Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора к экзамену по истории Беларуси / ШПОРАпоИсторииБеларуси.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
20.06.2014
Размер:
595.46 Кб
Скачать

14. Палiтычная барацьба ў вкл у XIV—XV стст.., Крэўская ўнiя I яе вынiкi.

Закладзены з самага пачатку iснавання ВКЛ вялiкi хiб у бок федэралiсцкiх пачаткаў не мог не выклiкаць у велiкакняжацкай улады ўзнiкненне супрацьлеглай тэндэнцыi ў палiтыцы – да цэнтралiзацыi. Барацьба цэнтралiсцкiх i феадалiсцкiх пачаткаў пранiзвае ўсе ўнутрапалiтычнае жыцце ВКЛ у XIV—XVI стст.. Вынiкам гэтай барацьбы былi крызiсы дзяржаўнай улады, што пагражалi распадам дзяржавы. Першы крызiс узнiк пасля смерцi Гедымiна (1341), калi вялiкiм князям стаў яго любiмы сын Еўнут. Найбольш моцныя з яго братоў, Альгерд i Кейстут, зверглi Еўнута. I хаця на велiкакняжацкi прастол быў ўзведзены Альгерд, у ВКЛ склаўся своеасаблiвы дуалiзм вярхоўнай улады. Другi палiтычны крызiс узнiк у 1377 г. пасля смерцi Альгерда. Пры падтрымцы Кейстута на велiкакняжацкi прастол быў ўзведзены Ягайла, сын Альгерда. Аднак яго пазiцыi былi вельмi няўстойлiвыя, i ў 1381 г. Кейстут захапiў вярхоўную ўладу. Наступiў новы, трэцi палiтычны крызiс. Праз год Кейстут быў забiты Ягайлам. Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыi i адолець палiтычны крызiс сваiмi сiламi i зрабiў стаўку на знешнюю сiлу – Польшчу. К канцу XIV ст. складваюцца ўмовы зблiжэння ВКЛ i Польшчы (гэтага патрабавала i знешняя небяспека – Тэўтонскi ордэн). У 1385 г. было падпiсана пагадненне мiж ВКЛ i Польшчай – Крэўская ўнiя. Ягайла стаў польскiм каралём. Па сваiх умовах унiя была iнкарпарацыяй ВКЛ у Польшчу i вяла да каталiцкай экспансii на беларуска-лiтоўскiх землях. Незадаволеныя беларуска-лiтоўскiя феадалы пачынаюць барацьбу супраць унii. Яе ўзначалiлi Андрэй Альгердавiч – на першым этапе, Вiтаўт, сын Кейстута – на другiм. Барацьба завяршылася падпiсаннем Востраўскага пагаднення (1392) аб падзеле ўлады памiж Ягайлам i Вiтаўтам. Яна значна карэкцiравала Крэўскую ўнiю: ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае iснаванне, але ў саюзе з Польшчай i пад верхаўладзем польскага караля. Юрыдычна палiтычная самастойнасць ВКЛ была аформлена падпiсаннем Гарадзельскай унii 1413 г., але ўсе роўна пад уладай польскага караля. Супрацьстаянне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны (1431—1436), пад уплывам якой былi прыняты прывiлеi польскага караля (1432) i вялiкага князя (1434), якiя пашыралi правы праваслаўных феадалаў (забарона займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады захоўвалася).

Такiм чынам, палiтычная гiсторыя ВКЛ прасякнута барацьбой цэнтрабежных i цэнтраiмклiвых тэндэнцый, а палiтычны рэжым ВКЛ паступова прымаў абрысы парламенцкай манархii (паны-рада, вольны сейм, абмежаванне вялiкакняскай улады, правы шляхты). Больш за 100 гадоў ВКЛ знаходзiлася ў стане персанальнай унii з Польшчай, застаючыся пры гэтым суверэннай дзяржавай, дзякуючы намаганням рускiх i лiтоўскiх феадалаў.

6. Тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця вкл . Наступствы аграрнай рэформы хvі ст.

На працягу ХV-ХVІ ст. у сацыяльна-эканамічным развіцці ВКЛ назіраліся дзве асноўныя тэндэнцыі:

  • фарміраванне саслоўнай сістэмы з замацаваннем шляхецкага саслоўя ў якасці манапольнага носьбіта палітычнай і эканамічнай улады;

  • аграрная спецыялізацыя эканомікі як вынік агульнаеўрапейскага падзелу працы.

З ХV ст. наступае рэзкая актывізацыя заходнееўрапейскай эканомікі. Галоўным фактарам прыбытку робіцца пераключэнне гаспадаркі з аграрнай на прамысловую прадукцыю. Пабочным вынікам гэтага працэсу стаў рэзкі ўзрост на Захадзе попыту на сельскагаспадарчыя вырабы і сыравіну: збожжа, будаўнічае дрэва і г.д. Кан’юктура на гэтыя тавары мела значны ўплыў на ўсталяванне ў ХУ-ХУІ ст. падзелу Еўропы на дзве вялікія часкі – прамысловы Захад і аграрны Усход. Калі ў першай заходняй частцы Еўропы галоўная крыніца эканамічнага прыбытку ўсё больш абмяжоўваецца прамысловай прадукцыяй, у другой – усходняй часцы еўрапейскай эканомікі, куды трапілі і землі ВКЛ, асноўным фактарам багацця засталася зямля.

Падзел Еўропы на дзве эканамічныя зоны меў ў кожнай з іх глыбокія сацыяльныя наступствы. На Захадзе Еўропы ўсё большую эканамічную і палітычную вагу набірала мяшчанства. У ВКЛ, як і кожнай іншай краіне аграрнага Ўсходу рэсурсы палітычнай і эканамічнай улады манапалізавалі землеўладальнікі – шляхта.

На працягу ХV-ХVІ ст. мы назіраем фарміраванне шляхты як “саслоўя”- замкненай сацыяльнай групы з юрыдычна замацаванымі правамі і абавязкамі ў дачыненні астатняга насельніцтва. Саслоўным абавязкам шляхты робіцца абарона краіны - вайсковая служба ў выглядзе т.зв. “паспалітага рушання” ( вайсковай павіннасці для ніжэйшых саслоўяў у ВКЛ не існавала ). Узамен шляхта манапалізуе шэраг эканамічных і палітычных правоў.

Развіццё палітычных правоў шляхты звязана з замацаваннем гэтага саслоўя ў якасці адзінага носьбіта палітычнай улады ў краіне. На Беларусі гэты працэс лёгка назіраць на прыкладзе Полацкай, Віцебскай, Смаленскай земляў. У ХІV- пачатку ХV ст. мясцовыя сходы гэтых земляў-анексаў з’яўляліся яшчэ сумеснымі для шляхты і мяшчан. З сярэдзіны ХV ст. яны ўжо падзелены на ўласна шляхецкія і мяшчанскія. Прычым, калі першыя затым будуць зліты ў Вальны сойм з агульнадзяржаўнымі кампетэнцыямі; другія – застануцца выключна на ўзроўні рэгіянальнай гарадской адміністрацыі. У 1492 г. у сваім прывілеі вялікі князь Аляксандр складзе юрыдычнае абавязацельства не аддаваць перавагу “плябеям”. За шляхтай такім чынам замацуецца выключнае права на ўсе пасады агульнадзяржаўнага характару. У ХVІ ст. усталёўваецца працэдура доказнасці шляхецкага паходжання. Нават заможная частка мяшчан страчвае магчымасць набілітацыі. Шляхта канчаткова пераўтвараецца ў сацыяльна замкнёную саслоўную групу.

Падставай эканамічнага дамінавання шляхты ў ВКЛ робіцца саслоўная манаполія на валоданне зямлёй, замацаваная прывілеямі вялікіх князёў літоўскіх.

У галіне эканомікі з ХV ст. найбольш выгоднай сферай шляхецкай актыўнасці робіцца балтыйскі гандаль збожжам, заснаваны на вядзенні таварнай фальваркавай гаспадаркі. Як мы адзначылі, індустрыяльнае развіццё Еўропы ішло за кошт сельскай гаспадаркі, ствараючы патрэбу ў дадатковым экспарце харчавання. Толькі за перыяд другой паловы ХVІ ст. попыт на збожжа ў еўрапейскіх портах узрос у 5 разоў. Эканамічная пераарыентацыя заходняй Еўропы адгукнулася глыбокімі зменамі ў пазямельных адносінах на еўрапейскім Усходзе, якія на тэрыторыі ВКЛ выявіліся ў змесце аграрнай рэформы ХVІ ст.

Калі раней феадал усе ворыўныя землі падзяляў на падзелы і раздаваў сялянам, цяпер іх частку ён вылучае ў асобны фонд – “фальварак”. Прадукцыя фальварка мае цалкам таварны характар і накіроўваецца на экспарт. На Беларусі першы фальварак (фальварак Менедыкрўскага) зафіксаваны ў 1450 г. У 1557 годзе аграрная рэформа замацоўваецца на землях вялікага князя літоўскага. Заўважана, што да сярэдзіны ХVІ ст.фальваркі з’яўляліся выключна ўздоўж рэк Буг, Неман і Дзвіна, што сведчыць пра іх арыентацыю на рынкі партовых гарадоў Балтыкі. Кошты тут былі ў 3 разы вышэйшыя ў параўнанні з мясцовымі рынкамі.

Ва ўмовах новага гаспадаравання асноўнай павінасцю сялян зрабіўся не ранейшы “аброк” часткай прадуктаў, атрыманых на надзеле, а праца на панскім фальварку, т.зв. “паншчына”. Яна будавалася цалкам на формах пазаэканамічнага прымусу. Селянін мусіў апрацоўваць зямлю, у адносінах да якой не меў аніякай эканамічнай зацікаўленнасці. Таму з сярэдзіны ХV ст. і на працягу наступных ста гадоў палітычная ўлада ВКЛ санкцыянуе зліццё розных катэгорый вясковага насельніцтва ў адно саслоўе - прыгоннае сялянства. Працэсы юрыдычнага замацавання сялян за асобай канкрэтнага феадала, вядомыя пад назвай “прыгоннага права” - тыповая з’ява кожнай з краін аграрнага сэктару еўрапейскай эканомікі: ад Усходняй Германіі на Захадзе, да тэрыторый ВКЛ і Расіі на Усходзе. “Прыгон” перш за ўсё замацоўваўся пазбаўленнем сялян ранейшага права пераходзіць ад аднаго феадала на землі другога, што сяляне раней скарыстоўвалі ў якасці своеасаблівай формы барацьбы супраць змянення павіннасцей.

Варта адзначыць, што з усей сукупнасці збожжа замежны экспарт складаў меней 20 %. Але нават гэтая колькасць забяспечвала ВКЛ станоўчы гандлевы баланс у ХV-ХVІ ст. Першапачаткова кошты раслі так, што ў ВКЛ нават селяніну жылося напэўна лепей, чым людзям у большасці заходнееўрапейскіх краін. І тым ня менш, фальваркавая гаспадарка несла у сябе шмат крайне негатыўных момантаў для эканомікі.

Па-першае, аграрная перэарыентацыя ВКЛ зрабілася ўстойлівым падмуркам будучага рэгрэсу гарадской эканомікі. З сярэдзіны ХV ст. мы назіраем бурлівы прыток насельніцтва ў гарады, асноўнай крыніцай якога на 90 % з’яўлялася навакольнае вёска. З сярэдзіны ХУІ ст. гэты працэс імкліва замаруджваецца. Магдэбурскае права мог прыняць толькі асабіста вольны чалавек. З замацаваннем прыгонага ціску сялянская маса губляла магчымаці папаўнення гарадскога насельніцтва. Мяшчанства, такім чынам, ператвараецца ў прамежкавае паміж шляхтай і прыгоным сялянствам замкненае саслоўе, што відавочна абмяжавала магчымасці яго далейшага дэмаграфічнага развіцця. Да таго ж у сярэдзіне ХУІ ст. шляхта замацоўвае за сабой права бяспошлінага замежнага вывазу і увозу імпартных тавараў, моцна падываючы тым самым буйны гарадскі гандаль.

Па-другое, станоўчая збожжавая кан’юктура правакавала земляўласнікаў на гаспадарчую энэртнасць, спрыяла дагматызацыі яго эканамічнага мыслення. Падлічана, што за адну і тую ж колькасць збожжа ў 1590-1600 гг. шляхціч мог набыць у два разы больш вырабаў, чым за гады 1550-1560-ыя. Усё гэта не схіляла яго да ўкладання дадатковых інвестыцый у сельскую гаспадарку, тым больш, што тая засноўвалася на бесплатнай прыгонай працы. Тагачасны шляхціч цешыўся, што шмат краін працуе на яго, а ен за малую працу і малае старанне дзякуючы цяжкае працы астатніх еўрапейцаў раскошна зажыў. Эканамічны аптымізм шляхты знаходзіў праяву ў т.зв. дагмаце “жытніцы” – наканаванай залежнасці ўсей еўрапейскай эканомікі менавіта ад яго краіны. Між тым, ужо ў ХVІІ ст. на збожавым рынку Еўропы для краін Рэчы Паспалітай знойдзецца моцны канкурэн – Расія.

Трэцім негатыўным наступствам фальваркавай гаспадаркі стаў прыгон. Праца, заснаваная на пазаэканамічным прымусе, не можа быць эфектыўнай. Пасля ліквідацыі ў сялян эканамічнага стымулявання, феадал, каб павялічваць свае прыбыткі, мусіў павялічваць павінасці прыгоных. Іх няўхільны рост будзе назірацца на працягу усяго ХУІІ –ХУІІІ ст. Сялянін, такім чынам, не меў часу, каб дбаць і аб сваей “роднай” гаспадаркі, прадуктыўнасць якой у выніку таксама зніжалася.

Нарэшце, павелячэнне маемаснай магутнасці шляхты, дало ёй магчымасць паскорыць рух за ўладу, але –трэба ўлічваць – тыя ж самыя эканамічныя чынікі яшчэ больш працавалі на карысць яе вышэйшай часткі - магнацтва. Па прыкладу Польшчы ў ХУІ ст. шляхам прыняцця Статутаў ВКЛ простая шляхта дамаглася ўраўнавання прававога статуса з радавітай арыстакратыяй. Але ў адрозненне ад Польшчы магнацтва працягвала дамінаваць тут эканамічна. У 1567 г. 29 магнацкіх родаў ВКЛ (менш за 1% усіх феадалаў) валодалі 42,5 % усіх сялянскіх гаспадарак. Магнат маніпуляваў агромістымі грашовымі рэсурсамі. І перад звыклым шляхціцам, ягоныя магчымасці арганізаваць далекі экспарт збожжа былі непараўнальна шырэйшымі. Вынікам аграрнай рэформы, такім чынам, стала дадатковая замацаванне мадэлі алігархіічнага кіравання ў эканамічнай і палітычнай сістэмах ВКЛ.