Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
sintaxis_2.docx
Скачиваний:
126
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
108.05 Кб
Скачать

22. Сказы з аднароднымі членамі сказа. Структурная арганізацыя аднароднага рада і асноўныя сродкі сувязі яго членаў (63)

Аднародныя члены сказагэта такія члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго члена сказа і характарызуюцца інтанацыяй аднароднасці.

Аднароднымі могуць быць галоўныя і даданыя члены сказа: Засмуцілася, зажурылася даль шырокая, неаглядная.

У сказе яны займаюць адно сінтаксічнае месца, г. зн. утвараюць адзін пашыраны член сказа. Аднародныя члены аб'ядноўваюцца ў адкрытыя або закрытыя рады. Аднародны рад адкрыты, калі дапускае ўключэнне новых членаў: Мая хата – з краю. Таму ў яе грукаюць вятры, збіўшыся з дарогі, хмары снежныя і дажджлівыя, птушкі пералётныя, сакавікі і лістапады, кірмашовыя дні, працавітыя будні, змораныя падарожнікі. (М. Т.) У закрытых радах уключэнне новых членаў немагчымае: Дзяды і продкі карчавалі ляды на лапіку сасмяглае зямлі, засекі вымяталі на каляды, ад ветру гнуліся, а ўсё-такі жылі. (Грах.)

Кампаненты аднародных радоў могуць звязвацца паміж сабой злучнікавай або бяззлучнікавай сувяззю і паміж імі могуць выражацца спалучальныя, супастаўляльныя, раздзяляльныя, уступальныя, далучальныя сінтаксічныя адносіны: Зямля пакрыта тоўстым пластом апалых лістоў і спелымі жалудамі. (В. В.); Раніца была сонечная, ясная, але ўжо халодная. (Шам.)

Выражаюцца аднародныя члены звычайна аднолькавымі часцінамі мовы, выражэнне рознымі часцінамі мовы сустракаецца нячаста.

Аднародныя члены могуць ужывацца з абагульняльным словам, у такім разе яны суадносяцца паміж сабой як відавыя і родавае паняцці: Вясна, кажуць, прыгожая ўсюды: і ў полі, і ў лесе, і ў горадзе. (Б.)

23. Сказы з адасобленымі членамі сказа. Адасобленыя члены ўскладненай будовы. Адасобленыя параўнальныя звароты і іх структурная арганізацыя. Сказы са звароткам (64)

Адасабленне – гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне членаў сказа з мэтай падкрэсліць іх значэнне і надаць ім некаторую самастойнасць. Члены сказа, якія сэнсава і інтанацыйна выдзяляюцца, называюцца адасобленымі. Адасабляцца могуць любыя члены сказа, аднак на практыцы найчасцей сустракаюцца выпадкі адасаблення даданых членаў, у прыватнасці, азначэнняў і акалічнасцей.

Паводле семантыка-сінтаксічных адносін са сказам адасобленыя члены падзяляюцца на паўпрэдыкатыўныя, якія даюць дадатковую да асноўнага зместу сказа інфармацыю, і ўдакладняльна-паясняльныя, што канкрэтызуюць, удакладняюць змест асобных членаў. Параўн.: Спыніўшы свой лёт, пад берагам ціха трапяталі крыльцамі ластаўкі. – Тут, ля моста, у круглых каменных прыгаршчах, роўна струменіць крыніца.

Да ўмоў адасаблення азначэнняў адносяцца месца азначэння ў сказе і яго састаў, спосаб выражэння азначэння і паяснёнага слова, наяўнасць ці адсутнасць дадатковага акалічнаснага значэння: Заціснутая Гімалаямі, ляжыць непальская зямля.– адасабляецца азначэнне, аддаленае ад паяснёнага слова; Бярозы, выносістыя і рослыя, гасцінец прамы ў абдымкі бяруць.– адасабляюцца адзіночныя аднародныя азначэнні ў пазіцыі пасля паяснёнага слова.

Акалічнасці адасабляюцца ў залежнасці ад спосабу выражэння, месца ў сказе, наяўнасці ўдакладняльнага значэння і інш.: Вясна, пачаўшыся раптоўна, несупынна набірала сілу і ў некалькі дзён змяніла палескі краявід. – адасабляецца акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам; Адгэтуль, з узлеску, добра быў відаць шырокі прастор поля. – адасабляецца ўдакладняльная акалічнасць.

Параўнальны зварот – слова або спалучэнне слоў, якія шляхам супастаўлення раскрываюць або канкрэтызуюць змест розных членаў сказа: Цецярук сядзеў на сваёй бярэзіне, як цар гэтага балота, і чырвоным вокам цікаваў за людзьмі. У залежнасці ад будовы параўнальныя звароты бываюць развітыя і неразвітыя. Адрозніваюць дзве сэнсавыя разнавіднасці параўнальных зваротаў. Вобразныя параўнальныя звароты маюць метафарычны характар і характарызуюць прадмет у пераносным значэнні праз супастаўленне з’яў ці прадметаў на аснове агульных для іх адзнак і ўласцівасцей.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]