Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
89
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

53.Аднасастауныя.Сказы.И.Их.Тыпы.

выдзяляюцца 2 тыпы аднасастаўных сказаў:дзеяслоўныя і іменныя.

Да дзеяслоўных аднасастаўных сказаў адносяцца пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя,інфінітыўныя сказы.

Да іменных аднасастаўных сказаў належаць намінатыўныя,вакатыўныя і генітыўныя сказы.

У пэўна-асабовых аднасастаўных сказах дзеянне належыць.моўцу ці яго суразмоўцу, таму галоўны член часцей выражаецца.дзеясловам 1-й ці 2-й асобы адзіночнага або множнага ліку цяпе-

рашняга або будучага часу абвеснага ладу, а таксама дзеясловам у.форме 2-й асобы адзіночнага або множнага ліку загаднага ладу:Кідаю самыя неадкладныя справы і без дай прычыны еду ў свой

любы палескі край (Грах.);

У няпэўна-асабовых аднасастаўных сказах дзеянне належыць.няпэўнай або невядомай асобе, таму галоўны член іх выражаецца.дзеясловам у форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу абвеснага ладу, дзеясловам у форме множнага ліку прошлага часу: Стукаюць у дзверы;

У абагульнена-асабовых сказах дзеянне ў аднолькавай ступені.адносіцца да любой асобы, да кожнага. Семантычнай асаблівасцю.такіх сказаў з’яўляецца тое, што яны адлюстроўваюць жыццёвыя.назіранні, вывады, абагульненыя суджэнні або засвоены калектыўны вопыт. Па форме галоўны член абагульнена-асабовых сказаў.можа супадаць з галоўным членам пэўна-асабовых, няпэўна-асабовых, безасабовых і інш. сказаў: Шануй і беражы сваіх крылатых сяброў, не чапай іх гнёздаў, не палохай маленькіх птушанят

У безасабовых сказах дзеянне або працэс ці стан адбываюцца.самі па сабе, незалежна ад актыўнага дзеяча.

Галоўны член у безасабовых сказах выражаецца:

1) безасабовым дзеясловам: Як гэта заўсёды бывае ў гарах,развіднела адразу, нечакана (Сам.);

2) асабовым дзеясловам у безасабовым ужыванні: Усе лужыны ўночы зацягнула шклістым лёдам

3) словамі катэгорыі стану (безасабова-прэдыкатыўнымі словамі), часам з дзеясловамі было, стала і інш. у спалучэнні з інфінітывам: Па гэтых сцежках можна было ісці толькі па адным чалавеку,

прабіраючыся па бярвенцах-кладках

4) дзеепрыметнікам залежнага стану (з дзеясловам быць ці без.яго): У пакоі было прыбрана, падмецена;

5) фразеалагізмамі ў безасабовым ужыванні: Сам ён матэматык, а збіраў мастацкую літаратуру. Грошай у яго – куры не клююць (= вельмі многа) (Сач.);

6) адмоўным словам няма (ці фразеалагізмам з адпаведным.значэннем): На небе няма ні хмурынкі (Рыб.); У амбарах жа хоць.шаром пакаці (= няма нічога) (Чыгр.) і інш.

У інфінітыўных сказах выражаецца дзеянне, якое мае мадальнае значэнне магчымасці, немагчымасці, неабходнасці, пажаданасці інш. Галоўны член у такіх сказах выражаецца незалежным інфінітывам: Здавалася: сонцу шчыраваць аж да самага захаду (Рыб.).

У намінатыўных сказах сцвярджаецца наяўнасць, існаванне,быццё прадметаў ці з’яў. Галоўны член у іх выражаецца назоўнікам.у форме назоўнага склону. Намінатыўныя сказы падзяляюцца на дзве.разнавіднасці: быццёвыя (апісальныя): Світанне. Роўная стужкалясной дарогі (Бут.) і ўказальныя: А вось і пожня (В.Г.). Намінатыўныя сказы могуць быць неразвітыя (складаюцца толькі з аднаго галоўнага члена) і развітыя (развіваюцца дапасаванымі або недапасаванымі азначэннямі ці даданай азначальнай часткай

Назыўныя канструкцыі (намінатыўныя загалоўкі, словыназвы) многія даследчыкі не лічаць сказамі, бо яны выконваюць.функцыю называння прадмета без значэння быцця: Кавярня; Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы.

Вакатыўныя сказы па форме падобныя да зваротка, але адрозніваюцца ад яго сваёй функцыяй: яны выражаюць пачуцці, волевыяўленні, накіраваныя да асобы: Насустрач маці выбегла з-за

ліп, у даматканай выцвілай кашулі. «Сыночак!..» – І ў тым крыку.столькі было, што можа здрыгануцца і сцяна (Кір.).

Генітыўныя сказы характарызуюць прадмет у колькасных адносінах. Галоўны член у іх выражаны назоўнікам у форме роднага склону:А кветак, кветак! Якога толькі колеру не знойдзеш іх тут! (К-

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]