Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
sintaxis_2.docx
Скачиваний:
126
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
108.05 Кб
Скачать

17.Віды даданых членаў сказа. Размежаванне даданых членаў сказа. (58)

Член сказа — граматычна значны элемент, на якія падзяляецца сказ падчас сінтаксічнага аналізу. Уяўляе сабою слова ці спалучэнне сінтаксічна злучаных слоў.

Даданыя члены сказа – гэта такія члены сказа, якія не ўваходзяць у яго граматычную аснову і служаць для пашырэння структурнага і семантычнага аб'ёму сказа. Сказ, у якім, акрамя граматычнай асновы, можна выдзеліць даданыя члены, называецца развітым. Традыцыйна вылучаюць наступныя даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне, акалічнасць. Характарыстыка кожнага з іх уключае такія прыметы, як спосаб выражэння (марфалагізаваныя – немарфалагізаваныя), семантыка (адназначныя – мнагазначныя, ці сінкрэтычныя), колькасць сувязей (члены сказа з адной сувяззю – з дзвюма сувязямі – дэтэрмінанты), удзел у структурнай схеме (абавязковыя – факультатыўныя).

Дапаўненне(прамое(вінавальны склон без прыназоўнікаў) і ўскоснае(усе ускосныя склоны з прыназоўнікамі і без іх) – даданы член сказа, які паясняе слова са значэннем дзеяння або прыметы і абазначае аб'ект у адносінах да іх: Матуліны рукі нас песцяць, галубяць. (Вярц.); Дрымотны гоман баравы захутаў сосны і яліны. (Бр.) Дапаўненні могуць выражаць аб'ектныя і – радзей – суб'ектныя адносіны: Вясенні промень стрэхі лашчыць. (Хв.); Прыгажосць патрэбна ўсяму жывому на маёй зямлі. (Іп.) Паводле спецыфікі граматычнай семантыкі і спосабу выражэння дапаўненні падзяляюцца на прамыя: Зімой суровыя завеі намяталі высокія гурбы снегу. (В. В.) і ўскосныя: Пахне мёрзлай асінавай карой, сенам, аўчынай. (Хомч.)

Азначэнне – даданы член сказа, які паясняе слова з прадметнай семантыкай і абазначае непрэдыкатыўную прымету: Памяць маёй зямлі – гэта людзі і іх вечная, неўміручая праца. (У. К.); Шчадрэе вясны казна гоманам зеленалістым. (Бар.) Азначэнні рэалізуюць атрыбутыўныя або суб'ектныя сінтаксічныя адносіны: Гараць кастры на беразе бяссоннае ракі. (Л. Д.); Востраў сустракаў нас ашалелым крыкам чаек. (Хомч.) З азначальным словам азначэнні могуць быць звязаны дапасавання, кіравання і прымыкання. У залежнасці ад гэтага адрозніваюць азначэнні дапасаваныя: Знічка коціцца агністаю слязой. (Б-ч) і недапасаваныя: Зямля прапахла дымам і палыннай слязою нашых матак і дзяцей. (Вял.)

Разнавіднасцю азначэння з'яўляецца прыдатак – азначэнне, выражанае назоўнікам і дапасаванае да азначальнага слова ў склоне: У высокім чыстым блакіце плылі беласнежныя воблакі – разведчыкі ранняй вясны. (Кух.) Прыдаткі могуць з'яўляцца назвамі населеных пунктаў, прадпрыемстваў, газет, часопісаў, абазначаць розныя якасці і ўласцівасці прадмета, даваць яму больш дакладную характарыстыку і інш.

Акалічнасць – даданы член сказа, які паясняе слова са значэннем дзеяння ці прыметы і абазначае іх характар (спосаб, меру, ступень праяўлення, час, мэту, прычыну, месца, умовы, уступкі): Кучаравыя дрэвы паспляталіся ў вершалінах. (Гур.); Аднойчы зімою пасля поўдня ўзнялася страшэнная завіруха. (А. В.) Марфалагізаваныя акалічнасці выражаюцца прыслоўямі і дзеепрыслоўямі: Вакол хмялеюць шкляныя далечы. (Бяд.); Вада бесперапынна білася ў берагавы схіл, нараджаючы меланхалічны, звінючы гук. (К. Ч.), немарфалагізаваныя – прыназоўнікава-склонавымі формамі назоўнікаў і інфінітывам: Ходзіць гоман між збажынкі – мілы і шчаслівы. (К-с); Паплавы прытаіліся слухаць бурную мелодыю зыкаў. (К. Ч.)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]