Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
89
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

50.Асноуныя.Синтаксичныя.Адзинки.Синтаксичная.Сувязь.(злучэнне,падпарадкаванне).

Асноўнай адзінкай на ўзроўні мікрасінтаксісу (які даследуе ізаляваныя аўтаномныя выказванні) лінгвістамі называецца сказ (выказванне), а на ўзроўні макрасінтаксісу (аб’ект якога – вусныя і пісьмовыя тэксты) – тэкст. Словазлучэнне не з’яўляецца ўласна адзінкай.сінтаксісу, бо яно – кампанент сказа і вылучаецца толькі з яго.

Сінтаксічная сувязь – гэта ўсякая фармальна выражаная.сэнсавая сувязь паміж лексічнымі адзінкамі ў маўленні, у акце.камунікацыі. Яна мае два галоўныя тыпы – злучальная сувязь

і падпарадкавальная сувязь. Злучальная сувязь – сувязь паміж.сінтаксічна раўнапраўнымі, раўназначнымі адзінкамі (словамі.або часткамі складаных сказаў): гімназіі і каледжы, студэнты

і выкладчыкі; стомленыя, але задаволеныя; Вільготны змрок.спаўзае на лугі, і гасне захаду журботная ўсмешка (Я.Колас).Граматычныя сродкі злучальнай сувязі – злучальныя злучнікі і

інтанацыя.Падпарадкавальная сувязь – сувязь граматычна нераўнапраўных адзінак (слоў, частак складаных сказаў), дзе адна.адзінка выступае як галоўная (асноўная), а іншая – як залежная (падпарадкаваная): запісаць лекцыю, даклад незвычайны, адказваць паспяхова; Толькі душою і можна пачуць,колькі багацця даў табе край (К.Кірэенка). Залежная адзінка характарызуе галоўную ў розных адносінах, удакладняючы ці азначаючы галоўную адзінку. Падпарадкавальная су-

вязь мае некалькі тыпаў, асноўныя з якіх дапасаванне, кіраванне і прымыканне.

Дапасаванне – такая сувязь, пры якой формы залежнага слова прыпадабняюцца да формаў галоўнага слова,г.зн. залежнае слова паўтарае формы галоўнага; напрыклад, форма роду, ліку і склону назоўніка паўтараецца ў дапасаваным прыметніку: цікавы раман, але цікавая паэма і

цікавае выданне.

Кіраванне – такая сувязь, пры якой залежнае слова (назоўнік, займеннік) ставіцца ў пэўнай склонавай форме ў адпаведнасці з лексічна-граматычным значэннем галоўнага слова.

Так, пераходны дзеяслоў патрабуе, каб дапаўненне стаяла ў.форме вінавальнага склону (пішу паэму, чытаю газету), іншыя.дзеясловы кіруюць іншымі склонамі (як без прыназоўнікаў, так

і з прыназоўнікамі): дапамагаю бацькам (Д.скл.), пішу алоўкам(Т.скл.), удзельнічаць у канцэрце (М.скл.). Патрабуюць пэўнага.склону ад залежнага слова і іншыя часціны мовы: назоўнікі (за-

гадчык кафедры, выняткі з правілаў), прыметнікі (прыдатны.для карыстання), прыслоўі (пароўну з сябрам).

Прымыканне – такая сувязь, пры якой залежнае слова мае.нязменную форму і падпарадкуецца галоўнаму толькі паводле.сэнсу: ахвота вучыцца, даўно знаёмыя, жылі па-сяброўску, ішлі

не спяшаючыся.

51.Паняцце.Пра.Словазлучэнне.Тыпы.Словазлучэнняу.

Словазлучэнне – сінтаксічная канструкцыя, якая ўтвараецца спалучэннем двух ці большай колькасці паўназначных.слоў, звязаных паміж сабою фармальна выражанай сэнсавай

сувяззю: дні і ночы; малы, але дужы; таленавіты даследчык,пытанні з залы, адпачынак на лецішчы. Словазлучэнні з улікам сродкаў сувязі і адносінаў паміж кампанентамі падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя.

Злучальныя словазлучэнні складаюцца з граматычна раўнапраўных кампанентаў, аб’яднаных злучальнай сувяззю; у іх кампанентамі выступаюць словы той самай часціны мовы: слухаў і

разважаў, тройка і двойка, ранак і вечар; доўгі, але просты.Падпарадкавальныя словазлучэнні – словазлучэнні, у якіх.кампаненты граматычна нераўнапраўныя і звязваюцца падпарадкавальнай сувяззю – дапасаваннем, кіраваннем, прымыканнем і інш. У такім словазлучэнні ёсць галоўны (асноўны)кампанент і залежны (падпарадкавальны): думаць пра абавязкі, развітальны вечар, слухаць уважліва, вывучаць дасканала, гераічны ўчынак.

Паводле будовы словазлучэнні падзяляюцца на простыя,складаныя і камбінаваныя. Простыя словазлучэнні складаюцца з двух ці больш кампанентаў, звязаных адным тыпам сувязі;

яны могуць быць двухкампанентавымі, трохкампанентавымі і.г.д.: чытаць кнігу, перадаць кнігу суседу, новая кніга, перакласці кнігу з беларускай на англійскую.Складаныя словазлучэнні ўтвараюцца рознымі відамі сувязі галоўнага слова з залежным, напрыклад кіраваннем і пры-

мыканнем: хутка напісаць даклад, правільна перакласці.тэкст; дапасаваннем і прымыканнем: новае заданне дадому,нечаканы напад спадцішка, моцны выбух знізу.

Камбінаванае словазлучэнне – гэта спалучэнне словазлучэнняў, якія маюць свае галоўныя словы. Напрыклад: уважліва слухаць цікавы даклад

Паводле граматычных адносінаў паміж кампанентамі словазлучэнні падзяляюцца на атрыбутыўныя, аб’ектныя (або.аб’ектыўныя) і рэляцыйныя (акалічнасныя). Атрыбутыўныя (лац. attributum – ‘дадаванне, далучэнне’) словазлучэнні – такія, у якіх залежнае слова паказвае на прымету, уласцівасць галоўнага слова: наш корпус, мая настаўніца,

Аб’ектныя (лац. objectum – ‘прадмет’) словазлучэнні такія, у якіх залежнае слова абазначае аб’ект таго, што названа.галоўным словам: зарука перамогі, чытаць ліст, выкладаць.мову, пісаць вершы.

Рэляцыйныя (лац. relatiоs – ‘адносіны’) словазлучэнні.маюць галоўным словам дзеяслоў (а гэта – працэсавая прымета прадмета), а залежным – прыслоўе (а гэта – прымета дзеяслова): чытае гучна, пішуць акуратна, слухаюць уважліва. Часам вылучаюць толькі два тыпы словазлучэнняў – азначальныя (атрыбутыўныя) і камплетыўныя. Камплетыўныя.словазлучэнні маюць залежным кампанентам дапаўненне ці.акалічнасць: малаціў збожжа, чытаў выразна.

З улікам таго, якой часцінай мовы выступае галоўнае слова, словазлучэнні падзяляюць на іменныя, дзеяслоўныя і прыслоўныя (адвербіяльныя).Іменныя словазлучэнні маюць свае падтыпы з улікам.таго, якая гэта іменная часціна мовы – назоўнік, прыметнік,лічэбнік, займеннік.

Дзеяслоўныя словазлучэнні – словазлучэнні з галоўным.словам - дзеясловам: зычыць здароўя, хадзіць хутка, ехаць.павольна, развівацца імкліва.Адвербіяльныя (лац. adverbium – ‘прыслоўе’) – словазлучэнні з галоўным словам - прыслоўем: надта выразна, надзвычай рухавы, вельмі паспяхова.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]