Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

14.Асноуныя.Нормы.Литаратурнага.Вымаулення.Нацискных.И.Ненацискных.Галосных,зычных,спалучэнняу.Зычных.Гукау.

Гукавы закон выяўляецца ў формуле гукавых пераходаў. Так, у беларускай мове галосныя [о], [э], апынуўшыся ў ненаціскных складах, пераходзяць у гук [а]: соль –саліць, шэсць – шасці, вёсны – вясна. У рускай мове гук [о] уненаціскной пазіцыі таксама замяняецца на [а] (фанетычна [Λ ]або [ъ]: водовоз [въдΛ вoс]. Такім чынам, гукавым законам у галіне вакалізму беларускай мовы ёсць аканне (і яканне). У галіне.зычных такім рэгулярным гукавым законам выступае пераход.звонкіх зычных у глухія ў абсалютным канцы слова ў беларускай, рускай, балгарскай, польскай ды іншых мовах, а таксама.рэгрэсіўная асіміляцыя звонкіх і глухіх, калі звонкія зычныя, апынуўшыся перад глухімі, пераходзяць у глухія (ка[з]аць – ка[с]ка), а.глухія перад звонкімі – у звонкія (ка[с]іць – ка[з’]ба). Свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г'], [к'], [х’]) абавязкова памякчаюцца: [з’]вязаць.Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: сы[п].Свісцячыя перад шыпячымі гучаць як шыпячыя, а шыпячыя перад свісцячымі — як свісцячыя: [ш]шытак.Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца, як [ч], а перад [ц] — як [ц]: лё[ч]чык. Спалучэнні літар зск і дск вымаўляюцца адпаведна, як [ск] і [цк]: гара[цк']і. Вылучаюцца тры асноўныя прычыны адхіленняў ад арфаэпічных норм:уплыў мясцовых гаворак, уплыў рускай мовы, уплыў арфаграфіі, напісання слоў.

Правапic спалучэнняў зычных

У беларускай мове ў спалучэннях здн, рдн, стн, стл, рдц, згн, скн зычныя д, т, г, к выпалi, у вынiку чаго гэтыя спалучэннi спрасцiлiся, што i адлюстроўваецца на пiсьме: позна, праязны, сэрца, посны, мiласэрны, сонца, шаснаццаць, бразнуць, віснуць.

Але ў прыметнiках, утвораных ад iншамоўных назоўнiкаў з канцавым ст пры дапамозе суфiкса –н-, спалучэнне стн на пiсьме перадаецца: аванпостны, кампостны, кантрастны, кантэкстны, фарпостны, баластны (можна: аванпоставы, кампоставы, кантраставы, кантэкставы, фарпоставы, баластавы).

Напiсанне спалучэнняў зычных у некаторых запазычаных словах трэба запомнiць: ландшафт, пэндзаль, бухгалтар, асфальт, вакзал, дыспетчар, скрупулёзны, матч i iнш.

Спалучэнне дт на канцы слоў iншамоўнага паходжання на пiсьме перадаецца лiтарай т: Шмiт, Кранштат.

Спалучэнне каранёвага д з суфiксальным с на пiсьме перадаецца нязменна: канадскi,суседскi.

Каранёвыя т, ц, ч, к у спалучэннi з суфiксальным с перадаюцца на пiсьме праз ц: Брэст – брэсцкi, шавец – шавецкi, ткач – ткацкi, мастак – мастацкi, а с i ш – праз с: Адэса – адэскi, таварыш – таварыскi.

Каранёвыя ж, ш, з, г, х з суфiксальным с перадаюцца на пiсьме праз с: прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, князь – княства, птах – птаства, многа – мноства.

У прыметнiках, утвораных ад геаграфiчных назваў i назваў нацыянальнасцей, зычныя г, к (у неславянскіх назвах), х, з, ж, ш перад суфiксам –ск- на пiсьме захоўваюцца: гамбургскi, казахскi, узбекскi, французскi, парыжскi, добрушскi.

Пры гэтым г, х могуць чаргавацца з ж, ш: Рыга -- рыжскi,чэх – чэшскi.

Запомніце: турэцкi, калмыцкi, славацкi.

Спалучэнне каранёвага цк з суфiксальным ч перадаецца на пiсьме лiтарамi чч: Слуцк –Случчына, нямецкi – Нямеччына, а ск – праз шч: Віцебск – Віцебшчына. Спалучэнні дч, тч перадаюцца нязменна: Брэст – Брэстчына, Навагрудак – Навагрудчына.

Калi прыстаўка заканчваецца на с, а корань пачынаецца з ч або ш, то спалучэнне сч, сшч на пiсьме перадаецца нязменна: расчынiць(акно), расчапiць(вагоны), расчасаць, расшчодрыцца, расшчапiць(палена).

Але: шчасце, пяшчота, ушчуваць, ушчэнт, нiшчымны, ашчадны, рошчына.

15.Беларуски.алфавит.Литары,их.гукавое.значэнне.Нялитарныя.графичныя.сродки.апостраф,злучок,пунктуацыйныя.знаки,знак.нациску,знак.паргарафа.Функцви.литар.е.е.ю.я.и.Гукавы.и.складовы.прынцыпы.беларускай.графики.

Алфавіт (грэц. alphabetos – з назваў першых дзвюх літа-раў грэцкага алфавіта – «альфы» і «бэты», у пазнейшым вымаўленні «віты») – гэта сістэма графічных знакаў фанематычнага пісьма – літараў, замацаваных у адпаведнай паслядоўнасці.ў той ці іншай пісьмовай мове. Асноўныя патрабаванні да алфавіта – дакладная колькасць адпаведных літараў і тыповых.гукаў (фанемаў), прастата абрысаў графічных знакаў і іх зручнасць для напісання, выразнае адрозненне адной літары ад.іншых.

ЛІ́ТАРА, графічны знак, які выкарыстоўваецца для азначэння на пісьме гукаў мовы. Літары складаюць асноўную частку графічных сродкаў мовы.

Існуюць два не цалкам дакладныя, але шырока вядомыя і ўжываныя тэрміны: галосныя літары і зычныя літары, якія апісваюць такія літары, якія азначаюць адпаведныя назве літары галосныя і зычныя гукі (фанемы).

Літары могуць азначаць адзін гук (адназначныя літары) і больш (напр., двухзначныя). Для шматзначных літар выдзяляюцца асноўныя значэнні літары — такія, якія азначаюць гукі ў моцнай пазіцыі і другарадныя значэнні літары — такія, якія азначаюць гукі ў слабой пазіцыі.

Апроч літар, у графічных сістэмах важную ролю граюць нялітарныя знакі. НЯЛІ́ТАРНЫ ЗНАК, графічны знак, які не з'яўляецца літарай.

Да такіх знакаў належаць апостраф, знак націску, злучок (дэфіс), знак параграфа, знакі прыпынку, лічбы і розныя матэматычныя знакі, прамежкі між словамі і часткамі друкаванага тэксту, знакі спецыяльных відаў пісьма, напр., транскрыпцый і інш. Знак параграфа ((§); В Юникоде U+00A7, в HTML §) — типографский знак, который употребляется для обозначения параграфа в документах Апостро́ф[1] (фр. apostrophe от др.-греч. ἀπόστροφος — «обращённый назад») — орфографический знак в виде надстрочной запятой (’), который употребляется в буквенном письме разных языков в различных функциях.

Літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных, ў (у нескладовага), раздзяляльнага мяккага знака і апострафа абазначаюць на пісьме спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка –– [йэ]лка, юны –– [йу]ны, яма –– [йа]ма; паехаў ––па[йэ]хаў, паёк –– па[йо]к, саюз –– са[йу]з; здароўе –– здароў[йэ]; льеш –– ль[йэ]ш; аб’езд –– аб[йэ]зд, б’ю –– б[йу], сям’я — сям[йа].

Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду –– [с’а]ду, вязу –– [в’а]зу, мёд –– [м’о]д, лета –– [л’э]та, люты –– [л’у]ты, ліст –– [л’і]ст.

Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах — гукавым і складовым. Гукавы прынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука. Складовы прынцып беларускай графікі заключацца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Менавіта дзякуючы складоваму прынцыпу дасягаецца эканомія графічных сродкаў. Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай мовы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]