Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора к экзамену по истории Беларуси / ШПОРАпоИсторииБеларуси.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
20.06.2014
Размер:
595.46 Кб
Скачать

68. Рэспублiка Беларусь у мiжнародным супольнiцтве (1991-1998 гг.)

Разам з абвяшчэннем незалежнасцi РБ пачынаецца новы этап у яе дзейнасцi на мiжнароднай арэне.

У снежнi 1991 г. Вярхоўны Савет РБ ратыфiкаваў агадненне аб стварэннi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. У СНД увайшлi ўсе былыя рэспублiкi СССР, акрамя краiн Прыбалтыкi.

Пасля лiквiдацыi СССР пачалося прызнанне РБ як суверэннай дзяржавы. У сталiцы Беларусi аткрыла свае пасольствы i прадстаўнiцтвы 21 дзяржава.

РБ ажыццяўлаля працэс дагаворнага зацвярджэння гранiц з сумежнымi дзяржавамi: Польшчай, Латвiяй, Лiтвой, Расiяй i ўкраiнай.

У лютым 1992 г. РБ падпiсала Хельсiнскi Заключны акт. З гэтага моманту яна стала раўнапраўным удзельнiкам хельсiнскага працэсу.

Ад былога СССР на тэрыторыi РБ засталася вялiкая колькасць войск i ўзбраенняў. Далучыўшыся да Дагавору аб скарачэннi войск у Еўропе, Беларусь у 1992 г. вывела са сваей тэрыторыi тактычную ядзерную зброю.

Важную ролю ў павышэннi аўтарытэту рэспублiкi на мiжнароднай арэне адыграла ратыфiкацыя ею ў 1993 г. пратакола да Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах.

Асноўнымi накiрункамi знешней палiтыкi беларусi з`яўляюцца: паглыбленне iнтэграцыйных працэсаў з былымi рэспублiкамi СССР i, перш за ўсе, за Расiяй (з якою 2 красавiка 1997 г. у маскве быў падпiсаны Дагавор аб Саюзе) i наладжванне трывалых эканамiчных i культурных сувязей з iншымi краiнамi Еўропы i свету.

1 Дадзеная думка ўпершыню была агучана старажытнарымскім паэтам Цітам Лукрэцыям Каррам у паэме “Аб прыродзе рэчываў”. У 1836 г. дацкі вучоны Х. Томсен абаснаваў археалагічнымі матэрыяламі гіпотэзу аб трок вяках пачатковай гісторыі чалавецтва.

2 Яе абсалютны ўзрост дасягае 26470 ± 420 гадоў.

3 Абсалютнае датаванне стаянкі 23430 ± 180 год

4 За свае памеры яны атрымалі назву мікралітаў.

5 Макраліты

6 Яны былі адкрыты ў 20-ыя гады ХХ ст. польскiмі геолагамі. У 1925 г. польскі археолаг З. Шмiт правёў тут першыя раскопкi. У 50-ыя гады шахты, па сутнасцi, былi занава адкрыты беларускiмi археолагамi (Н.М.Гурына, М.М.Чарняўскі). На сённяшні дзень налічана каля 1000 вусцяў шахт. Большасць з іх датуюцца ў межах 1640 - 1240 гг. да н.э. і адносяцца да бронзавага веку.

7 Такую ж выснову можна зрабіць з матэрыялаў па лінгвісгыцы і антрапалогіі. Вывучэнне гідронімаў дазволіла даследчыкам выдзеліць у паўночна-усходніх раёнах Беларусі фінскія гідранімічныя ўтварэнні, асноўны арэал якіх ляжыць на поўнач ад Беларусі.

8 вядома 9 археалагічных культур, храналагічна адносячыхся да бронзавага века

9 знойдзены пры раскопках гарадзішчаў Лабеншчына (Мінскі р-н), Канькі (Віцебскі р-н), Свідна (Лагойскі р-н) і інш.

10 Напрамак штрыхоў у асноўным хаатычны, праўда, можна адзначыць перавагу вертыкальнай і дыяганальнай штрыхоўкі. Наносілася яна на сасуд пры дапамозе пучка саломы ці сухой травы, змочанага ў разбаўленай гліне. Не выключаецца і выкарыстанне якіх-небудзь штампаў, пучка тонкіх дубцоў, зламанай трэскі і інш.

11 Нягледзячы на тое, што большасць даследчыкаў разглядаюць гэтыя помнікі як славянскія, звязваючы іх з крывічамі (П.Траццякоў, С.Тараканава, Г.Граздзілаў, В.Сядоў, Я.Носаў, Г.Штыхаў і інш.), частка археолагаў схіляецца да думкі аб прыналежнасці гэтай культуры да балаў (І.Ляпушкін, М.Артамонаў, Э.Загарульскі, В.Булкін, А.Мядзведзеў і інш.), а частка (Я.Шмідт,У.Енукоў, В.Шадыра) – да балта-славянскай.

12 Аб Барысе Усяславічы маецца толькі два запісы. Пад 1102 г. змешчана паведамленне аб паспяховым паходзе супраць яцвягаў і заснаванні горада Барысава. Пад 1127 (ці 1128) годам упамінаецца ягоная смерць.

13 У 1116 г. памёр Раман Усяславіч. У 1118 – Глеб Усяславіч. Святаслаў-Георгій, згодна з некаторымі крыніцамі, быў малодшым сынам Усяслава Чарадзея. Аб Расціславе вядома толькі тое, што яго ў 1129 годзе выслалі ў Візантыю, ёсць усе падставы меркаваць, што ён быў маладзейшым за Давыда.

14 сённяшні Стамбул (Турцыя).

15 Аўтар “Аповесцi мiнулых гадоў” даў гэтаму князю страшэннае прозвiшча «Акаянны». Праз вякi ён будзе несцi на сябе праклён за забойства трох братоў, двое з каторых (Барыс i Глеб) стануць першымi святымi на Русi. Яго бацька Яраполк быў забiты зводным братам, якi ўзяў у жоны яго бярэменную жонку. Ойчым, калi ён падрасце, накiруе яго намеснiкам у Тураў. Але, даведаўшыся аб змове, кiне ў турму. Толькi заступнiцтва цесця – польскага князя Баляслава Храбрага выратуе яму жыццё. Смерць ойчыма ў 1015 г. будзе азначаць пачатак барацьбы за кiеўскi трон, якую ён праiграе.

16 Гэтаму ўдзельнаму князю, якi доўгi час быў адной з давераных асобаў заснавальнiка Масквы – Юрыя Даўгарукага, была наканавана аднавiць незалежнасць Тураўскага княства. Унук апошняга тураўскага князя Святаполка Iзяславiча, ён у 1157 г. з дазволу гаражан авалодаў дзедаўскiм горадам. 10 тыдняў безпаспяхова працягвалася аблога Турава кiеўскiм князям Iзяславам, якому раней належала Тураўшчына. Незалежнасць была абаронена.

17 Эвакуацыя з горада не праводзілася, кожны ратаваўся як мог. 24 чэрвеня штаб Заходняга фронту, кіраўнікі кампартыі і ўрада рэспублікі накіраваліся ў г. Магілёў. Аб тым, наколькі спешным быў ад'езд, сведчыць той факт, што не эвакуіравалі нават архіў Савета Народных Камісараў БССР, а Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Н.Я. Наталевіч у спешцы не паспеў забраць са свайго сейфа спіскі членаў урада, кіруючых работнікаў Вярхоўнага Савета, ЦК ЛКСМБ з указаннем хатніх адрасоў і пералічэннем членаў іх сем'яў. Гэтыя дакументы каштавалі жыццяў многіх людзей

18 Сам Канстанцін Сіманаў пасля сваёй смерці завяшчаў развеяць свій прах на Буйніцкім полі, дзе ён знаходзіўся пад час абароны Магілёва.

19 Пры гэтым размова ідзе не толькі аб дробных сутычках беларускіх партызан і АК, але і аб баявых дзеяннях, у якіх удзельнічалі сотні байцоў з абодвух бакоў. Так, 8 мая 1944 г. каля в. Целяшэвічы Дзяржынскага раёна адбылося ўзброенае сутыкненне асноўных сіл Стаўбцоўскага злучэння АК пад камандаваннем А. Пільха і некалькіх атрадаў партызанскай брыгады імя I. Сталіна, у якім прымалі ўдзел 500 чалавек злучэння Арміі Краёвай і 200 беларускіх партызан. У выніку польскі бок страціў 40 чалавек забітымі і столькі ж параненымі, не абышлося без страт і ў беларускіх партызан.