Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора к экзамену по истории Беларуси / ШПОРАпоИсторииБеларуси.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
20.06.2014
Размер:
595.46 Кб
Скачать

Банцараўская культура

У сярэдзіне І тысячагоддзя н.э. у жыцці насельніцтва Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі адбываюцца значныя змяненні, якія знайшлі адлюстраванне ў матэрыяльнай культуры. Археалагічныя культуры штрыхаванай керамікі і днепрадзвінская змяняюцца помнікамі тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны (банцараўская культура). Упершыню яны сталі вядомы ў канцы 20-х гадоў пасля раскопак С.А.Дубінскім Банцараўскага гарадзішча каля Ждановіч пад Мінскам. Ужо тады па першых найбольш вывучаных аб'ектах – Банцараўшчына пад Мінскам і Тушамля пад Смаленскам – у літаратуры пачалі ўжываць падвойны тэрмін “культура тыпу Тушамлі - Банцараўшчыны” альбо “банцараўска-тушамлянская археалагічная культура”. Плямёны банцараўскай культуры займалі тэрыторыю Верхняга Падняпроўя, Полацка-Віцебскага Падзвіння, Верхняга Панёмання, вярхоўяў Бярэзіны і Віліі. Археалагічныя помнікі банцараўскай культуры прадстаўлены селішчамі, гарадзішчамі-сховішчамі і пахаваннямі Храналагічныя межы банцараўскай культуры на падставе параўнальна-тыпалагічнага аналізу рэчавага комплексу вызначаюцца V-VІІІ стст. н.э. Не да канца вырашанымі застаюцца праблемы паходжання і этнічнай інтэрпрэтацыі банцараўскіх старажытнасцяў.

Большасць даследчыкаў лічыць банцараўска-тушамлянскую культуру мясцовай, якая развівалася з папярэдніх культур ранняга жалезнага часу Верхняга Падняпроўя, Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі (днепрадзвінскай, юхноўскай і культуры штрыхаванай керамікі). Адносна этнічнай прыналежнасці значная частка археолагаў мяркуюць, што банцараўскія і тушамлянскія плямёны належалі да балцкай моўнай групы (П.М.Трацякоў, Я.С.Шмідт, А.Р.Мітрафанаў, І.П.Русанава, В.В.Сядоў і інш.). На карысць гэтага названыя аўтары прыводзяць факты фармавання банцараўска-тушамлянскай культуры на падставе дакладна балцкіх культур ранняга часу, наяўнасць шчыльнага пласту балцкай гідраніміі, і, самае галоўнае, адсутнасць генетычнай пераемнасці паміж старажытнасцямі гэтай культуры і наступнымі па часе славянскімі. распаўсюджванні ў банцараўскім арэале паўзямлянкавых жытлаў з тыпова славянскім інтэр'ерам В.В.Сядоў балта-славянскага характару банцараўскай культуры на падставе вывучэння курганных помнікаў і паселішчаў у Беларускім Падзвінні прывёў Г.В.Штыхаў

4. Ранняе сярэдневечча (VIIX стст. н.э.)

Вялікае перасяленне народаў. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі.

Укараненне жалеза садзейнічала выроўніванню культур ва ўзроўні развіцця. Тэхналогія жалеза масава навадніла Свет як прыладамі працы, так і зброяй – якаснай і прыкметна больш даступнай за бронзавую з пункту гледжання распаўсюджвання сыравіны ў кожным рэгіене. Перыфірыйныя “варварскія”культуры па-ранейшаму адставалі паводле большасці характарыстык ад цывілізацыйнай часткі Свету, але зраўняліся з ёй па магчымасцям узбраення. Дамінуючы пры готым колькасна, першабытныя плямены хлынулі ў межы Рымскай імперыі ў пошуках лепшых земляў і ваенай здабычы. У 476 г н.э. остготскім правадыром Адаакрам быў звергнуты апошні рымскі імператар Ромул Аўгустул. На землях Заходней Рымскай імперыі усталяваліся “варварскія” каралеўствы. Масавае перасяленне на тэрыторыю Рымскай імперыі германскіх, славянскіх, сармацкіх, кельцкіх, цюрскіх пляменаў у перыяд з IV па VII ст. н.э. атрымала назву “Вялікага перасялення народаў”.

Пік міграцый прыйшоўся менавіта на гэты час і быў дадаткова выкліканы ледавіковым пахаладаннем у Еўропе.

Першай хваляй пераразмеркавання матэрыковых тэрыторый стала міграцыя готаў. У пачатку нашай эры гэты германскі саюз пляменаў перасяліўся са Скандынавіі на польскае ўзбярэжжа Балтыйскага мора. У ІІ ст. готы пачынаюць рух ва украінскае Прычарнамор’е, які закрануў захад беларускіх земляў (Вельбарская археалагічная культура). На Берасцейшыне частка готаў асела і змяшалася з мясцовым балцкім насельніцтвам (вырыятыўнае найменне готаў – гуты, а шырока распаўсюджанае дасюль сярод літоўцаў найменне беларусаў – гуды). У IV ст. готы рушылі ў Еўропу, бо з Украіны іх выгналі новыя вандроўнікі –гуны. У Італіі і Іспаніі ў V ст. готы заснавалі Остоготскае ды Вестготскае каралеўствы.

Адзначаны рух готаў парушыў цэласнасць яшчэ адной групы індаеўрапейцаў – славян, вылучаючычы іх заходнюю ды усходнюю галіны (магчымая прарадзіма славян месцілася паміж рэкамі Одэр ды Вісла на усходзе Нямеччыны і захадзе Польшчы ці яшчэ далей на усход).

У канцы V ст. пасля падзення дзяржавы гунаў пачалося прасоўванне славян на поўдзень, у паўночнае Прычарнамор’е ды на Балканы. Тут вылучаецца паўдневая галіна славян. У VII ст. на тэрыторыі правінцый Усходняй Рымскай імперыі (Візантыі) узнікае Першае Балгарскае Царства.

Адначасова славянская экспансія назіраецца на поўначы Еўропы – Усходзе Германіі, Чэхіі, Польшчы, Украіне. На гэтых тэрыторыях знойдзены першыя бяспрэчна славянскія помнікі, аб’яднаныя археолагамі ў Пражскую археалагічную культуру (назва – па магільніку каля Прагі, Чэхія).Арэал гэтай славянскай культуры захопліваў паўдневы захад беларускага Палесся. У пачатку ІХ ст. на цэнтральных землях пражскай культуры чэхі створаць Вялікамараўскае княства (Чэхія, Славакія, Усход Германіі, паўдневы захад Польшчы). Тут у 863 г. пачнуць сваю дзейнасць Святыя браты Кірыл і Мяфодзій.

Да пачатку VII ст. славяне жылі толькі ў самых паўдневых раенах Беларусі, пераважна на поўдзень ад р.Прыпяць. Масавае пранікненне славян на поўнач, у арэал сталых балцкіх культур, адбываецца у VIII-X стст. н.э. У VIII–IX стст. славяне пасяляюцца на Пасожжы. У ІХ ст. – у Падзвінні. І толькі у Х ст. полацкія крывічы пачынаюць каланізаваць паўночны захад Беларусі і Панямонне.

Пранікнавенне ўсходніх славян углыб Беларусі археолагі прасочваюць па з’яўленню тыповых для іх элементаў матэрыяльнай культуры. Гэта :

1)адносна невялікія па памерах паўземлянкі, у сярэдзіне якіх знаходзіліся печы-каменкі авальнай ці акруглай формы;

2)нетыповыя для балцкага насельніцтва прылады працы: жорны (у балтаў былі толькі зерняцеркі), вялікі сучаснай формы згібу серп, косы і, асабліва, жалезныя нарогі ралля – сведчанне існавання заснаванага на двухполлі ворнага земляробства, невядомага балтам);

3)спецыфічныя тыпы упрыгожванняў. Так, паводле 5 розных тыпаў скроневых кольцаў фіксуецца ўнутраны падзел усходніх славян на розныя этнічныя групы. У крывічоў яны мелі выгляд дротавага браслету з скручанымі канцамі. У радзімічаў – сяміпраменневых кольцаў. У дрыгавічоў – пацеркі, аздобленыя сярэбранымі шарыкамі (“зернем”).

4)акруглыя ці прынятыя сярод крывічоў – доўгія, да 100 м., курганы з пахаваннямі паводле абраду крэмацыі. З прыняццем хрысціянства з канца Х ст. замест крэмацыі распаўсюджваецца абрад трупапалажэння, аднак, з характэрнай для усходніх славян традыцыяй хаваць нябожчыка галавой на захад;

5)паступовы павелячэнне адноснай колькасці селішчаў, як сведчанне распаду патрыархальнай сям’і.

Першай, бясспрэчна славянскай археалагічнай культурай, лічыцца Пражская культура, арэал якой распаўсюджваўся таксама на поўдзень Беларусі (Палессе). Найбольш знакамітым гарадзішчам пражскай культуры на тэррыторыі Беларусі з’яўляецца гарадзішча каля вёскі ХотамельСтолінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Ворнае земляробства і жалезныя вырабы дазвалялі невялікай сям’і пракарміць сябе. Такія сем’і пакідаюць гарадзішчы і перасяляюцца на асобныя ад іх селішчы. Звыкла 3-4 селішча групаваліся недалека адзін ад аднаго. Але ў новыя групы селішча аб’ядноўвала ўжо не кроўнае радство, а тэрытарыальна-эканамічныя сувязі. Так узнікала “вервь” ці “мір” – захаваная на Беларусі да 16 ст. сельская абшчына, у якой абшчынае земляўладанне спалучаецца з індывідуальным вядзеннем гаспадаркі.

Неабходнасць умацаваных паселішчаў знікала з аб’яднаннем славянскіх пляменаў у вялікія племяныя саюзы.

Старажытнарускі летапісец Нестар, распавядаючы у “Аповесці мінулых гадоў” пра засяленне усходнімі славянамі земляў Беларусі, Украіны ды захаду сучаснай Расіі вылучае 13 такіх племяных саюзаў (з іх непасрэдна звязаны з тэрыторыяй Беларусі тры – крывічы, радзімічы, дрыгавічы). Кожны з іх знаходзіўся на пераддзяржаўнай стадыі “ваенай дэмакратыі”.

Крывічы. У недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў» падаецца іх наступная тэрытарыяльная лакалізацыя: «...иже седять на верх Волги, и на верх Двины и на верх Днепра…инши седоша на Двине» (што азначае у вярхоўях Заходняй Дзвіны, Дняпра і Волгі). Першая датаваная звестка аб крывічах ў “Аповесці мінулых гадоў” змешчана пад 859 годам. Існуе некалькі гіпотэз аб магчымым паходжанні назвы “крываічы. Так Вацлаў Ластоўскі лічыць, што іх назва магла ўтварыцца ад слова “крэўныя”, што значыць “блізкія па крыві”. Сяргей Салаўёў схіляецца да тлумачэння назвы “крывічы” характарам мясцовасці, у якой жылі гэтыя плямёны – узгаркаватай, няроўнай, крывой. Барыс Рыбакоў і Мікола Ермаловіч атясамляюць этымалогію “крывічоў” з язычніцкім першасвятаром Крыва-Крывейтэ.

Большасць археолагаў атаясамляюць ранніх крывічоў з культурай доўгіх курганаў11. Доўгімі курганамі называюць валападобныя насыпы, даўжыня якіх больш чым у два разы перавышае шырыню (у беларускім Падзвінні каля в. Янкавічы ва ўрочышчы Атокі (Расонскі р-н) даследаваўся курган даўжынёй 110 м, шырынёй 9-10 м, вышынёй 1-1,5 м.). Характэрнай рысай пахаванняў крывічоў ХІ–ХІІІ ст.з’яўляюцца бранзалетападобныя скроневыя кольцы.

Радзімічы. У недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў» падаецца іх наступная тэрытарыяльная лакалізацыя: «…и пришедъша седоста…на Съжю…» (у міжрэччы Дняпра і Дзясны, Пасожжа). Першая датаваная звестка аб крывічах ў “Аповесці мінулых гадоў” змешчана пад 885 годам. Летапісная легенда атаясамляе паходжанне назвы радзімічаў з міфічнай асобай Радам.. На думку шэрага даследчыкаў (М. Піліпенкі і Г. Хабургаева) тэрмін “радзімічы” выяўляе блізкасць з балцкім тэрмінам “знаходжанне”.

Найбольш характэрным этнавызначальным элементам радзiмiчаў з’яўляюцца сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы

Дрыгавічы. У недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў» падаецца іх наступная тэрытарыяльная лакалізацыя: «седоша межю Припетью и Двиною». Першыя звесткі аб дрыгавічах сустракаюцца у працы візантынскага імператара Канстанціна Парфірагенета “Аб кіраванні дзяржавай” (948-952). У “Аповесці мінулых гадоў” першая датаваная звестка аб дрыгавічах змешчана пад 1116 годам. Найбольш распаўсюджана думка, што іх назва паходзіць ад слова “дрыгва” – балота, пасярод якога яны і жылі, бо ў старажытнасці Прыпяцкае Палессе было амаль ці не суцэльным балотам.

Найбольш характэрным этнавызначальным элементам дрыгавiчоў з’яўляюцца пацеркі, аздобленыя сярэбранымі шарыкамі (“зернем”).