Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
89
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

63.Пабочныя.Словы.Словазлучэнни.И.Сказы.И.Знаки.Прыпынку.Пры.Их.

Пабочнымі могуць быць не толькі словы і словазлучэнні, але і цэлыя сказы. Па семантыцы пабочныя сказы не адрозніваюцца ад пабочных слоў: выражаюць мадальную, эмацыянальную ці лагічную ацэнку, паказваюць на крыніцу выказвання, на сувязь частак, характарызуюць стыль мовы і г. д..Пабочныя сказы могуць быць розныя па складзе: двухсастаўныя асабовыя, аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, аднасастаўныя безасабовыя. Пабочныя сказы звычайна ўключаюцца ў асноўнае выказванне без злучнікаў, але могуць быць уведзены з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў.Коскамі выдзяляюцца пабочныя сказы, якія пачынаюцца злучнікамі ці злучальнымі словамі як, калі, колькі, што.Пабочныя сказы часам выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі.Устаўными называюцца словы, словазлучэнні і сказы, якія служаць для выражэння дадатковага паведамлення, заўвагі, удакладнення, тлумачэння ўсяго асноўнага выказвання.

64.Устауныя.Словы,словазлучэнни.И.Сказы.Знаки.Прыпынку.Пры.Их.

Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы граматычна не звязаны з членамі асноўнага сказа, але паведамленні заўвагі, удакладненні,тлумачэнні могуць быць друга-раднымі ці вельмі важнымі для разумения сэнсу сказа. Яны заўсёды выдзяляюцца інтанацыйна. На пісьме гэтая інтанацыйная адасобленасць афармляецца працяжнікамі або дужкамі.Устаўныя канструкцыі ўжываюцца для тлумачэння незнаемых, невядомых або малаўжывальных слоў і выразаў.Устаўныя канструкцыі могуць удакладняць выказванне ў цэлым ці асобныя яго члены.У структуры сказа ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы часам могуць захоўваць сувязь з тымі кампанентамі сказа, да якіх яны адносяцца, і афармляюцца як своеасаблівыя члены сказа ці часткі складанага сказа.Устаўныя канструкцыі могуць адносіцца да часткі складанага сказа, да члена сказа, да ўсяго сказа.У сказ устаўныя канструкцыі могуць уключацца:без злучнікаў і злучальных слоў;з дапамогай злучнікаў і, а, ці і інш.;з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў і злу¬чальных слоў калі, хоць, бо, як, што, які і інш..Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы адрозніваюцца ад пабочных тым, што могуць дадаткова тлумачыць час, месца, прычыну дзеяння, характарызаваць асобу, падзею, супастаўляць, удакладняць сказанае, дапаўняць асобныя члены асноўнага выказвання, што не ўласціва пабочным канструкцыям. У адрозненне ад пабочных устаўныя канструкцыі ніколі не бываюць у пачатку асноўнай часткі, а заўсёды стаяць у сярэдзіне сказа або ў канцы.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы, як і пабочныя, узбагачаюць асноўны сказ дадатковым зместам, напаўняюць сказ той ці іншай інтанацыяй, уключаюцца ў сказ з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў, а таксама і устаўныя, і пабочныя кампаненты граматычна не звязаны са сказам.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы на пісьме выдзяляюцца дужкамі, працяжнікамі, а часам — коскамі

65Коска пры зваротку

1. Коскамі выдзяляюцца звароткі ў пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа разам са словамі, якія адносяцца да іх. Напрыклад:Сонца, умыйся расою на світальнай зары (А. Бялевіч).Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!.. (Я. Купала).

2. Калі зваротак раздзяляецца на часткі іншымі словамі, то кожная з іх выдзяляецца коскамі. Напрыклад:Ой ты, мая рыбка, спі, залатая!

3. Калі паміж звароткамі-паўторамі ёсць займеннік ты або вы, то ён адносіцца да першага зваротка і коска ставіцца пасля займенніка. Напрыклад: Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, колькі ты ўносіш аздобы з сабой! (Я. Купала).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]