Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора к экзамену по истории Беларуси / ШПОРАпоИсторииБеларуси.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
20.06.2014
Размер:
595.46 Кб
Скачать

56. Антыфашысцкая барацьба

У радах антыфашысцкага руху на тэрыторыі Беларусі прыняла ўдзел каля 444 тыс. чалавек (374 тыс. партызан і 70 тыс. падпольшчыкаў).

Партызанскі рух.

Галоўнай сілай антыфашысцкага супраціўлення на Беларусі быў партызанскі рух.

Гісторыкі ўмоўна выдзяляюць 3 этапы ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі.

Першы (чэрвень 1941 – лістапад 1942) – пачатковы этап.

Другі (лістапад 1942 – снежань 1943) – перыяд масавага развіцця партызанскага руху.

Трэці (снежань 1943–ліпень 1944) – заключны перыяд.

Ахарактаразуем кожны з іх.

Станаўленне партызанскага руху (чэрвень 1941 – лістапад 1942 г.).

Ужо на пачатку нямецкай акупацыі Беларусі ў чэрвені 1941 г. пачалі дзейнічаць першыя партызанскія атрады. Сярод арганізатараў былі Васіль Корж, Цімафей Бумажкоў, Фёдар Паўлоўскі і інш.

Партызанскі атрад Цімафея Бумажкова і Фёдара Паўлоўскага 26 чэрвеня 1941 г. першы сакратар Акцябрьскага райкома КП(б)Б Гомельскай вобласці Ц.П. Бумажкоў і ўпаўнаважаны Наркамата нарыхтовак Ф.І. Паўлоўскі стварылі партызанскі атрад "Чырвоны Кастрычнік". Сумесна з часцямі Чырвонай Арміі ён вёў баі з нямецкімі войскамі на р. Пціч. Партызаны правялі шэраг удалых аперацый, у час якіх знішчылі 30 нямецкіх танкаў, 55 адзінак аўтабранятэхнікі праціўніка, узарвалі некалькі мастоў. 18 ліпеня 1941 г. пры агнявой падтрымцы браняпоезда № 52 (камандзір - лейтэнант Калакольцаў) партызаны атрада разграмілі штаб нямецкай дывізіі ў в. Воземля. У баі праціўнік страціў 80 салдат і афіцэраў, былі захоплены значныя трафеі і вельмі карысныя дакументы, якія партызаны перадалі камандаванню савецкіх войскаў.

За гераізм і ўмелае кіраўніцтва партызанскай барацьбой камандзіру атрада Ц.П. Бумажкову і камісару Ф.I. Паўлоўскаму, першым з беларускіх партызан, 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза.

Партызанскі атрад Васіля Каржа. Ужо на пяты дзень вайны у Пінскім раёне быў сфарміраваны партызанскі атрад, які ўступіў у бой з захопнікамі

Аднак трэба адзначць, што колькасныя памеры і баяздольнасць антыфашысцкага супраціўлення на Беларусі ў 1941 г. была нязначнай. Так, з 16 партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Пінскай вобласці ў ліпені 1941 г. на тэрыторыі вобласці, увосень застаўся толькі адзін атрад, які налічваў 60 байцоў, пад камандаваннем В.З. Каржа. Астатнія партызаны альбо выйшлі ў савецкі тыл, альбо разышліся па хатах. На тэрыторыі Гомельскай вобласці з 65 партызанскіх атрадаў (лета 1941 г.) засталося 10 (снежань 1941 г.), колькачцю 150 чалавек. Увогуле зімой 1941 г. колькасць партызан не перавышала 3 тыс. чалавек.

Каб прадухіліць разгортаванне масавай партызанскай барацьбы нямецка-фашысцкія акупацыйныя ўлады прадпрымаюць меры. Калі ў першыя месяцы акупацыі немцы прапаноўвалі за злоўленага партызана літр шнапсу і пару пачак махоркі, або 100 руб. грашыма, то па меры таго, як актывізаваліся партызанскія дзеянні зімой 1941-1942 гг., яны падымаюць цану да 5000 руб.

У ліпені-жніўні 1941 г. ладзіцца першая буйнамаштабная карная экспедыцыя пад кодавай назвай "Прыпяцкія балоты" Карнікі прайшліся з захаду на ўсход па Брэсцкай, Мінскай, Пінскай і Палескай абласцях, знішчыўшы 14 тыс., галоўным чынам, мірных жыхароў.

Нягледзячы на вялікія цяжкасці зімы 1941-1942 гг., партызанскі рух на Беларусі выжыў. Таму паспрыялі паспяховыя дзеянні першых партызанскіх атрадаў і перамога савецкіх войскаў пад Масквой. Ускосна колькаснаму росту партызанскіх атрадаў паспрыў. загад камандавання вермахта ў сакавіку 1942 г аб вяртанні ў лагеры для ваеннапалонных былых савецкіх ваеннаслужачых, якім было дазволена ў зімовы час пражываць у вёсках у сваіх родных і блізкіх. Большасць ваеннапалонных, якія на зімоўку былі адпушчаны з лагераў, пайшлі ў партызанскія атрады, а дзе іх яшчэ не было, то і самі стваралі гэтыя атрады. У выніку да канца 1942 г. колькасць партызанаў ў Беларусі павялічылася з 3 тыс. чалавек да 50 тыс.

Важную ролю ва ўмацаванні партызанскага руху на Беларусі мела забеспячэнне партызан зброяй і боепрыпасамі з савецкага тылу. Гэты працэс пачаўся ў лютым 1942 г., калі былі ўтвораны так званыя "Суражскія вароты" (праіснавалі да 28 верасня 1942 г.). Усяго ж за 1942-1944 гг. для ўзмацнення партызанскага руху з савецкага тылу ў Беларусь было накіравана звыш 11 тыс. ваенных спецыялістаў і арганізатараў партызанскай вайны, 3762 аўтаматы, 2106 карабінаў, 2207 вінтовак, 444 кулямёты, 212 СТР, 294 мінамёты, 16 тон выбуховых рэчываў і інш.

З вясны 1942 г. складваецца новы від партызанскіх фарміраванняў – партызанскіяч брыгады. Першая брыгада – “гарнізон Фёдара Паўлоўскага” – была створана на тэрыторыі Акцябрьскага раёна ў студзені 1942 г.

30 мая 1942 г. Дзяржаўны камітэт абароны прыняў рашэнен аб утварэнні Цэнтральнага штабу партызанскага руху (ЦШПР) на чале з тагачасным І-ым сакратаром ЦК КП(б)Б Панцелеймонам Кандрацьевічам Панамарэнкам.

9 верасня 1942 г. быў створаны кіруючы і каардынуючы цэнтр партызанскага руху на тэрыторыі рэспублікі - Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). Яго ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.3. Калінін.

Перыяд масавага развіцця партызанскага руху (лістапад 1942 – снежань 1943)

Папаўненне партызанскіх фарміраванняў узмацнілася ў сувязі з мабілізацыяй беларускай моладзі на работы ў Германію. У адпаведнасці з дырэктывай, атрыманай 11 сакавіка 1943 г., было запатрабавана каля 1 млн. жанчын і мужчын з акупіраваных усходніх абласцей. Дзесяткі тысяч маладых людзей, ратуючыся ад гвалтоўнага ўгону ў Германію, ішлі ў партызаны. У лістападзе 1943 г., згодна з дадзенымі БШПР, колькасць партызан складала ўжо 122 тыс. чалавек.

Узмацненне партызанскага руху на Беларусі, якое адбылося ў 1943 г., дазволіла народным мсціўцам рэспублікі перайсці да правядзення шырокамаштабных баявых аперацый супраць нямецкіх акупантаў, такіх як, напрыклад, "Рэйкавая вайна". Аперацыя праводзілася партызанамі Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Ленінградскай, Калінінскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей. Галоўнай яе задачай было разбурэнне чыгуначных камунікацый у тыле праціўніка напярэдадні наступальных аперацый Чырвонай Арміі. Распрацаваў аперацыю "Рэйкавая вайна" Цэнтральны штаб партызанскага руху.

На Беларусі "Рэйкавая вайна" праводзілася ў тры этапы.

Першы этап пачаўся ў ноч на 3 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Асноўная мэта аперацыі - садзейнічаць контрнаступленню Чырвонай Арміі пад Курскам.

Другі этап "рэйкавай вайны" пад умоўнай назвай "Канцэрт" праводзіўся з 19 верасня да пачатку лістапада 1943 г.

Трэці этап "рэйкавай вайны" быў распачаты ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі "Баграціён". На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі. У ходзе аперацыі былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі.

Найбольш вядомым подзвігам перыяду “рэйкавай вайны” зх’яўляецца учынак 17 гадовага партызана Мікалая Гойшыка, які 24 красавіка 1944 г. бросіўся з мінай пад эшэлон з баявой тэхнікай і жывой сілай праціўніка.

Асаблівасці разгортвання антыфашысцкай барацьбы ў Заходняй Беларусі. Дзейнасць Арміі Краёвай. На тэрыторыі Заходняй Беларусі партызанскі рух быў менш інтэнсіўным, чым ва ўсходніх рэгіёнах рэспублікі. Фарміраванне антыфашысцкага руху на камуністычнай аснове там ішло больш марудна.

Істотныя складанасці і цяжкасці беларускаму партызанска-му руху стварала на абшарах Заходняй Беларусі дзейнасць польскага падполля Арміі Краёвай (АК).

Галоўнай мэтай АК было адраджэнне незалежнай польскай дзяржавы ў межах 1939 г. Таму значныя сілы АК праводзілі свае ўзброеныя акцыі на Беларусі як супраць нямецкіх акупантаў і мясцовых беларускіх калабарацыяністаў, так і супраць савецкіх партызан і падпольшчыкаў19.

Напярэдадні ажыццяўлення Чырвонай Арміяй аперацыі "Баграціён" у чэрвені 1944 г. узброеныя фарміраванні Арміі Краёвай на тэрыторыі Заходняй Беларусі налічвалі каля 20 тыс. салдат і афіцэраў. Найбольш буйнымі атрадамі АК на Беларусі былі фарміраванні Навагрудскай акругі.

У адносінах да ўсіх сацыяльных слаёў і палітычных плыняў беларускага грамадства, якія не падтрымлівалі або адкрыта выступалі супраць ідэі адраджэння польскай дзяржаўнасці ў межах 1939 г., войскі АК выкарыстоўвалі тактыку агня і зброі. Так, у 1944 г. атрад АК спаліў вёску Лукашы Заслаўскага раёна Мінскай вобласці разам з жыхарамі. У лютым 1944 г. былі знішчаны вёскі Турэйск і Забор’е Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці. Не спынялася дзейнасць АК нават і перад забойствам праваслаўных беларускіх святароў. Па ініцыятыве вядомага беларускага дзеяча протаіерэя, настаяцеля прыхода ў Крэве Міхаіла Леванчука была адчынена беларуская школа, дзе настаўнікамі былі яго дачка і пляменніца. Патрыятычная дзейнасць айца Міхаіла выклікала злосць у падпольшчыкаў АК. Яны неаднойчы папярэджвалі і нават пагражалі. У адзін з вечароў 1943 г. атрад АК акружыў яго дом. На вачах родных святара М. Леванчука застрэлілі, а потым забілі яго дачку і пляменніцу.

ЦК КП(б)Б і БШПР прынялі рашэнне аб узмацненні партызанскіх фарміраванняў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Восенню 1943 г. туды было перакінута з усходніх і цэнтральных раёнаў рэспублікі 9 партызанскіх брыгад і 10 асобных атрадаў, што ўзмацніла сілы беларускіх партызан. Іх колькасць узрасла з 11,1 тыс. да 36,8 тыс. чалавек.

Акрамя ўзброенай барацьбы партызан і падпольшчыкаў, назіраліся і іншыя формы супраціўлення насельніцтва варожаму нашэсцю: сабатаж гаспадарчых мерапрыемстваў акупацыйных уладаў, усебаковая дапамога партызанам.

Бесмяротны подзвіг здзейснілі жыхары палескай вёскі Навіны, браты Міхаіл і Іван Цубы. Карнікі, уварваўшыся ў вёску, схапілі братоў і загадалі паказаць дарогу ў партызанскі лагер. Міхаіл Цуба наадрэз адмовіўся і тут жа на вачах брата быў застрэлены. 70-гадовы Іван Цуба завёў фашыстаў у гібельную дрыгву. Праз унука яму ўдалося перадаць партызанам праз сваё рашэнне. Карнікі па-зверску забілі патрыёта. Памяць аб братах Цубах увекавечана ў назве вёскі Навіны, якая сёння называецца Цубы і ў помніку ля шашы непадалёк ад Салігорска.

Подзвіг братоў Цубаў паўтарыў 12-гадовы хлопчык Ціхан Баран.

Прыкладам для піянераў СССР доўгія часы служыў подзвіг юнага разведчыка-партызана Марата Казея, які падарваў сябе гранатай, калі апынуўся ў акружэнні ворага.

Дзейнасць падпольшчыкаў. Важную ролю ў барацьбе з нацыскім акупацыйным рэжымам адыгралі падпольныя арганізацыі. Антыфашысцкае падполле на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны налічвала каля 70 тыс. чалавек.

Восенню-зімой 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Аршанская, Асіповіцкая, Асінторфская (Дубровенскі раён Віцебскай вобласці), Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і іншыя падпольныя антыфашысцкія арганізацыі, якія па няпоўных дадзеных налічвалі ў сваім складзе звыш 1 100 чалавек. Амаль палова падпольшчыкаў у 1941 г., або 540 чалавек дзейнічалі ў Мінску.

Арганізатарамі партыйнага падполля ў Мінску былі І.І. Матусевіч і І.П. Казінец. Падпольшчыкі наладзілі выданне газеты “Звязда”, рэдактарам якой з’яўляўся Уладзімір Амельянюк.

К канцу 1941 г. у Мінску налічвалася некалькі дзесяткаў падпольных арганізацый і груп. На нарадзе іх прадстаўнікоў быў створаны агульнагарадскі цэнтр – Мінскі падпольны гарком КП(б)Б на чале з І.К. Кавалёвым. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі ажыцявілі аперацыю па забойству гаўляйтэра Беларусі Вільгельма Кубэ, падлажыўшы яму ў ложак міну. Удзельнікі гэтай аперацыі А.Р. Мазанік, М.Б. Осіпава, Н.В. Траян сталі Героямі Савецкага Саюза. Нямецка-фашысцкія акупанты ахрысцілі Мінск “страляючым горадам”.

Адным з кіраўніком партыйнага падполля ў Віцебску была Вера Харужая, якая ў лістападзе 1942 г. была арыштавана і, невытрымаўшы катаванняў, загінула.

Падпольшчыкі Оршы пад кіраўніцтвам Канстанціна Заслонава з лістапада 1941 па люты 1942 гг. вывелі са строю 170 цягнікоў.

Адну з самых крупных дыверсій здзейсніў падпольшчык Ф.А. Крыловіч на чыгуначнай станцыі Асіповічы у ноч на 30 чэрвеня 1943 г. У выніку згарэла 4 эшэлона (у тым ліку эшэлон з новымі танкамі “Тыгр”), якія накіроўваліся ў раён Курска.

Шырокую вядомасцьатрымалі подзвігі абольскіх падпольшчыкаў. Камсамольская арганізацыя “Юныя мсціўцы” ў пасёлку Аболь (Оболь) Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 года. На яе чале стаяла работніца Віцебскай фабрыкі “Знамя індустрыялізацыі” Ефрасінья Зянькова. У складзе “Юных мсціўцаў” было каля 40 чалавек. Пасля вайны Ефрасінні Зяньковай і Зінаідзе Партновай пасмяротна былі прысвоены ганаровыя званні Герояў Савецкага Саюза.