Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Teoria_literatury.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
168.04 Кб
Скачать

31. Сілаба-танічная сістэма вершаскладання.

Сілаба-танічнае вершаскладанне - вершаскладанне, заснаванае на правільным чаргаванні націскных і ненаціскных складоў. Паслядоўнасць груп націскных і ненаціскных складоў (стоп) у радку і стварае вершаваны памер. У залежнасці ад сістэмы чаргавання моцных і слабых месцаў адрозніваюцца двухскладовыя (харэй, ямб) і трохскладовыя (дактыль, амфібрахій, анапест) памеры.

Двухскладовыя памеры:

Ямб – адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на раўнамерным чаргаванні ў вершаваных радках кароткіх (ненаціскных) няцотных складоў і доўгіх (націскных) цотных (націск на другі склад, чацверты, шосты і г.д.). Беларусь – Зізаній “Грамматіка словенска”, Расія – Ламаносаў, Украіна – Катляроўскі.

Харэй – адзін з метраў антычнай ісілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на раўнамерным чаргаванні ў вершаваных радках доўгіх (націскных) няцотных і кароткіх (ненаціскных) цотных складоў (націск на першы склад, трэці, пяты і г.д.). Багдановіч, Колас (“Сымон-музыка”).

Трохскладовыя памеры:

Дактыль – адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках дактылітычных стоп (націск на першы склад, чацверты, семы і г.д.). Зізаній.

Амфібрахій – адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках амфібрахічных стоп (націск на другі склад, пяты, восьмы і г.д.) Р.Семашкевіч.

Анапест - адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках анапестычных стоп (націск на трэці склад, шосты, дзевяты і г.д.). Багдановіч “Песняру”, А. Вялюгін “Прызнанне ў любві”, Колас, Купала.

Распрацавалі тэорыю сілаба-танічнага вершаскладання і ўвялі яго ў практыку Трэдзьякоўскі і Ламаносаў. Улічваючы досвед метрычнай і сілабічнай сістэм, аналізуючы прынцыпы будынка рускага народнага верша, Трэдзьякоўскі увёў паняцце ступні як элементарнай рытмічнай адзінкі. Буйнейшымі рытмічнымі адзінкамі з'яўляюцца суадносныя паміж сабой вершаваныя радкі (вершы). Сувымернасць іх адзін з адным вызначаецца паўтаральнымі ў іх спалучэннямі моцных і слабых месцаў. Адзінкамі вымярэння гэтых паўтаральных спалучэнняў і выступаюць стопы.

Стапа – група складоў з адным націскным (доўгім) і двума ненаціскнымі (кароткімі) складамі, раўнамернае паўтарэнне якіх вызначае метр сілаба-танічнай сістэмы вершаскладання. Тэарэтычна колькасць стоп у вершаваным радку можа быць любым - ад адной і больш, на практыцы жа працягласць радка ў двухскладовых памерах ад двух да шасці ступняў, а ў трохскладовых - ад двух да чатырох.

Аднак відавочна, што ў рускай мове вельмі шмат доўгіх слоў, і ў поўнанаціскным вершаваным радку яны не змесцяцца. Таму расстаноўка націскаў строга не выконваецца: у вершы могуць узнікаць два ненаціскных склада разам - яны ўтвораць групу з ненаціскных складоў, якую завуць перрыхіем. І наадварот, словы могуць спалучацца такім чынам, што ўзнікаюць разам два націскных склада - спондзей.

32. Рытміка. Метрыка (стапа, памер, метр, рытм).

Рытміка - раздзел вершазнаўства, які вывучае рытмічныя асаблівасці верша ўвогуле ці вершаў якога-небудзь паэта. У беларускай паэзіі аналізам рытмікі заняўся М. Багдановіч . У 70-я гг пашырэне набыў статыстычны метад даследвання рытмікі беларускай мовы.

Метрыка – раздзел вершазнаўства, які вывучае сукупнасць правіл вершавання як сістэмы вершавання, вершаваныя памеры.

Стапа – асноўная метрычная адзінка верша. Стапа – група складоў з адным націскным (доўгім) і двума ненаціскнымі (кароткімі) складамі, раўнамернае паўтарэнне якіх вызначае метр сілаба-танічнай сістэмы вершаскладання. Тэарэтычна колькасць стоп у вершаваным радку можа быць любым - ад адной і больш, на практыцы жа працягласць радка ў двухскладовых памерах ад двух да шасці ступняў, а ў трохскладовых - ад двух да чатырох.

У сілаба-танічнай сістэме вершаскладання – двухскладовым (з націск на першым складзе – харэй, з націскам на другім - ямб) або трохскладоў (з націскам на першым складзе – дактыль, на другім, сярэднім – амфібрахій, на апошнім, трэцім складзе -анапест).

Памер – паняцце, якое ўжываецца найчасцей для вызначэння рытмічнай канвы метрычнага верша і паказвае колькасць і характар стоп у вершаваных радках (трохстопны амфібрахій, пяцістопны ямб.) Асобыя памеры у антычнай і сілабатанічнай схемах – гекзаметр, пентаметр, александрыйскі верш і г. д. У сілабатанічнай сістэме вершавання памер вызначаецца колькасцю складоў у вершаваных радках ( дзесяціскладовіч, 13-ціскладовік). У сілабатоніцы – двухскладовыя памеры у основе якіх – поўная колькасць ямбаў і харэяў і трохскладовыя ўто ўлічваюць колькасць дактыляў, амфібрахіяў і анапестаў. Памер верша прымяняецца для характэрыстыкі асноўных рытмічных асаблівасцей дысметрычнага верша – акцэнтна-складовага, дольніка, тактавіка, акцэнтнага, або чыстага танічнага. Памер актыўна ўплывае на рытм, а тым самым і на змест, паэтычнага твора.

Метр (ад грэч. мера) – ідэальная схема чаргавання ў вершаваных радках метрычнага верша пэўных рытмастваральных кампанентаў (доўгі і кароткіх складоў – у антычным, націск і ненаціск – у сілабатанічным вершаванні).

Харэічны метр (/-/-/…) у сілаба-танічнай сістэме чаргавання націскных і ненаціскных складоў.

Ямбічны метр (-/-/-/…) чаргаванне ненаціскных і націскных. У адрозненні ад двухскладовых, трохскладовыя метры, паміж націскнымі складамі маюць па два ненаскныя. Іх вылучае характар анакрузы (ненаціскны склад ў пачатку верш радка перад першым метрычным націскам.) У дактылічным метры яна нулявая (//-/-/-…) у амфібрахічным – аднаскладавая (-/-/-/-…) у анапестычным – двухскладовая (-/-/-/…).

Дзякуючы метру ствараюцца багатыя рытмічныя варыянтнасці метрычнага верша, з’ўляючыся адным з важнейшых яго стваральнікаў.

Рытм - роўнае чаргаванне як-небудзь з’яў ці прасторы. Па тым, як чаргуюцца гэтым з’явы адрозніваюць і рытмы

  1. Часавы

  2. Прасторавы

Рытм – самая істотная прыкмета верша. Прыйшоў рытм з працоўнай дзейнасці чалавека праз пасрэдніцтва працоўных песні і музыкі.

Вершаваны рытм – выяўляецца ў раўнамерным чаргаванні як-небудзь аднатыпных моўных з’яў – т.зв. рытмастваральных кампанентаў (ненаціск і націск або доўгіх і кароткіх складоў, адновалькавай колькасці складоў).

Вершаваны рытм выконвае шэраг функцый:

  1. генетычная функцыя – дае жыцце вершу як цэласнай моўнай эстэтычнай з’яве

  2. Эмацыянальнастваральныя здольнасці

  3. Сэнсавыяўленчае – адна з самых галоўных функцый (выяўленне настрою!)

КЛАУЗУЛА - конец фразы, які абратае асабісты рытмічны ход.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]