- •3.Перыядызацыя.
- •Камены век.
- •Банцараўская культура
- •5. Канцэпцыі паходжання беларусаў.
- •5. Узнiкненне Беларусi: розныя падыходы I канцэпцыi.
- •8. Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы
- •11,71. Увядзенне хрысцiянства на беларускiх землях. Культура.
- •13. Прычыны I працэс утварэння Вялiкага княства Лiтоўскага.
- •14. Палiтычная барацьба ў вкл у XIV—XV стст.., Крэўская ўнiя I яе вынiкi.
- •6. Тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця вкл . Наступствы аграрнай рэформы хvі ст.
- •16. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •21,25. Люблiнская ўнiя. Утварэнне Рэчы Паспалiтай.
- •22. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае становiшча Беларусi ў XV—XVIII ст.
- •23. Супрацьдзеянне Рэчы Паспалітай татарскай, шведскай і турэцкай агрэсіі
- •24. Паглыбленне палiтычнага крызiсу. Падзелы рп.
- •30-31. Уваходжанне Беларусi ў склад Расiйскай Iмперыi. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае развiцце беларускiх зямель.
- •33. Культура Беларусi другой паловы XIX – пачатку XX ст.
- •38. Кастрычнiцкая рэвалюцыя на Беларусi. Устануленне Савецкай улады.
- •39. Беларусь у перыяд германскай акупацыi. Абвяшчэнне бнр. Вызваленне Беларусi ад нямечкiх захопнiкаў.
- •40. Утварэнне бсср. Аб`яднанне бсср з Лiтоўскай сср.
- •41. Новая эканамiчная палiтыка, яе сутнасць I вынiкi.
- •42. Палiтыка iндустрыялiзацыi.
- •43. Сталыпiнская рэформа
- •45. Нацыянальная палiтыка. Беларусiзацыя ў 20-я гг. XX ст.
- •48. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921—1939).
- •50. Пачатак другой сусветнай вайны I Вялiкай Айчыннай вайны (верасень 1939 – верасень 1945 гг.).
- •52.Пачатак Другой Сусветнай вайны.
- •54.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
- •55. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.
- •56. Антыфашысцкая барацьба
- •57. Вызваленне Беларусi. Уклад беларускага народа ў Вялiкую Перамогу.
- •61. Аднаўленне народная гаспадаркi Беларусi пасля Вялiкай Айчыннай вайны.
- •62. Грамадска-палітычные жыцце бсср ва умовах хрушчоўскай адлігі і адыходу ад яе, бсср у гады застоя
- •63. Свацыяльна-эканамiчнае развiцце Беларусi ў 50-я – першай палове 80-х гадоў XX ст.
- •64. Культура бсср (1950-я – першая палова 80-х гг.).
- •66. Асноўныя этапы палiтычнага развiцця Беларусi ў 1985—1997 гг.
- •68. Рэспублiка Беларусь у мiжнародным супольнiцтве (1991-1998 гг.)
38. Кастрычнiцкая рэвалюцыя на Беларусi. Устануленне Савецкай улады.
24—25 кастрычнiка 1917 г. у Петраградзе перамагло ўзброенная паўстанне. Часовы ўрад быў звергнуты. II ¡серасiйскi з’езд Саветаў прыняй Дэкрэты аб мiру i зямлi, стварыў новы ўрад – СНК, выбраў заканадаўчы орган – УЦВК. Уся ўлада перайшла да Саветаў рабочых, сялянскiх i салдацкiх дэпутатаў.
26 кастрычнiка 1917 г. узяў ўладу ў свае рукi i Мiнскi Савет. Былi створаны ўзброеныя сiлы новай улады, якiя ўстанавiлi кантроль над поштай, тэлеграфам, вакзаламi. Быў створаны ВРК. Супраць новай улады выступiў меншавiцка-эсэраўскi «камiтэт выратавання рэвалюцыi». У вынiку перагавораў было дасягнута кампрамiснае рашэнне: «Камiтэт...» абавязаўся не пасылаць войскi ў Петраград для падаўлення рэвалюцыi, а Савет пагадзiўся перадаць «Камiтэту» уладу. Затым бальшавiкi з дапамогай салдат Заходняга фронту ўзялi ўладу ў свае рукi. За Мiнскам савецкая ўлада ўсталявалася i ў iншых гарадах Беларусi. Быў ўтвораны адзiны абласны выканаўчы камiтэт i Савет Народных Камiсараў, праведзены першыя рэвалюцыйныя пераўтварэннi: нацыяналiзацыя прамысловасцi, уводзiўся 8-гадзiнны рабочы дзень, канфiсковывалiся памешчыцкiя гаспадаркi, стваралiся першыя калектыўныя гаспадаркi сялян i iнш. Адбылiся кардынальныя змены ў галiне культуры. Пашыралася сетка школьных устаноў, шмат увагi ўдзялялася лiквiдацыi непiсьменнасцi сярод дарослага насельнiцтва. Пачалiся карэнныя пераўтварэннi ва ўсiх сферах жэцця беларускага народа.
Кастрычнiцкая рэвалюцыя – не выпадковая з`ява, а заканамерны працыс грамадзянскага развiцця Расii. Пры ўсiх неадназначных адносiнах да Кастрычнiцкай рэвалюцыi, трэба прызнать, што яна як нi адна iншая падзея, сказала глыбокае ўздзеянне не толькi на народы Расii, але на ход сусветная гiсторыi. За кароткi час краiна пераўтварылася ў магутную iндустрыяльную дзяржаву, з якой лiчыўся ўвесь свет. Дзякуючы Кастрычнiку беларускi народ здабыў сваю дзяржаўнасць, стварыў магутны эканамiчны i iнтэлектуальны патэнцыял. Чаму не ўдалося захаваць усе гэта? Кастрычнiцкая рэвалюцыя тут нi пры чым. Гэта тлумачыцца iншымi як аб`ектыўнымi, так i суб`ектыўнымi прычынамi.
39. Беларусь у перыяд германскай акупацыi. Абвяшчэнне бнр. Вызваленне Беларусi ад нямечкiх захопнiкаў.
У жнiўнi 1914 г. з пачаткам першай сусветная вайны Заходняя Беларусь была захоплена Германiяй. Нi царскi ўрад да лютага 1917 г., нi часовы буржуазны ўрад пасля Лютаўскай рэвалюцыi не зрабiлi нiчога, как вывесцi краiну з вайны, вызвалiць Беларусь ад захопнiкаў. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi савечкi ўрад звярнуўся да ваюючых краiн з прапановай спынiць вайну. Але зрабiць гэта яны адмовiлiся. Не прынеслi поспеху i сепаратныя перагаворы з Германiяй. У лютым 1918 г. Германiя адмовiла ваенныя дзеяннi. Больш за 2/3 тэрыторыi Беларусi апынулiся пад уладай германскiх акупантаў. Савецкi ўрад вымушаны быў пайсцi на падпiсанне самага несправядлiвага мiрнага дагавора з Германiяй. Такi дагавор быў падпiсаны 3-га сакавiка 1918 г. Беларускае пытанне на перагаворах не разглядалася. Iнтарэсы беларусаў не былi прыняты пад увагу нi адным з бакоў.
На захопленай тэрыторыi акупанты лiквiдавалi савецкую ўладу, устанавiлi акупацыйны рэжым, што выклiкала моцнае супрацiўленне беларускага народа. Пачалася барацьба рабочых, сялян Беларусi супраць акупантаў. Кiравалi гэтай барацьбой камунiсты.
Ва ўмовах наступлення германскiх войск кiраўнiкi нацыянальна-дэмакратычных партый Беларусi зрабiлi спробу захапiць уладу, стварыць беларускую дзяржаўнасць. Яны звярнулiся з 1-ай, а потым 2-ой Устаноўчай граматай да беларускага народа. Беларусь была аб`яўлена народнай рэспублiкай. Былi вызначаны асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ладу краiны, тэрыторыя, формы ўласнасцi i iнш. Кiруючым органам БНР былi Рада i Народны Камiсарыят. 25 сакавiка 1918 г. Беларусь была абвешчана незалежнай у этнаграфiчных межах пражывання беларусаў. Самастойнасць i незалежнасць БНР яе кiраўнiкi хацелi здзейснiць пры дапамозе Германii. Аднак зрабiць гэта было немагчыма. Германiя не была зацiкаўлена ў стварэннi такой дзяржавы. Не прызналi БНР i iншыя краiны. Рада БНР аб`явiла аб разрыве з Расiяй, не ўлiчваючы настрою беларускага народа. БНР дзяржавай не стала. Не было заканадаўчай улады. Выканаўчая ўлада абмяжовывалася толькi сферай культуры. Не было i судовай улады. Тым не менш гэта быў рашучы крок у стварэннi беларускай дзяржаўнасцi.
У вынiку паражэння аўстра-германскага блоку ў 1-й сусветнай вайне i рэвалюцыi ў Германii германскiя войскi пакiнулi Беларусь. 13 лiстапада 1918 г. савецкi ўрад ануляваў Брэсцкi дагавор.