Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
89
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

21.Актыуная.И.Пасиуная.Лексика.Устарэлыя.Слова-гистарызмы.И.Архаизмы,ужыванне.Их.У.Мове.Неалагизмы,умовы.Их.Узникнення.Наватворы(аказиянализмы).

Паводле ступені ўжывальнасці лексіка беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную.

Большасць слоў беларускай мовы адносіцца да актыўнай лексікі. Гэта словы агульнавядомыя і шырокаўжывальныя. Пасіўную лексіку складаюць словы, якія носьбіты мовы ўжываюць рэдка. Гэтыя лексемы маюць адценне ўстарэласці або навізны.

Да яе адносяцца агульназразумелыя, шырокаўжывальныя словы, пашыраныя як у вуснай, так і пісьмовай форме мовы.Такіх слоў у бел. мове большасць:

маці, брат, чалавек, час, хлеб і інш.

Гэта словы, якія маюць адценне ўстарэласці або навізны. Звязана гэта з пэўнымі працэсамі ў грамадстве, развіццём навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва (біёніка, акрыл, аэраплан).

Устарэлыя словы

(харчразвёрстка, стаханавец)

Неалагізмы

(прыватызацыя, нанатэхналогія)

Аўтарскія

індывідуальна- аўтарскія неалагізмы

(Плыўна-думны Нёман; На дварэ раптоўна заістужы-ла).

Архаізмы

Гістарызмы

устарэлыя словы, якім прыйшлі на змену сучасныя:

іспыты (экза-мены), перст (па-ец), каліта (сум-ка), (ужываюцца яшчэ ў мастацкіх тэкстах).

словы, якія выйшлі з актыўнага ўжытку , сталі “гісторыяй”:

ураднік, лучына, фальварак.

Устарэлыя словы. Устарэлымі лічацца словы, што ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыўнага ўжывання.Сярод іх вылучаюцца гістарызмы — назвы пэўных прадметаў, з'яў мінулых эпох. Не маюць сінонімаў і ўжываюцца як нейтральныя словы ў навуковай, вучэбнай і мастацкай літ. пры апісанні старажытнасці, тлумачэнні гістарычных падзей.Архaізмы — старыя назвы сучасных прадметаў і з'яў. Архаізмы — стылістычны сродак мовы. У мастацкіх і публіцыстычных творах архаізмы дазваляюць больш ярка перадаць гістарычны каларыт эпохі, стылізаваць мову персанажаў, могуць выкарыстоўвацца як сродак стварэння камічнага і сатырычнага. Архаічнае слова заўсёды мае сінонім. Неалагізмы. Кожная мова на працягу свайго існавання няспынна папаўняецца словамі, якія называюць новыя паняцці з розных сфер дзейнасці чалавека. Такія словы называюцца неалагізмамі. Многія з іх сёння ўспрымаюцца ўжо як устарэлыя. Вялікія магчымасці сродкаў масавай інфармацыі садзейнічаюць хуткаму засваенню новых слоў, іх замацаванню ва ўсіх стылях мовы. Акрамя новых слоў, утвораных ад каранёў роднай мовы або запазычаных з іншых моў, сучасная беларуская літаратурная мова папаўняецца аўтарскімі неалагізмамі, якія належаць пісьменнікам, вучоным, грамадскім дзеячам. Роля такіх неалагізмаў у мастацкім творы стылістычная.

22.Синонимы,их.тыпы,стылистычныя.функцыи.у.мове. Сінонімы (грэц. synonymos – ‘аднайменны’) –словы той самай часціны мовы, якія поўнасцю ці часткова супадаюць сваім значэннем, але адрозніваюцца адценнямі значэння, сферай выкарыстання, канатацыямі, спалучальнасцю з.іншымі словамі: знаўца – спецыяліст – прафесіянал – майстра; бацькаў (дом) – бацькоўскі, прыстаўка – прэфікс, ісці клыгаць, вядомы – славуты. Сінанімічныя словы, абазначаючы тое самае паняцце, утвараюць групу слоў, дзе адно з іх выступае як асноўнае – семантычна найбольш простае, стылістычна нейтральнае і найбольш свабоднае ў выкарыстанні і

спалучальнасці, яно ўзначальвае гэтую групу і называецца дамінантай (лац. dominantis – ‘панавальны, пераважальны’). У.слоўніках яно пачынае сінанімічную групу: рэха – водгук, вод-

гулле, водгалас, розгалас, пошчак, рэзананс..Сінонімы падзяляюць на асобныя тыпы паводле: 1) ступені сінанімічнасці, 2) функцыі ў мове, 3) структуры. Па.ступені сінанімічнасці (г.зн. тоеснасці, блізкасці значэнняў і.здатнасці замяняць адно аднаго) сінонімы бываюць поўныя і.частковыя. Поўныя, або абсалютныя, сінонімы — цалкам.тоесныя паводле семантыкі словы, яны сустракаюцца ў тэрміналагічнай лексіцы: арфаграфія – правапіс, лінгвістыка – мовазнаўства, франц. nul – aucun (прыметнікі), ням. Padio –Rundfunk.

Частковыя, або адносныя, — сінонімы, дзе супадаюць.толькі асобныя іх значэнні: белар. лінія – рыса, руск. линия –черта, ням. schwer – komplizert, англ. big – large.

Паводле функцыі, якую выконваюць сінонімы ў мове, яны.падзяляюцца на: 1) семантычныя, 2) стылістычныя, 3) семантычна-стылістычныя. Семантычныя, або ідэаграфічныя(грэц. idea – ‘паняцце’ і grapho – ‘пішу’), сінонімы адлюстроўваюць розныя бакі абазначанага аб’екта, ступень выяўлення.прыметы: страх – жах, разумны – мудры; руск. кроткий незлобивый – покорный – смирный, англ. mistake – blunder,франц. petit – minime. Стылістычныя сінонімы даюць розную ацэнкавую характарыстыку абазначанага аб’екта: незвычайны – экзатычны (кніжн.), насып – бруствер (спец.), ба-равік – добрык (дыял.), ням. Gesicht – Antlitz (паэт.), франц.

visage – museau (фамільярнае). Семантычна-стылістычныя.сінонімы спалучаюць у сабе семантычную і стылістычную функцыі: белар. смяяцца – рагатаць – выскаляцца – хіхікаць —

іржаць; руск. спать – почивать – дрыхнуть; франц. mort –trйpas – dйcиs.

Паводле структуры сінонімы бываюць: а) рознакаранёвыя: знакаміты – слынны – славуты, мяцеліца – завея, абрус настольніца, руск. молодой – юный, битва – сражение, жаловаться – сетовать; англ. slice – piece – morsel; б) аднакаранёвыя, якія адрозніваюцца між сабою пэўнымі словаўтваральнымі афіксамі: белар. водгалас – адгалоссе – розгалас – адгалосак; руск. заглавие – заголовок, болезнь – заболевание, основа– основание; ням. Arbeitsmann – Arbeiter, fehlerlos – fehlerfrei.

Cінонімамі могуць быць таксама слова і словазлучэнне,фразеалагізм: памерці – пайсці на той свет, блізка – падацьрукой; руск. победить – взять верх, плохо – спустя рукава,ударить – нанести удар.

Шматзначныя словы могуць утвараць некалькі сінанімічных шэрагаў – у адпаведнасці з колькасцю яго семантычных.варыянтаў. Напрыклад, слова «свежы» мае наступныя шэрагі:

1) свежы – халаднаваты (ранак), 2) свежая – новая (газета),3) свежая – чыстая (бялізна), 4) свежая – арыгінальная (думка), 5) свежая – жывая (рыба), 6) свежая – незарубцаваная(рана); руск. 1) высокий – рослый (пра чалавека), 2) высокий –возвышенный – торжественный – патетический (пра мову,стыль), 3) высокий – тонкий – пискливый (пра гук, голас).

Крыніцы, шляхі і спосабы ўзнікнення сінонімаў разнастайныя: 1) выкарыстанне новых слоў (побач з вядомымі) з.мэтай абнавіць лексіку мовы паводле розных варункаў: адысці.ад штучнай структуры нематываваных лексічных адзінак ці.неабгрунтаваных пазычанняў, арыентацыя на адмысловыя.словаўтваральныя мадэлі нацыянальнай мовы ды інш.: пераследнік – праследавацель, спашукальнік – суіскальнік – спаборнік,сумнеўны – сумніцельны, святар – свяшчэннік, вернік – веруючы, прадукцыйны – прадуктыўны (афікс), асіміляцыйнае – асімілятыўнае (аканне), грэцкі – грэчаскі, дабрыня – дабрата,бальшыня – большасць, кіравальны – кіруючы (апарат, орган.кіравання), вайсковец – ваеннаслужачы, службовец – служачы, размоўца – гаворачы; суразмоўца – субяседнік, профільны – прафілюючы (экзамен), канверсаваная – канверсуемая (валюта); 2) ужыванне з стылёвай накіраванасцю свайго і пазычанага слоў: канчатак – флексія, пасольства – амбасада (польск.), сціплы – скромны (руск.), акружэнне –атачэнне (укр.); 3) выкарыстанне агульнаўжывальных (літаратурных) і дыялектных лексічных адзінак: баравік – грыб –добрык – праўдзівік – праўдзівец, пажаніцца – пабрацца,даўжыня – дэўжар.

Спалучэнне сінонімаў мовы называецца сінанімікай, а.тып сінанімічных адносінаў моўных адзінак, які рэалізуецца ў.поўным ці частковым супадзенні іх значэнняў, – сінаніміяй(грэц. sinonimia – ‘аднайменнасць’). Працэс набліжэння семантыкі словаў называецца сінанімізацыяй.

Разгалінаваная сінаніміка сведчыць пра багацце і высокую ступень развіцця мовы, здатнасць яе перадаваць самыя.тонкія адценні (нюансы) думкі.

Сінанімічнымі могуць быць не толькі словы, але і марфемы, і словазлучэнні (сінтаксічныя канструкцыі): рыначны і.рынкавы, ісці дарогаю і ісці па дарозе..

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]