Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
89
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

12.Интанацыя.Састауныя.Элементы.Интанацыимелодыка,рытм,тэмп,интенсиунасць.Пауза,тэмбр,нациск.Функцыи.Интанацыи.

Інтанацыя- Гэта сукупнасць фанетычных сродкаў якія служаць для афармлення фразы ці яе частак, як адзінага цэлага. Такім сродкам з'яўляюцца: 1. Мелодыка - змяненне тону голаса. 2. Інтэнсіўнасць голасу (гучнасць, сіла). 3. Тэмбр голасу. 4. Тэмп маўлення. 5. Пэўнае размяшчэнне паўз ці перапынкаў гучання. мелодыка – павышэнне або паніжэнне частаты асноўнага тону, суаднесенае з ваганнямі галасавых звязак. Мелодыка істотна для выражэння і ўспрыняцця

камунікатыўнага тыпу выказваня (апавядання, пытання, пабуджэння), а таксама суб’ектыўных адносін гаворачага да выказвання.

Інтэнсіўнасць суадносіцца з напружанасцю артыкуляцыйных органаў, ад якой залежыць амплітуда ваганняў галасавых звязак. Інтэнсіўнасць і мелодыка дазваляюць звярнуць увагу на найбольш істотныя часткі выказвання, удзельнічаюць у эмацыянальным вылучэнні слова.

Для інтанацыі істотным з’яўляецца тэмбр голаса, або афарбоўка. Тэмбр сэнсава вылучае слова, з яго дапамогай выражаюцца розныя эмоцыі. Пад працягласцю трэба разумець тэмп – хуткасць змянення тых або іншых адрэзкаў маўлення ў часе, а таксама паўзы паміж

маўленчымі адрэзкамі. Паўза – гэта перапынак гучання рознай працягласці. Паўза найчасцей выкарыстоўваецца для абмежавання адной часткі выказваня ад іншай. Тэмп можа быць звязаны са зместам выказвання: службовыя словы вымаўляюцца хутчэй за знамянальныя, найбольш важныя словы вымаўляюцца запаволена; з пазіцыяй слова ў фразе: запаволены тэмп – у канцы фразы, больш хуткі – у сярэдзіне фразы; з індывідуальнымі асаблівасцямі гаворачага, стылямі вымаўлення

Інтанацыя можа выконваць у выказванні наступныя функцыі:

1. камунікацыйная (адрозненне камунікатыўных тыпаў выказвання – апавядання, пабуджэння, пытання);

2. вылучальная (наданне некаторым часткам выказвання сэнсавай важнасці);

3. арганізуючая (афармленне выказвання ў адзінае цэлае і ў той жа час падзел яго на рытмічныя групы і сінтагмы);

4. эмацыянальная (выражэнне эмоцый гаворачага, яго характарыстыка);

5. выяўленне падтэксту выказвання.

13.Прынцыпы.Арфаграфии.Написанни,заснаваныя.На.Их.

Арфаграфія – сістэма агуль-напрынятых правілаў перадачы вуснай мовы на пісьме: на-

пісання слоў і іх частак (марфемаў), пераносу частак слова нанаступны радок, правілаў абазначэння на пісьме межаў паміж моўнымі адзінкамі (напісанні злітыя, паўзлітыя і асобныя), правілаў ўжывання вялікай літары і пісьмовых скарачэнняў.

прынцыпы. Іх вылучаюць 4 альбо 5: 1) фанетычны, 2) марфалагічны, 3) дыферэнцыйны, 4) традыцыйны, 5)граматычны (грамематычны).

Пры фанетычным прынцыпе літары-арфаграмы перадаюцца на пісьме ў адпаведнасці з іх вымаўленнем. Напрыклад,у словах дом – дамы, шэсць – шасці каранёвыя о, э, апынуў-

шыся ў ненацісным становішчы, у адпаведнасці з вымаўленнем абазначаюцца літарай а: дамы, шасці. Гэтак пішуцца і пры-стаўкі з-/с-, без-/бес-, раз-/рас-, цераз-/церас-, калі зычная фанема <з> у слабой пазіцыі (перад глухім зычным)

Фанетычны ж прынцып патрабуе перадачы на пісьмежывых чаргаванняў гукаў, рэалізацыі фанемаў у іх варыянтах.

Пры марфалагічным прынцыпе захоўваецца аднастайнае, аднолькавае напісанне марфемаў (іх частак), не зважаючы на іх рознае вымаўленне ў розных фанетычных пазіцыях.Так, мы пішам заводы і завод, хоць у апошнім слове фанема<д> рэалізуецца ў гуку [т]: [завот]. Пры марфалагічным прынцыпе аднастайна перадаюцца на пісьме гукі ў моцнай пазіцыі,

г.зн. фанемы. Таму гэты прынцып называюць фанематычным(фанемным), або марфанематычным, бо тут — «фанемнае»напісанне марфемаў (ці іх частак).

Пры дыферэнцыйным прынцыпе размяжоўваюцца лексічныя амонімы – яны маюць рознае напісанне; параўн. руск.:ожёг (дзеяслоў) і ожог (назоўнік), компания ‘група’ і кампания

‘мерапрыемства’ (посевная кампания). Найчасцей дыферэнцыйны прынцып выкарыстоўваецца пры размежаванні ўласных і агульных назоўнікаў: крапіва і Крапіва Кандрат, танк і Танк

Традыцыйны (гістарычны) прынцып – гэта прынцып захавання напісання, якое ўсталявалася раней, у гістарычным мінулым і не адпавядае ні рэальнаму вымаўленню, ні марфалагічным стасункам у сучаснай мове. Напрыклад, у рускай мове напісанне літары г у канчатках дапасаваных да назоўнікаў слоў на месцы гука [в]: того [тъво], синего, лисьего, девятого; напісанне літары и пасля ж,ш: жить, шить (раней гукі [ж], [ш] былі мяккімі, а цяпер яны толькі цвёрдыя і словы вымаўляюцца [жыт’], [шыт’]).

Граматычны прынцып патрабуе аднолькава абазначаць на пісьме пэўную грамему – асобнае значэнне граматычнай катэгорыі: напрыклад, у рускай мове з дапамогаю мяккага знака (ь) абазначаецца грамема жаночага роду і пасля літараў ж,ш,ч,ш: рожь, мышь, ночь, вещь (як і ў словах артель, кость,плоть), хоць напісанне літары ь тут лішняе пасля няпарных мяккіх (палатальных) [ч’] і [шч’] ці супярэчыць гучанню слова(пасля няпарных цвёрдых [ж] і [ш]). Мяккі знак у гэтым выпадку выконвае чыста граматычную функцыю – паказвае на жаночы род і тып скланення (3-е) параўн: ночь і плач, рожь і нож. Граматычны прынцып выяўляецца і ў напісанні літары Ь пасля ж,ч,ш і ў формах загаднага ладу дзеяслова: режь, режьте, плачь, плачьте.

У арфаграфіях розных моваў неаднолькавае пашырэнне маюць названыя прынцыпы: у рускай вызначальны прынцып– марфалагічны (марфематычны), у англійскай – традыцыйны(гістарычны), у беларускай мове два прынцыпы вызначаюць прывілы сучаснага пісьма: фанетычны (напісанне галосных) і марфалагічны (напісанне зычных).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]