Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора к экзамену по истории Беларуси / ШПОРАпоИсторииБеларуси.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
20.06.2014
Размер:
595.46 Кб
Скачать

11,71. Увядзенне хрысцiянства на беларускiх землях. Культура.

Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi. Даследчыкi мяркуюць, што ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. У 988 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр пачаў хрышчэнне Русi. Услед за Кiевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтраў – Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая, падлягалi забыццю iмёны старых божастваў, месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй. З прыняццем хрысцiянства разумовы, духоўны, рэлiгiйны стан грамадства зазнаў iстотныя змены. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку ўзнiкаюць манастыры.

Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усходне-славянскiх народаў. Аднак пры ўсей агульнасцi культуры Старажытная Русi на тэрыторыi сучасная Беларусi яна мела сваю спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася ў матэрыяльная i духоўнай культуры Полацкай зямлi. У IX—XIII стст. у Полацку развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджвалiся рамествы. Полацк уплываў на гаспадарчае i культурнае развiццё суседнiх неславянскiх народаў.

З прыняццем хрысцiянства ў архiтэкрутры Беларусi пачынаецца ўзвядзенне манументальных культавых пабудоў. У сярэдзiне XI ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор. У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавеншчанская царква, у Больчыцах – 4 мураваныя саборы, у Полацку – Спаскi сабор. Помнiкам манументальнай архiтэктуры Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў XII ст.

На Беларусi развiвалася пiсьменства. Разам з перакладнымi лiтаратурнымi творамi тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Маюцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клiмента Смаляцiча, Кiрылу Тураўскага, Ефрасiнню Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Кiрыла Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Прамовы Кiрылы Тураўскага ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефрасiння Полацкая паходзiла з сям`i полацкiх князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефрасiння, хутка стаў буйным культурным i рэлiгiйным цэнтрам. Аб высокiм узроўнi прыкладнога мастацтва сведчыць крыж, якi заказала Ефрасiння таленавiтаму мясцоваму майстру Лазару Богшы.

13. Прычыны I працэс утварэння Вялiкага княства Лiтоўскага.

Для заходнiх зямель Русi XII—XIII стст. былi перыядам для феадальнай раздробленасцi. Паступова фармiруюцца фактары, якiя падштурхоўвалi заходнерускiя княствы да аб`яднання кансалiдацыi, утварэння адзiнай царквы.

Тэндэнцыя да аб`яднання старажытных рускiх зямель была ўсеагульнай. Але раней яна пачала дзейнiчаць менавiта на заходнiх землях (па прычыне iх размяшчэння па гандлёвых шляхах; тут не было мангола-татарскага iга; на заходнiя землi ў большай ступенi ўплываў знешнепалiтычны фактар у выглядзе двайной пагрозы з боку крыжакоў i мангола-татараў), але самая важная прычына аб`яднанай тэндэнцыi на Русi – унутрыпалiтiычная – у XIII ст. пачаўся новы этап iнтэнсiўнага развiцця феадальных адносiн, а гэта непазбежна вяло да абвастрэння класавай барацьбы, што ў феадальным грамадстве заўседы з`яўлялася фактарам аб`яднальных працэсаў. Такiм чынам, сукупнасць унутраных i знешнiх фактараў адрадзiла iмкненне заходнерускiх княстваў да кансалiдацыi (з яго фактычна былi выключаны Паўночна-Усходнiя i Паўдневыя землi Русi). А аб`яднанай сiлай заходнерускiх княстваў выступiла ўлада вялiкiх князеў лiтоўскiх.

У першай палове XIII ст. пачынае стварацца цэнтралiзаваная раннефеадальная Лiтоўская дзяржава з моцнай вялiкакняскай уладай. Яе ўзнiкненне звязана з iмем лiтоўскага князя Мiндоўга, якi шляхам крывавай барацьбы аб`яднаў большасць лiтоўскiх княстваў.

Працэс аб`яднання ў ВКЛ быў працяглы i складаны. Ёе адбываўвся больш за стагоддзе – з другой чвэрцi XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. шляхамi: на аснове пагадненняў мiж лiтоўскiмi i славянскiмi князямi; дынастычных шлюбаў; пры дапамозе ваеннай сiлы.

Першымi ў склад ВКЛ трапляюць землi Верхняга Панямоння, Чорная Русь, цi Новагародчына (Новагародак быў першай сталiцай ВКЛ). Полацк апынуўся ў складзе ВКЛ у 1307 г., Вiцебск – у 1320, Турава-Пiнскiя землi – у пачатку XV ст. Асаблiва паспяхова аб`яднальны працэс iшоў пры Гедымiне (1316—1341). Iм была перанесена на ўсе ВКЛ Стараруская мадэль дзяржаўнага кiравання. Рускi ўплыў адлюстроўваўся i на характары вайсковай справы. Старабеларуская мова стала мовай дзяржаўных дакументаў (лiтоўцы пакуль не мелi сваей пiсьменнасцi). ВКЛ – гэта полiэтнiчная дзяржава чатырох асноўных народаў – беларускага, рускага, украiнскага i лiтоўскага, дзе славяне займалi прыкладна 11/12 тэрыторыi i складалi каля 80 % насельнiцтва.