Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
89
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

37.Скланенне.Личэбникау.Розных.Разрадау.

Скланенне лічэбнікаў адбываецца па розных узорах. Лічэбнікі адзін, адна, адно скланяюцца як прыметнікі, лічэбнікі пяць – дзесяць, адзінаццаць – дваццаць, трыццаць скланяюцца па ўзору скланення назоўнікаў жаночага роду тыпу радасць. Лічэбнікі сорак, сто маюць толькі дзве склонавыя формы (назоўны і вінавальны – сорак, сто, астатнія склоны – сарака, ста). Зборныя лічэбнікі скланяюцца як займеннікі твае, свае. У дробавых і састаўных лічэбнікаў скланяюцца ўсе кампаненты-словы, у складаных лічэбнікаў дзвесце – дзевяцьсот скланяюцца абедзве часткі, якія маюць канчаткі назоўнікаў ніякага роду множнага ліку.

Скланенне колькасных лічэбнікаў мае свае асаблівасці. Лічэбнік адзін (одна, адно, адны) скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай і зацвярдзелай асновай. Лічэбнікі адзін, адно захоўваюць адрозненне ў родзе толькі ў назоўным і вінавальным склонах. Лічэбнік адна ў родным і творным склонах мае варыянтныя канчаткі -ой(-ае), -ой(-ою).Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве маюць дзве асновы ва ўсіх склонах — цвёрдую, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, і мяккую — з назоўнікамі жаночага роду.Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнік 3-га скланення.У складаных лічэбніках пяцьдзесят — восемдзесят і дзвесце — дзевяцьсот пры скланенні змяняюцца абе¬дзве часткі.Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова асобна.Лічэбнікі сорак і сто маюць дзве формы: сорак, і сто — у назоўным і вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх.Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняюцца абедзве іх часткі. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі 1га скланення; мільён, мільярд — як назоўнікі 2-га скланення. У творным склоне лічэбнік тыся¬ча мае дзве формы—тысячай і тысячу.Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скла¬няюцца, як прыметнікі. У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змя¬няецца толькі апошняе слова.У адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення ва ўсіх склонавых формах колькасныя і парадкавыя лічэбнікі ад адзінаццаці да дзевятнаццаці вымаўляюцца з націскам на складзе на; лічэбнікі шэсцьдзесят, сёмдзесят, вдсемдзесят — з націскам на першым складзе ў назоўным і вінавальным склонах; лічэбнік пяцьдзесят — з націскам на апошнім складзе. Ва ўскосных склонах гэтыя лічэбнікі маюць націск на другім складзе.

38.Агульная.характарыстыка.займенника.як.часцины.мовы.Разрады.займенника. Часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, колькасць, якасць, фактычна замяняе пры гэтым словы іншых часцін мовы пры няведанні адпаведных назваў ці наўмысна, або можа замяняцца імі, калі вядомы адпаведныя рэаліі. Колькасць займеннікаў, гэтаксама як і лічэбнікаў, абмежаваная; яны ўтвараюць закрытае мноства, прыдатныя ўсім мовам свету. Нягледзячы на марфалагічную разнароднасць займеннікаў, яны аб'ядноўваюцца тым, што ўваходзяць у адно поле дэйксісу, ці ўказальнае поле, сітуацыйныя па семантыцы, здольныя выступаць на месцы іншых імён і ў эўфемістычнай функцыі.

У залежнасці ад таго, словы якіх часцін мовы замяшчае займеннік, вылучаюцца займеннікі-назоўнікі (параўн.: ты, яны, хто і інш.), займеннікі-прыметнікі (параўн.: наш, свой, твой і інш.), займеннікі-лічэбнікі (параўн.: колькі, столькі, гэтулькі і інш.), займеннікі-прыслоўі (параўн.: адсюль, тады, так і інш.), а таксама магчыма і займеннікі-прэдыкатывы. Для ўсіх займеннікаў характэрна катэгорыя склону, але граматычныя катэгорыі роду і ліку праяўляюцца імі непаслядоўна і звязаны з пэўнымі разрадамі займеннікаў.

выдзяляюцца займеннікі асабовыя (я, ты, ён, яна, яно, мы, вы, яны), зваротны (сябе), прыналежныя (мой, твой, свой, яго, яе, наш, ваш, іх), указальныя (гэты, гэтакі, такі, той), азначальныя (кожны, іншы, сам, самы, увесь, усякі, усё, усе, уся), пытальна-адносныя (хто, што, які, чый, каторы), адмоўныя (ніхто, нішто, нічый, ніякі), няпэўныя (нехта, нешта, некаторы, хтосьці, штосьці, абы-хто і інш.

Усе займеннікі змяняюцца па склонах, а некаторыя змяняюцца яшчэ па родах і ліках.

 

 

 

 

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]