- •3.Перыядызацыя.
- •Камены век.
- •Банцараўская культура
- •5. Канцэпцыі паходжання беларусаў.
- •5. Узнiкненне Беларусi: розныя падыходы I канцэпцыi.
- •8. Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы
- •11,71. Увядзенне хрысцiянства на беларускiх землях. Культура.
- •13. Прычыны I працэс утварэння Вялiкага княства Лiтоўскага.
- •14. Палiтычная барацьба ў вкл у XIV—XV стст.., Крэўская ўнiя I яе вынiкi.
- •6. Тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця вкл . Наступствы аграрнай рэформы хvі ст.
- •16. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •21,25. Люблiнская ўнiя. Утварэнне Рэчы Паспалiтай.
- •22. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае становiшча Беларусi ў XV—XVIII ст.
- •23. Супрацьдзеянне Рэчы Паспалітай татарскай, шведскай і турэцкай агрэсіі
- •24. Паглыбленне палiтычнага крызiсу. Падзелы рп.
- •30-31. Уваходжанне Беларусi ў склад Расiйскай Iмперыi. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае развiцце беларускiх зямель.
- •33. Культура Беларусi другой паловы XIX – пачатку XX ст.
- •38. Кастрычнiцкая рэвалюцыя на Беларусi. Устануленне Савецкай улады.
- •39. Беларусь у перыяд германскай акупацыi. Абвяшчэнне бнр. Вызваленне Беларусi ад нямечкiх захопнiкаў.
- •40. Утварэнне бсср. Аб`яднанне бсср з Лiтоўскай сср.
- •41. Новая эканамiчная палiтыка, яе сутнасць I вынiкi.
- •42. Палiтыка iндустрыялiзацыi.
- •43. Сталыпiнская рэформа
- •45. Нацыянальная палiтыка. Беларусiзацыя ў 20-я гг. XX ст.
- •48. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921—1939).
- •50. Пачатак другой сусветнай вайны I Вялiкай Айчыннай вайны (верасень 1939 – верасень 1945 гг.).
- •52.Пачатак Другой Сусветнай вайны.
- •54.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
- •55. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.
- •56. Антыфашысцкая барацьба
- •57. Вызваленне Беларусi. Уклад беларускага народа ў Вялiкую Перамогу.
- •61. Аднаўленне народная гаспадаркi Беларусi пасля Вялiкай Айчыннай вайны.
- •62. Грамадска-палітычные жыцце бсср ва умовах хрушчоўскай адлігі і адыходу ад яе, бсср у гады застоя
- •63. Свацыяльна-эканамiчнае развiцце Беларусi ў 50-я – першай палове 80-х гадоў XX ст.
- •64. Культура бсср (1950-я – першая палова 80-х гг.).
- •66. Асноўныя этапы палiтычнага развiцця Беларусi ў 1985—1997 гг.
- •68. Рэспублiка Беларусь у мiжнародным супольнiцтве (1991-1998 гг.)
33. Культура Беларусi другой паловы XIX – пачатку XX ст.
Культура Беларусi у другой палове XIX ст. Развiвалася ва умовах сцвярджэння i панавання капiталiстычных адносiн. Нягледзячы на каланiяльную палiтыку расiйскага самауладства, у гэты час пачала фармiравацца беларуская нацыянальная iнтэлiгенцыя, якая ваывучала i стварала нацыянальную культуру. Прадстаунiкi беларускай iнтэлегенцыi тэарытычна абгрунтавалi iснаванне самастойнага беларускага этнасу i абвесцiлi яго права ан роунасць з iншымi народамi.
Беларуская лiтаратура гэтага часу развiвалася падспудна, пад забаронай, унеспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсii у дачыненнi да удзельнiкау паустання 1963 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткi русiфiкатарскi курс прывялi да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускiх пiсьменнiкау загiнула.
Асновай развiцця бел. лiт. гэтага перыяду быу паступовы рост сацыяльнай i нацыянальнай самасвядомасцi народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяу у краiне напярэдаднi i у перыяд рэформы 1861 г. , развiццуе капiталiзму i з’яуленне на арэне палiтычнай барацьбы пралетарыяту, уплыу передавой грамадскай думкi стварылi глебу для развiцця беларускай лiтаратуры дэмакратычнага напрамку.
Вядомы прадстаунiк – К.Калiноускi (1838 – 1864), кiраунiк паустання 1863 – 1864 гг., рэвалюцыянер-дэмакрат, мыслiцель i публiцыст. Нацыянальныя пачуццi яго найбольш поуна выявiлiся у творы «Лiзты з-пад шыбенiцы», напiсаным перад пакараннем смерцю у Вiленскай турме.
Удзельнiк паустання, пачынальнiк крытычнага рэалiзму, патрыет сваей радзiмы Ф Багушэвiч выступау у абарону беларускага народа i яго мовы, якой пагарджалi i якую зневажалi як царскiя сатрапы, так i польскiя паны.Паслядоунiкамi Багушэвiча былi паэты-дэмакраты Я.Лучына i А.Гурыновiч.
У другой палове XIX ст. На Беларусi развiвалiся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачау фармiраваца беларускi прафесiйны тэатр. Яго узнiкненне звязана з дзейнасцю паэта, драматурга i тэатральнага дзеяча В.Дунiна-Марцiнкевiча. Спрыяльны уплыу на развiцце беларускай культуры i беларускага тэатральнага мастацтва акакзала культура рускага, польскага i украiнскага народау.
У выяленчым мастацтве другой паловы XIX ст. Асноунае месца займау рэалiзм. У беларускiм жывапiсе у гэты час на першы план выходзiць гаiстарычны жанр. Да гiстарычнага жанру напасрэдна прымыкау бытавы. У гэтым жанры найбольш поуна выявiлiся сацыяльныя сiмпатыi жывапiсцау. У жывапiсе, як i у творах лiтаратуры, з’яуляецца вобраз селянiна-бедняка. Вядомы майстар бытавога жанру – Н.Ю.Сiлiвановiч.
Такiм чынам, нягледзячы на вялiкадзяржауную палiтыку царызму, развiцце беларускай культуры у другой палове XIX ст. Характарызавалася значнымi поспехамi i дасягненнямi.
Культура Беларусi у пачатку XX ст. Развiвалася у цеснай сувязi з нацыянальным рухам, культурамi суседнтх народау. У гады рэвалюцыi 1905—1907 гг. i пасля яе адбываецца уздым у многiх яе галiнах, асаблiва у лiтаратуры.
Прыкметныя змены адбывалiся у развiццi асветы. Замест царкоуна-прыходскiхз школ, якiя знаходзiлiся у заняпадзе, адкрывалiся народныя вучылiшчы, а гарадскiя вучылiшчы пераутваралiся у вышэйшыя пачватковыя школы. Хутка пашыралася сетка дзяржауных i прыватных сярэднiх школ – гiмназiй i рэальных вучылiшчау. Для дарослага насельнiцтва адкрывалiся нядзельныя школы, вячэрнiя змены i курсы. Для падрыхтоукi педагогау былi адкрыты 5 настаунiцкiх семiнарый i 3 настаунiцкiя iнстытуты.
На Беларусi мелiся значныя дасягненнi у вывучэннi этнаграфii, гiсторыi i культуры краю, а таксама у прыродазнаучых навуках. Пытаннямi быту i культуры Беларусi займалiся вядомыя даследчыкi Е. Раманау, М.Федароускi, М.Нiкiфораускi, А.Сержпутоускi. Гiсторыi ВКЛ прысвяцiу свае працы М.Доунар-Запольскi. В.Ластоускi выдау «Кароткую гiсторыю Беларусi».
Павышэнню агульнаадукацыйнага i культурнага узроуню насельнiцтва садзейнiчалi бiблiятэкi. Адкрывалiя школьныя i грамадскмя бiблiятэкi розных ведамтсвау. Буйнейшая сярод iх была мiнская пудлiчная бiблiятэка iмя Пушкiна, створаная у 1900г.
На Беларусi даволi хутка развiвауся друк. З 1901 по 1914 г. упяцi беларускiх губернях колькасць перыядычных выданняу павялiчылася з 15 да 109. Большасць газет i кнiг друкавалася на рускай мове.
Вялiкi уклад у развiцце беларускай лiтаратуры унеслi Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановыч, К.Каганец i iнш.
У пачатку XX ст. Актывiзавалася культурнае жыцце на Беларусi. У гарадах праходзiлi гастролi рускiх i украiнскiх тэатральных труп. Атрымалi распаусюджанне аматарскi ятэтральныя гурткi, «беларускiя вечарынкi» -- своеасаблiвая форма мастацкай самадзейнасцi. З iх у 1910 г. узнiк нацыянальны прафесiйны тэатр – «Першая беларуская трупа» I.Буйнiцкага.
У архiтэктуры Белварусi у пачатку XX ст. Iснавалi розныя стылi: неаготыка, неарускi, неараманскi i найбольш распаусюджаны – неакласiцызм.