Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
89
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

52.Класификацыя.Простых.Сказау.

Простым называецца сказ, які змяшчае адну граматычную.(прэдыкатыўную) аснову; калі ў сказе налічваецца некалькі граматычных (прэдыкатыўных) асноў, сказ – складаны.

Сказ – гэта сэнсава і інтанацыйна завершаная, граматычна.арганізаваная па законах пэўнай мовы прэдыкатыўная адзінка.сінтаксісу, якая ўтвараецца са слова ці спалучэння слоў і выконвае

пэўную камунікацыйную функцыю.Сказу ўласціва катэгорыя прэдыкатыўнасці, якая праяўляец-

ца праз катэгорыі мадальнасці, сінтаксічнага часу, асобы.Прэдыкатыўнасць з’яўляецца граматычным значэннем сказа,а граматычнай формай сказа лічыцца яго структурная схема.

Па адносінах зместу да рэчаіснасці сказы бываюць сцвярджальныя: Незлічонымі краскамі стракацелі ўзмежкі і пожні(Хадк.) і адмоўныя: У тую незабыўную зіму, у самыя страшныя

маразы дзеці ў школу не хадзілі (Гіл.).

Па мэце выказвання сказы падзяляюцца на апавядальныя,пытальныя, пабуджальныя. Сярод пытальных сказаў вылучаюцца наступныя разнавіднасці: уласна-пытальныя (патрабуюць адка-

зу на пастаўленае пытанне): «Ты, вавёрка, чаму на галіне грыбок.сушыш сёння ў гаі ды ў сасонніку?» пытальна-рытарычныя (не патрабуюць адказу на пастаўленае пытанне,таму што сваім зместам ужо нешта сцвярджаюць): І дзе на свеце.ёсць такая, як Нёман, рэчачка другая?!; пытальна-пабуджальныя (формай пытання пабуджаюць да дзеяння): Чаго стаіш?(= ідзі!), Чаго маўчыш? (= адказвай!).

Па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы сказы бываюць.клічныя і няклічныя: Але як яны ігралі! Гэта трэба было чуць і.бачыць (Дам.).

Па структуры простыя сказы бываюць двухсастаўныя і аднаса-

стаўныя (пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя,безасабовыя, інфінітыўныя, намінатыўныя, генітыўныя, вакатыўныя –. У мове.існуюць яшчэ і бессастаўныя сказы (непадзельныя, ці словы-сказы),у якіх нельга вылучыць ні галоўных, ні даданых членаў сказа: Го! Ясеў бы на каня і паказаў бы, чаго варты стары Талаш (К-с).

Схема сінтаксічнай характарыстыкі простага сказа

1. Знайдзіце граматычную аснову сказа (прэдыкатыўнае ядро)і ўстанавіце, што ён просты.

2. Вызначце тып сказа па адносінах зместу да рэчаіснасці(сцвярджальны ці адмоўны). Пазначце фармальныя паказчыкі адмоўных сказаў.

3. Вызначце тып сказа па мэце выказвання: апавядальны, пытальны (уласна-пытальны, пытальна-рытарычны, пытальна-пабуджальны), пабуджальны (уласна-пабуджальны, пажадальны).

4. Вызначце тып сказа па эмацыянальнай афарбоўцы (клічны,няклічны).

5. Ахарактарызуйце сказ па яго структурных асаблівасцях:а) двухсастаўны, аднасастаўны (пэўна-асабовы, няпэўна-асабовы,абагульнена-асабовы, безасабовы, інфінітыўны, намінатыўны, ва-

катыўны, генітыўны), бессастаўны; б) развіты ці неразвіты; в) поў-ны ці няпоўны; г) няўскладнены ці ўскладнены (аднароднымі членамі сказа, адасобленымі членамі сказа, параўнальнымі зваротамі,

устаўнымі ці пабочнымі канструкцыямі, звароткам).

6. Графічна разбярыце сказ па членах сказа і пісьмова пазначце іх марфалагічны спосаб выражэння.

7. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў канцы сказа і.ўнутры яго (калі яны ёсць).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]