Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
89
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

28.Асноуныя.Спосабы.Утварэння.Слоу.У.Бел.Мове.

З марфемаў як мінімальных значэневых структурных адзінак складаюцца больш высокія адзінкі мовы – словы. Бальшыня слоў у мове – вытворныя, г.зн. утвораныя ад вядомых у.мове слоў (асноваў) з дапамогаю пэўных словаўтваральных.сродкаў. Словаўтварэнне – найважнейшы і самы эфектыўны і.пашыраны спосаб папаўнення слоўнікавага складу мовы. Гэтым тэрмінам называюць і пэўную галіну мовазнаўства.Словаўтварэнне– галіна мовазнаўства, якая.вывучае спосабы і сродкі ўтварэння слоў, сэнсавыя і структурныя дачыненні паміж роднаснымі аднакаранёвымі словамі, а.таксама працэсы, што адбываюцца пры іх утварэнні.Словаўтварэнне бывае сінхранічнае і дыяхранічнае, Сінхранічнае словаўтварэнне разглядае.структуру слова (адносіны паміж аднакаранёвымі словамі) на.пэўным этапе развіцця мовы (найчасцей – сучасным); дыяхранічнае – гістарычную паслядоўнасць утварэння слоў і змены ў іх структуры ў працэсе развіцця мовы.З боку словаўтварэння словы падзяляюцца на вытворныя.і невытворныя. Вытворныя – гэта словы, якія фармальна і сэнсава выводзяцца з іншых аднакаранёвых слоў. Напрыклад, брыгада і брыгадзір ‘кіраўнік брыгады’; Невытворныя словы не маюць гэтага.

Значэнне невытворнага слова нематываванае, гэта чыста ўмоўнае (з сінхранічнага боку) абазначэнне рэчаіснасці (напрыклад, брыгада).

Словаўтваральны сродак, які прымае ўдзел у словаўтварэнні, называецца фармантам (лац. formans, formantis – ‘утваральны’).

Вытворнае слова ў сваю чаргу можа быць утваральным.для наступнага слова, а наступнае – для новага, як у прыкладах пісаць – с-пісаць – спіс-ва-(ць) – па-спісваць.Такі шэраг аднакаранёвых слоў, што знаходзяцца ў дачыненнях паслядоўнай вытворнасці, называецца словаўтваральным ланцужком. Утваральная аснова – гэта частка вытворнага слова, супольная з асновай утваральнага слова: ферм-(а) → ферм-ер, размов-(а) → размоў-ц(а).

Словаўтваральныя тыпы бываюць прадукцыйныя і непрадукцыйныя.Прадукцыйнасць словаўтваральнага тыпу (СТ) – гэта здатнасць яго служыць мадэллю для ўтварэння новых лексічных.адзінак. Непрадукцыйныя СТ – такія, паводле мадэлі якіх новыя словы не ўзнікаюць.

Словаўтваральнае значэнне – гэта семантычныя адносіны вытворнага слова да ўтваральнага, якія маюць фармальнае выяўленне ў межах слова. Найчасцей яны выяўляюцца з дапамогаю фарманта. Так, у слове мясілка фармант –лка абазначае.прыладу, з дапамогаю якой месяць: мясі(ць) — лка → мясілка

Спосабы ўтварэння новых слоў

Афіксацыя – гэта далучэнне да ўтваральнай асновы ці цэлага слова тых ці іншых словаўтваральных афіксаў. У адпаведнасці з відам афікса вылучаюцца разнавіднасці афіксацыі: 1) суфіксацыя – далучэнне да ўтваральнай асновы суфікса (іначай.суфіксавы спосаб); 2) прэфіксацыя – далучэнне да цэлага слова адпаведнага прэфікса (прыстаўкі) (інакш прыставачны, або.прэфіксавы, спосаб); 3) канфіксацыя – далучэнне да ўтваральнай асновы конфікса (інакш конфіксавы, або прыставачна-суфіксавы, спосаб); 4) нульсуфіксацыя – выкарыстанне нулявога

суфікса, які далучаецца да цэлай або скарочанай утваральнайасновы (інакш бязафіксавы, дакладней – бяссуфіксавы спосаб).

Афіксацыя ўласцівая індаеўрапейскім мовам. Суфіксацыяй найчасцей утвараюцца назоўнікі і прыметнікі.

Прэфіксавых дэрыватаў найбольш сярод дзеясловаў, ёсць.яны і ў класе прыметнікаў і назоўнікаў. Канфіксацыя – малапрадукцыйны спосаб утварэння слоў.Нульсуфіксавы спосаб выкарыстоўваецца пры ўтварэнні:1) назоўнікаў ад якасных прыметнікаў, прычым фінальны зычны ў дэрыватах памякчаецца: белы – бель, чырвоны – чырвань, зялёны – зелень; руск. черный – чернь, бездарный – бездарь; 2) назоўнікаў ад прыставачных дзеясловаў шляхам скарачэння ўтваральнай асновы: пераходзіць – пераход, вылятаць –вылет, надаіць – надой, выставіць – выстава, напіцца – напой. Канверсія (лац. conversio – ‘змяненне’) – спосаб утварэння новых слоў, калі ўтваральнае слова становіцца дэрыватам.без змены яго вонкавай формы; дэрыват толькі набывае новыя марфалагічныя і сінтаксічныя ўласцівасці.

Складанне, або (рэдка) кампазіцыя (лац. compositіo –‘складaнне’), – гэта ўтварэнне новых слоў шляхам спалучэння каранёвых марфемаў. Складанне мае дзве асноўныя разнавіднасці: 1) складанне з цэлых каранёў (атамаход, першародны); 2) складанне, у якім адна частка – скарочаная (маскультура, папмузыка ‘папулярная музыка’).

Асобны тып дэрыватаў – складанаскарочаныя словы, абабрэвіятуры (італ. Abbreviatura – ‘скарачэнне’, ад лац. brevis ‘кароткі’). Звычайна абрэвіятурамі лічацца словы, складзеныя з

частак поўных слоў, што ўваходзяць у адпаведныя словазлучэнні– аналітычныя тэрміны, якія называць пэўныя ўстановы і пасады: БелЭн – Беларуская энцыклапедыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]