Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

70. Коска ў бяззлучнікавым сказе

Коскай аддзяляюцца часткі складанага бяззлучнікавага сказа, якія па сэнсе і інтанацыйна звязаны паміж сабой. Напрыклад: цвітуць лугі, жаўцее проса, уздымае жыта каласы (С. Грахоўскі). Неба сеяла цяпло, цёплы дожджык церушыў, у думках радасна было, беглі песні ад душы (Я. Купала).

71.Складаныя.Сказы.З.Розными.Видами.Сувязи. И.Знаки.Прыпынку.У.Их.

72 Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку і двукосся пры простай мове і цытатах

1. У залежнасці ад месца слоў аўтара, якія ўводзяць простую мову, ставяцца наступныя знакі прыпынку:

калі простая мова запісваецца ў радок, яна заключаецца ў двукоссе. Напрыклад: Барвіна праціснуўся праз натоўп да Андрэя і Санкоўскага і з ходу сказаў: «Пойдзем» (П. Пестрак).

калі простая мова пачынаецца з абзаца, перад ёй ставіцца працяжнік. Напрыклад:Васіль ужо гатоў быў зноў пакрыўдзіцца, але Ганна добра, шчыра просіць:–– Скажы што-небудзь!.. (І. Мележ).

калі словы аўтара стаяць перад простай мовай, то пасля іх ставіцца двукроп’е, а простая мова, якая пачынаецца не з абзаца, заключаецца ў двукоссе. Напрыклад: У прамове на ўрачыстым сходзе Якуб Колас гаварыў: «Маё слова, хоць і вузкімі дарогамі, але даходзіла да народа»;

калі словы аўтара стаяць у сярэдзіне простай мовы, падзяляючы яе на дзве часткі, то перад словамі аўтара ў залежнасці ад інтанацыйнага афармлення першай часткі простай мовы ставяцца пытальнік, клічнік, шматкроп’е ці коска і ўслед за гэтымі знакамі –– працяжнік, а пасля слоў аўтара –– або кропка і працяжнік (калі першая частка простай мовы з’яўляецца закончаным сказам), або коска і працяжнік (калі першая частка простай мовы не з’яўляецца закончаным сказам). Напрыклад: «Хіба ж можам мы з табою займацца несур’ёзнымі справамі? –– пытаннем на пытанне адказала Надзя і прыгарнула да сябе Майку, прытуліла, як туляць дарослыя малых дзяцей. –– Расказвай, як жывеш, як ваюеш?» (М. Лынькоў).

2. У словах аўтара могуць ужывацца два дзеясловы са значэннем маўлення, думкі ці блізкія да іх па значэнні; пры гэтым калі другі дзеяслоў адносіцца да другой часткі простай мовы, то пасля слоў аўтара ставяцца двукроп’е і працяжнік. Напрыклад: «Я сказаў бы вам, ды толькі не ведаю, як прымеце вы тое, што я скажу, –– ціха адзываецца ён. І, момант счакаўшы, дадае: –– Я думаю, што з гэтага нічога не будзе» (Я. Колас).

3. Калі ў складзе слоў аўтара, што стаяць перад простай мовай, няма дзеясловаў са значэннем маўлення, думкі ці блізкіх да іх па значэнні, то ў канцы слоў аўтара ставіцца кропка. Напрыклад: Урэшце дзед дастае з кішэні кавалак хлеба. –– Еш, Віхор... На-а-а... (З. Бядуля).

4. Калі словы аўтара ідуць за простай мовай, то пасля простай мовы ў адпаведнасці з інтанацыяй ставяцца пытальнік, клічнік, шматкроп’е ці коска (на месцы кропкі), а за гэтымі знакамі –– працяжнік. Напрыклад: –– Што вы сёння нешта не ў гуморы? –– запыталася Ядвіся і глянула на настаўніка (Я. Колас).

5. Нявыказаная простая мова, пры якой у складзе слоў аўтара звычайна ёсць дзеяслоў думаць (падумаць) або іншыя словы, спалучэнні слоў і нават сказы са значэннем думкі, меркавання, разважання і пад., заўсёды бярэцца ў двукоссе. Напрыклад: «Во ўскочыў дык ускочыў», –– чухаў патыліцу Яўхім Бабай (Б. Сачанка).

6. Рэплікі дзвюх і больш асоб (у дыялогу) звычайна запісваюцца з чырвонага радка і з працяжнікам перад кожнай рэплікай. Напрыклад: –– Ты па вёсцы вольна ходзіш?

–– Хаджу, як і хадзіў. А што?

–– Нічога, нікога не баішся?...

7. Калі некалькі рэплік запісваюцца ў радок без указання, каму яны належаць, то паміж імі ставіцца працяжнік і кожная з іх бярэцца ў двукоссе. Напрыклад: «Вы яшчэ не былі ў сваёй школе?» –– «Не, не была. І не ведаю, якая яна там. А вы ўжо даўно тут?» –– «А ўжо зараз два месяцы будзе» (Я. Колас).

8. Калі пасля папярэдняй рэплікі ідуць словы аўтара, то перад наступнай рэплікай працяжнік не ставіцца. Напрыклад: Нарэшце адчыняюцца дзверы, недзе брэша сабака, уваходжу. Перада мной хлопчык з лямпай у руках. «Ты што тут робіш?» –– пытаюся. «Нічога, –– кажа. –– Чыстапісанне пішу» (В. Быкаў).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]