Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Teoria_literatury.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
168.04 Кб
Скачать

29. Неаўтарскае слова: літаратура ў літаратуры.

Тэкст славесна-мастацкага твора спараджаецца творчай воляй пісьменніка: ім ствараецца і завяршаецца. Разам з тым асобныя звёны маўленчай тканіны могуць знаходзіцца ў вельмі складаным, нават канфліктным стаўленні да прытомнасці аўтара. Першым чынам: тэкст не заўсёды вытрымоўваецца ў адной, аўтарскай маўленчай манеры. Мастацка значным апыняецца неаўтарскае слова, названае літаратуразнаўцамі чужым словам. Бахцін размяжоўвае тры віды слоў:

- аўтарскае слова

- аб’ектыўныя словы

- словы, якія належаць 2-ум суб’ектам

Формы рэалізацыі неаўтарскага слова:

  • Стылізацыя – свядомая арыентацыя аўтара на тыя стылі, якія раней існавалі ў літаратуры. Напрыклад Пушкін, Лермантаў.

  • Перайманне

  • Сказ – манера распаведу, спакойная рэалізацыя літаратурнай мовы. Напрыклад Зошчанка. Для беларускай літаратуры не ўласціва.

  • Пародыя – пераліцоўка папярэдніх літаратурных фактаў. Пародыі, як правіла, будуюцца на рэзкай неадпаведнасці іх прадметна-тэматычнага і маўленчага планаў.

  • Рэмінісцэнцыя – зварот да папярэдніх літаратурных фактаў. Напрыклад Бродскі.

- цытата

- згадка пра твор і яго аўтара

- запазычанне сюдэтаў, вольныя пераклады

- зварот да створанага іншымі відамі мастацтва

  • Алюзія – зварот да папярэдніх фактаў грамадскага жыцця

  • Інтэртэкстуальнасць. Увяла тэрмін Крысцева ў 1967 годзе. Тэрмін уведзены для пазначэння агульнай уласцівасці тэкстаў, якая выяўляецца ў наяўнасці паміж імі сувязяў, дзякуючы якім тэксты (або іх часткі) могуць разнастайнымі спосабамі высылацца адзін да аднаго.

30. Сістэмы вершаскладання.

Вершаванне (вершаскладанне) – сістэма арганізацыі мовы, у аснове якой – паўтарэнне пэўнага рытмастваральнага кампанента. Мерай рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы з’яўляецца радок верша.

Антычнае (метрычнае) вершаванне – сістэма вершавання, заснаваная на раўнамерным чаргаванні доўгіх і кароткіх складоў у вершаваных радках. Узнікла ў 8 ст. да н.э. ў Старажытнай Грэцыі, у 3 ст. перайшло ў Рым, шырокае развіцце атрымала ў антычнай літаратуры. Склады злучаліся ў стопы, паўтор якіх утвараў верш і абумоўліваў яго пявучы рытм. Паэты антычнасці не чыталі вершы, а спявалі ў суправаджэнні ліры - ад назвы гэтай музычнай прылады і адбываецца слова "лірыка". Не было рыфмы.

Танічнае вершаванне (ад “націск”) – сістэма вершавання, у аснове якой прыблізна аднолькавая колькасць моцных, або апорных націскаў у вершаваных радках. Колькасць ненаціскных складоў розная – ад ніводнага да васьмі.

Асноўнае – чаргаванне пэўнай колькасці моцных націскаў у радках. Узнікла ў 19 – п. 20 ст. на аснове народнага вершавання (галоўнае адрозненне – функцыя націску).

Сілабічнае вершаванне (ад “слог”) – сістэма вершавання, у аснове якой – чаргаванне аднолькавай колькасці складоў у радках. Ужываецца пераважна з пастаянным месцам націску. Есць міжрадковыя паузы, рыфмы, цэнзуры. 11 – 12 ст. – франц. і італ. паэзія, 15 ст – польская, 16 ст. – беларуская.

Сілаба-танічнае вершаскладанне – раўнамернае чаргаванне націскных і ненаціскных складоў + чаргаванне аднолькавай колькасці складоў. 16 ст. – першае ўжыванне ў беларускай паэзіі. Пануючая сістэма – 19 – 20 ст. Асноўныя метры сілаба-танічнага вершаскладання - ямб, харэй, дактыль, амфібрахій, анапест. Сілаба-танічнае вершаскладанне было ўведзена на Русі Трэдзіакоўскім і Ламаносавым, замяніўшы сілабічнае вершаскладанне.

Памеры верша

Найболей распаўсюджаныя двухскладовыя і трохскладовыя памеры, але не варта думаць, што імі ўсё і абмяжоўваецца. Існуюць і звышдоўгія памеры (ад чатырох складоў і вышэй), хоць далёка не ўсе аўтары выкарыстаюць іх.

Двухскладовыя памеры:

Ямб – адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на раўнамерным чаргаванні ў вершаваных радках кароткіх (ненаціскных) няцотных складоў і доўгіх (націскных) цотных (націск на другі склад, чацверты, шосты і г.д.). Беларусь – Зізаній “Грамматіка словенска”, Расія – Ламаносаў, Украіна – Катляроўскі.

Харэй – адзін з метраў антычнай ісілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на раўнамерным чаргаванні ў вершаваных радках доўгіх (націскных) няцотных і кароткіх (ненаціскных) цотных складоў (націск на першы склад, трэці, пяты і г.д.). Багдановіч, Колас (“Сымон-музыка”).

Трохскладовыя памеры:

Дактыль – адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках дактылітычных стоп (націск на першы склад, чацверты, семы і г.д.). Зізаній.

Амфібрахій – адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках амфібрахічных стоп (націск на другі склад, пяты, восьмы і г.д.) Р.Семашкевіч.

Анапест - адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках анапестычных стоп (націск на трэці склад, шосты, дзевяты і г.д.). Багдановіч “Песняру”, А. Вялюгін “Прызнанне ў любві”, Колас, Купала.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]