Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
sintaxis_2.docx
Скачиваний:
126
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
108.05 Кб
Скачать

30. Няпэўна-асабовыя сказы (71)

Няпэўна-асабовыя сказы – такія сказы, у якіх галоўны член абазначае дзеянне няпэўнай або невядомай асобы. Тыповыя спосабы выражэння галоўнага члена – дзеяслоўныя формы 3-ай асобы множнага ліку цяперашняга і будучага часу, множнага ліку прошлага часу, множнага ліку ўмоўнага ладу: Пахавалі Бандароўну ў вянку ды ў белі…

31. Абагульнена-асабовыя сказы. (72)

У абагульнена-асабовых сказах галоўны член называе дзеянне, што ў аднолькавай меры адносіцца да кожнага. Галоўны член звычайна выражаецца дзеясловамі другой асобы адзіночнага ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу, а таксама формай дзеяслова 2-ой асобы адзіночнага ліку загаднага ладу: Аб адсутных не гавораць кепска; Не кідай хлеба, каб ён цябе не кінуў.

32. Безасабовыя сказы. Інфінітыўныя сказы. (73)

Безасабовыя сказы – гэта аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх называе дзеянне або стан, не суадносныя з утваральнікам. Яны маюць разнастайную семантыку, напрыклад, могуць абазначаць стан прыроды ці чалавека, мадальныя адносіны, наяўнасць або адсутнасць чаго-небудзь і інш.: Распагоджвалася; Не чутно ні крокаў, ні галасоў. Галоўны член безасабовых сказаў можа мець як дзеяслоўную, так і іншую форму. Так, ён можа быць выражаны безасабовым дзеясловам, дзеепрыметнікам залежнага стану прошлага часу, катэгорыяй стану і інш.: Жыцця без выпрабаванняў не бывае; Пасля абеду нахмарыла; На душы было неяк святочна.

Інфінітыўнымі называюцца сказы, у якіх галоўны член выражаны незалежным інфінітывам. Семантычная спецыфіка такіх сказаў праяўляецца ў тым, што яны абазначаюць патэнцыяльнае дзеянне – пажаданае або непажаданае, магчымае або немагчымае і г. д.: А песня ляцела. Не дагнаць яе, не перагнаць; Падыхаць бы водарам лугавых кветак.

33. Намінатыўныя сказы. Назыўныя сказы. Вакатыўныя сказы. Генітыўныя сказы. Канструкцыі з назоўным уяўлення. (74)

Намінатыўныя сказы – аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх выражаны назоўнікам у назоўным склоне (або яго эквівалентам) і абазначае наяўнасць, існаванне прадмета ў рэчаіснасці: Ноч. Непраглядная бездань за ак-ном. Агульнае значэнне быційнасці можа дапаўняцца дадатковымі адценнямі указальнасці: Вось вакзал. указальна-быційны сказ; ацэнкі: Ну зіма! Ну пагодка! – ацэначна-быційны сказ.

У генітыўных сказах галоўны член, выражаны родным склонам імені, абазначае наяўнасць, існаванне прадмета і ўказвае на вялікую колькасць чаго-небудзь: А птушак, птушак!

У вакатыўных сказах галоўны член падобны да зваротка: ён выражаны назоўнікам (займеннікам) у назоўным склоне, аднак не толькі называе асобу, да якой звяртаюцца, але і выражае пэўныя эмоцыі: "Ма-а-ма!" – са слязьмі на вачах прагаварыла дачка.

Назыўныя сказы гэта сказы, якія выражаюць назву прадмета, заголовак (назва крамы: “Гастраном”, вывескі і г.д.)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]