Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
sintaxis_2.docx
Скачиваний:
126
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
108.05 Кб
Скачать

42. Складаназлучаныя сказы. (83)

Складаназлучаны сказ - гэта такі складаны сказ, у якім часткі аб’яднаны ў адно сэнсавае і інтанацыйнае цэлае пры дапамозе злучальных злучнікаў (Над ракой ля возера ціха спіць асака, ды лаза зялёная шуміць.). Сэнсавая цэласнасць выражаецца ў тым, што кожная наступная частка ў складзе складанага сказа працягвае тэму папярэдняй часткі. Такім чынам “другія” часткі сэнсава залежаць ад “першых”. Гэта можа праяўляцца ў наяўнасці ў другой частцы займеннікаў і прыслоўяў, якія замяняюць тыя ці іншыя члены першай часткі; у пропуску ў другой частцы пэўных слоў, вядомых з першай часткі; у наяўнасці ў сказе агульных для ўсіх частак членаў; ва ўжыванні паўторных злучікаў.

Для сувязі частак у складаназлучаных сказах ўжываюцца спалучальныя, супастаўляльныя і размеркавальныя злучнікі, якія адначасова служаць і сродкам выражэння разнастайных адносін паміж часткамі: спалучальных, супастаўляльных, пералічальна- размеркавальных, прычынна-выніковых і інш. Спалучальныя адносіны выражаюцца злучнікамі І, ДЫ. У гэтых сказах гаворыцца аб дзеяннях ці з’явах, якія адбываюцца адначасова або паслядоўна, адно за адным. Злучнік І можа связываць часткі складаназлучаннага сказа з прычына-выніковымі адносінамі (прычына – вынік). Супастаўляльныя адносіны выражаюцца пры дапамозе злучнікаў А, АЛЕ, ДЫ, АДНАК, ЗАТОЕ і інш. Можна выдзяліць 2 разнавіднасці:- сказы, у якіх дзеянні, з’явы, прыметы супастаўляюцца – паказваецца іх адрозненне; - сказы, у якіх выражаецца супрацьпастаўленне – змест другой часткі не адпавядае таму, што павінна было б вынікаць са зместу першай часткі. Адносіны супастаўлення з дадатковым выдзяляльным з адценнем часам могуць выражацца пры дапамозе злучнікаў ТОЛЬКІ, Ж(ЖА), АЖ.

Пералічальна-размеркавальныя адносіны выражаюцца пры дапамозе злучнікаў АБО, ЦІ, ТО-ТО, ЦІ ТО-ЦІ ТО, НЕ ТО – НЕ ТО, НІ –НІ.Сказы са злучнікамі ТО-ТО, ЦІ –ЦІ паказваюць на паслядоўную змену падзей, іх чаргаванне ці пералічэнне. Злучнікі АБО, АБО-АБО, ЦІ, ЦІ ТО- ЦІ ТО, НЕ ТО- НЕ ТО аб’ядноўваюць часткі складаназлучаных сказаў, ў якіх гаворыцца пра падзеі і з’явы, што ўзаемна выключаюць адно другое.

43. Складаназалежныя сказы. Сродкі сувязі іх частак. Віды даданых частак (84)

Складаназалежны сказ – гэта такі складаны сказ, у якім прэдыкатыўныя часткі звязаны падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі (падпарадкавальнай сувяззю).

Часткі складаназалежнага сказа нераўнапраўныя: сінтаксічна незалежная частка – галоўная, а залежная ад яе – даданая. Даданая частка складаназалежнага сказа можа залежаць не толькі ад галоўнай, але і ад другой даданай часткі. Да адной галоўнай частк могуць адносіцца дзве і больш даданыя.

Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы з’ўляюцца асноўным сродкам сувязі частак складаназалежнага сказа. Папдпарадкавальныя злучнікі як што калі бо каб таму што быццам нібы і інш знаходзяцца ў даданай частцы і служаць толькі для сувязі дадан часткі з галоўнай.

Злучальныя словы (адносныя займеннікі хто, што, які, чый) не толькі звязваюць даданую частку з галоўнай, але і выконваюць таксама ролю пэўнага даданага члена сказа ў даданай частцы, могуць выдзяляцца лагічным націскам.

Віды даданых частках:

  • Дзейнікавая (канкрэтызуе дзейнік)

  • Дапаўняльная (паясняе выказнік галоўнай часткі)

  • Выказнікавая (канкрэтызуе значэнне выказніка галоўнай часткі )

  • Азначальная (паясняе назоўнік ў галоўнай частцы, які выконвае ролю дзейніка, выказніка, дапаўнення)

  • Даданая частка месца (удакладняе сэнс акалічнасці месца ў гал частцы)

  • Даданая частка часу (паясняе выказнік гал часткі і ўказвае на час, у які адбываецца дзеянне)

  • Прычыны ((раскрывае прычыну або абгрунтоўвае тое, пра што гаварыцца ў гал частцы)

  • Мэты (паказвае на мэту або прызначэнне таго, пра што рассказваецца ў гал частцы)

  • Выніку

  • Спосабу дзеяння (паказвае на спосаб ажыццяўлення дзеяння, названага ў гал ч)

  • Меры і ступені (паказвае на меру праяўлення дзеяння)

  • Параўняльная

  • Далучальная

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]