзецца пасля з’яўлення месіі – памазаніка божага, на зямлі ўсталюецца “пятая манархія” – царства Божае з уваскрэсеннем памерлых. Гэтыя падзеі будуць значыць канец усей чалавечай гісторыі. Далейшае развіцце гэтай канцэпцыі ў яшчэ больш містычным выглядзе дадзена ў “Адкравенні Іаана Багаслова” ці “Апакаліпсісу”, а потым у творах “айцоў царквы” ІІ – IV ст., якія абвяшчалі чацвертай манархіяй Рымскую імперыяю, пасля падзення якой будзе канец свету. Навогул ідэя прамалінейнага і прагрэсіўнага гістарычнага развіцця выступала альтэрнатывай грэка-рымскай тэорыі цыклізма і надоўга засталася ў сусветнай гістарычнай думцы.