Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
89
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

33.Рознаскланяльныя.Назоуники.Асабливасци.Их.Склонавых.Канчаткау.Нескланяльныя.Назоуники.

У рознаскланяльных назоўнікаў адзіночнага ліку ва ўскосных склонах адзначаюцца канчаткі, уласцівыя і першаму, і другому, і трэцяму скланенню. Назоўнікі ніякага роду на -мя (імя, племя, стрэмя) маюць двухварыянтнае скланенне: з суфіксам -ен (скланяюцца як назоўнікі другога скланення за выключэннем творнага склону, дзе яны маюць канчатак першага скланення -ем -- іменем, племенем, стрэменем) і без суфікса (скланяюцца як назоўнікі першага скланення - племя, племю, племем, аб племі). Назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я) у родным і вінавальным склонах адзіночнага ліку змяняюцца па ўзору другога скланення (параўн.: бацькі, старшыні, бацьку, старшыню і інш.). Канчаткі творнага склону залежаць ад тыпу асновы і націску падобных слоў: у гэтых назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны фіксуецца ці ненаціскны канчатак -ам (параўн.: бацькам, мужчынам і інш.), ці націскны -ой (-ею); параўн.: Фамой (-ою), тамадой (-ою) і г.д.; з асновай на мяккі зычны адзначаюцца канчаткі -ем (параўн.: Васем, дзядулем і інш.), -ею (-ёю), параўн.: суддзёй (-ёю), старшынёй (-ёю) і г.д. Гэтаксама ў залежнасці ад асновы і націску пішуцца канчаткі давальнага і меснага склонаў (параўн.: Фаме, аб Фаме - другое скланенне, мужчыну, аб мужчыну - першае скланенне). Па гэтаму ж узору скланяюцца і назоўнікі агульнага роду пры абазначэнні імі асоб мужчынскага полу (параўн.: гарэза, гарэзу, гарэзам , аб гарэзу). Назоўнік сірата скланяецца па ўзору другога скланення незалежна ад полу абазначанай асобы (параўн. сіраты, сіраце, сірату, сіратой (-ою), аб сіраце). Назоўнікі са значэннем маладых істот набываюць у давальным і месным склонах суфікс -яц і змяняюцца па ўзору трэцяга скланення (параўн.: ягняці, дзіцяці, аб ягняці, дзіцяці і г.д.), а ў творным склоне маюць канчатак першага скланення (параўн.: ягнём, дзіцём і г.д.).

Нескланяльныя назоўнікі - ва ўсіх склонах маюць нязьменную форму. Да нескланяльных назоўнікаў адносяцца словы замежнага паходжаньня на -а, -о, э, -і, -у, -юпано, мэтро, мэню, факсыміле, трыё, інтэрвію, журы; скарачэньні складаных словаў: БНР - Беларуская Народная Рэспубліка, РБ - Рэспубліка Беларусь, ТБМ - Таварыства Беларускае Мовы, ЗБС -Згуртаваньне Беларусаў Сьвету, МАБ - Міжнародная Асацыяцыя Беларусістаў, ПААВБМ - Паўночна-Амэрыканская Асацыяцыя Вывучэньня Беларускае Мовы, ДАІ - Дзяржаўная Аўтамабільная Інспэкцыя, СП - Саюз Пісьменьнікаў, МЗС - Міністэрства Замежных Справаў ды іншыя

Адзначце, што назоўнік маці таксама адносіцца да нескланяльных назоўнікаў і не зьмяняецца ані ў склоне, ані ў ліку. У множным склоне замест слова маці можна ўжываць назоўнікі мацяркі, маткі, якія скланяюцца.

Род складанаскарочаных словаў вызначаецца па родзе апорнага слова на падставе якога ўтварылася дадзенае скарачэньне. Прыкладам, БНР (Беларуская Народная Рэспубліка) - ж.р., таму што слова рэспубліка жаночага роду; ТБМ (Таварыства Беларускае Мовы) - н.р., таму што слова таварыства ніякага роду.

Род запазычаных складанаскарочаных словаў вызначаецца па іхняй радовай назьве. Прыкладам, ЮНЭСКА (UNESCO) - ж.р., паколькі гэта ёсьць арганізацыя, а слова арганізацыя мае жаночы род.

У нескланяльных назоўнікаў, якія абазначаюць геаграфічныя назвы, род вызначае слова, якое абазначае радовае паняцьце. Прыкладам, горад Дэлі (м.р.), горад Сочы (м.р.), горад Тбілісі (м.р.), рака Міссуры (ж.р.), краіна Чылі (ж.р.).

Нескланяльныя назвы людзей адносяцца да мужчынскага ці жаночага роду паводле натуральнага полу асобаў. Прыкладам, шаноўная місіс МакАлістэр (ж.р.), паважаны маэстра (м.р.)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]