Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора к экзамену по истории Беларуси / ШПОРАпоИсторииБеларуси.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
20.06.2014
Размер:
595.46 Кб
Скачать

42. Палiтыка iндустрыялiзацыi.

На пачтку 20-х гадоў ХХ стагоддзя Беларусь па-ранейшамк заставалася слабаразвiтай у прамысловых адносiнах рэспублiкай. Аснову яе складалi харчовая, дрэваапрацоўчая, каляровая, гарбарная галiны, на долю якiх прыпадала асноўная частка агульнага аб`ему валавай прадукцыi. Рпамысловасць па-ранейшаму заставалася «дробнай» i «кустарнай». Вельмi вострастаяла ў рэспублiцы праблема iнжынерна-тэхнiчных кадраў, квалiфiкаваных рабочых. У той жа час i культурны ўзровень асноўнай масы насельнiцтва заставаўся нiзкiм.

Усе гэта перашкаджала развiццю народнай гаспадаркi, галоўйнай мэтай палiтыкi сацыялiстычнай iндустрыалiзацii было стварэнне матэрыяльна-тэхнiчнай базы сацыялiзму, пераўтварэнне СССР у эканамiчна-незалежную дзяржаву за магутным эканомiка-вытворчым, навукова-тэхнiчным i абарончым патэнцыялам, забеспячэнне росту прадукцыйнасцi працы i на гэтай аснове няўхiльнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту ў культурнага ўзроўню працоўных.

Сутнасць iндустрыалiзацii (I) заключалася ў наступным: весцi эканамiчнае будаўнiцтва пад такiм вуглом гледжання, каб СССР з краiны, якая ўвозiць машыны i абсталяванне, ператварыць у краiну, якая выпускае машыны i абсталяванне. Дзеля таго как забяспечыць пераўзбраенне народная гаспадаркi, падняцце яе на новы тэхнiчны ўзровень, аб`яўлялася пераважным развiццем цяжкай iндустрыi, асаблiва тых яе галiн, што выраблялi сродкi вытворчасцi. Улiчвалася, што поспех I будзе залежыць ад «змычкi рабочага класа i сялянства», г.зн. удзелу вескi ў фiнансаваннi прамысловасцi цераз збалансаваную палiтыку ў вобласцi падаткаў i цэн як на сельскагаспадарчую, так i на прамысловую прадукцыю.

Па сваей прыродзе I ў СССР не магла абмежавацца нi маштабамi асобных галiн, нi тэрыторыяй асобных рэспублiк цi раенаў. Паколькi эканомiка савецкай беларусi была неад`емнай часткая эканомiкi СССР, I рэспублiкi праходзiла так, як у цэлым па краiне.

На Беларусi мелiся i свае асаблiвасцi, i свае цяжкасцi. Адрозненне ў тэрмiнах i тэмпах I, галiновых i структурных прапорцыях былi абумоўлены:

- геапалiтычным становiшчам Беларусi ў мiжваенны перыяд (прамежнае знаходжанне, адсюль немэтазгоднасць развiцця цяжкай прамысловасцi прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу);

- адсутнасць разведаных радовiшчаў нафты, газа, каменнага вуглю, руд чорных i каляровых металаў, сыравiннай базы будаўнiчых матэрыялаў;

- арыентацыяй прамысловасцi на мясцовую сыравiну – перчарговым развiццем легкай i харчовай прамысловасцi;

- недахопам квалiфiкаваных кадраў i iнш.

З улiкам гэтых асаблiвасцей на Беларусi быў ўзяты курс на неабходнае i хуткае развiцце галiн, якiя базiравалiся на перапрацоўцы мясцовай сыравiны: керамiчнай, шклянай, запалкавай, дрэваапрацоўчай, iльнопрадзiльнай, папяровай, гарбарнай, харчовай i iнш. Гэты курс адпавядаў структуры прамысловасцi рэспублiкi, яе гiстарычным, эканамiчным i фiнансавым магчамысцям. Аднак пераапрацоўка прадукцii сельскай гаспадаркi займала вядучае месца ў прамысловасцi БССР.

Правядзенне I патрабавала вялiкiх сроддкаў. Асноўнай крынiцай накаплення з`яўлялася сама прамысловасць праз сакрашчэнне накладных расходаў, знiжэнне сабекошту прадукцыi, паскарэнне абарачальнасцi сродкаў, шэрокай нацыяналiзацii прамысловасцi, укараненне найноўшых дасягненняў навукi i тэхнiкi, павышенне прадукцыйнасцi працы i ўмацаванне дысцыплiны, а таксама за кошт эканомii i павышэння рэнтабiльнасцi вытворчасцi. Важнай крынiцай атрымання сродкаў з`явiлiся таксама зберажэннi працоўных, падпiска на дзяржаўныя пазыкi.

За трю гады I ў рэспублiцы было пабудавана 150 прамысловых прадпрыемстваў. Адначасова вялася рэканструкцыя дзеюцых прадпрыемстваў, абапiраючыся на фiнансавую дапамогу СССР. За гады першай пяцiгодкi было пабудавана 78 буйных i 460 дробных i сярэднiх прадпыемстваў.

У 1932 годзе XVII партканферэнцыя ВКП(б) канчаткова адмовiлася ад НЭПа, адзначыўшы яго поўную несумяшчальнасць з палiтыкай партыi i iнтэрлэсамi рабочага класа, з буржуазна-нэпнанскiмi скажэннямi прынцыпу гаспадарчага разлiку, якiя праявiлiся ў разбазараваннi агульнанародных дзяржаўных рэсурсаў i «значыць» у зрыве ўстанаўлення гаспадарчых планаў. На змену гаспадарчаму разлiку ў эканомiцы прыйшла камандна-адмiнiстрацыйная сiстыма. Усталеўвалася жорсткая цэнстралiзаваная сiстэма кiравання прамысловасцю часоў «ваеннага камунiзму».

Тым не менш у вынiку гэтага I iшла хутка, прамысловасць рэспублiкi развiвалася дастаткова высокiмi тэмпамi. Другая пяцiгодка (1933—1937) дала павялiчэнне валавой прадукцыi ў 1,9 раза. Усяго ў 1929—1940 гг. было ўведзена ўстрой i рэканструктавана 1863 прадпрыемствы. Да канца другой пяцiгодкi рэспублiка давала ўжо 2,2 % усей валавой прадукцыi прамысловасцi СССР.

У агульным комплесе эканамiчнага развiцця Беларусi важная роля належала рэканстуркцыi i развiццю транспарта, асаблiва аўтамабiльнага. У 1935 г. адкрыта першая ў рэспублiцы авiялiнiя Мiнск-Масква. У Мiнску быў пабудаваны аэрапорт, укаранялася тэлефонная i тэлеграфная сувязi. Нягледзячы на працоўны ўздым i высокiя тэмпы I, заданнi другой i першых гадоў трэцяй пяцiгодак (як i першай) не былi выкананы. Па тэмпах развiцця БССР адставала ад СССР у цэлым.

Калектывiзацыя сельскай гаспадаркi.

Велiзарная значэнне ў жыццi нашага грамадства, 4/5 насельнiцтва якога ў 20—30-я гг. складала сялянства, мелi радыкальныя пераўтварэннi сельскай гаспадаркi. У 20-я гг. пачалi развiвацца розныя формы кааперацыi, паступовы пераход дробных сялянскiх гаспадарак да калектыўнай апрацоўкi зямлi на ўмовах НЭПа. Асаблiвасцю Беларусi было тое, што ўвядзенне НЭПа супадала з перадачай зямлi сялянам. У 1921 годзе ўся зямля перадавалася бясплатна сялянам у карыстанне. Свабода выбоару форм землекарыстання захоўвалася аж да 1927 г. Да гэтага часу ў беларусi развiвалiся гаспадаркi як калектыўнага землекарыстання (у формах вытворчай кааперацыi – сельгасарцелей, камун, таварыстваў па суместнай апрацоўцы зямлi); у разнастайных прасцейшых формах кааперацыi – крыдытных, забяспячэнскiх, збытавых; у спецыялiзаваных вiдах кааператыўных аб`яднанняў – машынных i конна-машынных, масларобчых, сыраварных, жывелагадоўчых, насенняводчых i г.д., так i аднаасобнага землякарыстання (двары, хутары i адрубы).

Кiраўнiцтва народным камiсарыятам земляробства праводзiла ў жыцце план стварэння хутароў i дробных паселкаў тыпу адрубаў. У канцы 20-х гадоў хутарская сiстэма на Беларусi складала больш за 25 % сялянскага землекарыстання.

З першых гадоў савецкай улады стваралiся i вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркi. Да пачатку 1927 г. на Беларусi было ўжо ўтворана каля 400 сельскагаспадарчых арцелей, камун i таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлi, а таксама 213 саўгасаў.

Калгасы разглядалiся ў асноўным як форма арганiзацыi бяднейшых пластоў насельнiцтва. Стваралiся яны як правiла на землях дзяржаўнага фонду. Да кастрычнiка 1928 г. у БССР было арганiзавана 994 калгаса, у тым лiку 243 нацыянальныя (227 яўрэйскiх, 12 польскiх, 2 латышскiя, цыганскi i нават кiтайскi – два апошнiх у Вiцебская воблсцi). На адзiн калгас у сярэднiм прыходзiлася 40—75 дзесяцiн зямлi, па 3—5 коней, 3—4 плугi, 4 бараны; на 100 га мелася па 20 галоў буйной рагатай жывелы; сярэдняя ўраджайнасць зерневых з 1 га склада 8 цэнтнераў. Развiцце сельскагаспадарчай кааперацыi iшло галоўным чынам у дзвюх формах: крыдытнай i забеспячэнска-збытавой. Разнастайнымi формамi сельскагаспадарчай кааперацыi ў Беларусi ўжо да пачатку 1926 г. было аб`яднана 20,9 % сялянскiх гаспадарак.

У канцы 20-х гг., згодна палiтыкi Камунiстычнай партыi i савецкай дхзяржавы, быў ўзяты курс на паскораную калектывiзацыю ў яе вышэйшых формах. Мэта – у кароткi тэрмiн парвесцi калектывiзацыю вескi i ўзяць у яе сродкi для патрэб iндустрэялiзацыi i абароны краiны. Пачатак рэалiзацыi такога курса паклаў хлебанарыхтоўчы крызiс, якi ўзнiк у краiне зiмой 1927—1928 гг. У сувязi з недаборам збожжавых, скрачэннем дзяржаўных нарыхтовак хлеба стварылася пагроза планаў iндустрыяльнага ўбдаўнiцтва, бо пастаўкi прамысловагаабсталявання залежылi ў краiне ад экспарту хлеба. У гарадах пачалiся перабоi ў забеспячэннi прадуктамi, давалося ўвесцi картачную сiстэму. Пачаўся адыход ад НЭПа, яе дэмантаж i шырокае прымяненне надзвычайных мер. Бязлiтасна знiшчалася самая заможная частка сялянства – кулацтва. Барацьба з «правым ухiлам» суправаджалася фарсiраваннем калектывiзацыi, пачалася гонка за «тэмпамi», i ад палiтыкi абмежавання i выцяснення кулацтва партыя перайшла на палiтыку лiквiдацыi кулацтва як класа на аснове суцэльнай калектывiзацыi. Раскулачвалi не толькi кулакоў, але i сярэднiкоў, якiя не хацелi ўступаць у калгасы. Прымусовыя меры далi свае вынiкi. Калi ў студзенi 1930 г. у калгасы ўступiла 20,9 % сялянскiх двароў, то да сакавiка таго ж года – 58 %. Пратэст сялян выразiўся 500 выступленнямi, распадам прымусоваствораных калгасаў. Калi ў сакавiку 1930 г. калгасы аб`ядноўвалi 58 % сялянскiх гаспадарак, дык у чэрвенi – 11,1 %. А вясной 1932 г. – чарговы выхад сялян з калгасаў. Толькi да 2—3 месяцы распалiся 1002 калгасы, з якiх выйшла большi за 55 тыс. сялянскiх гаспадарак.

У канцы першай пяцiгодкi ў рэспублiцы налiчвалася прыкладна 9 тыс. калгасаў, якiя аб`ядноўвалi 43 % сялянскiх гаспадарак. У вынiку дапушчаных памылак у эканамiчнай палiтыцы ў 1932—1933 гг., краiну ахапiў масавы голад (7 жнiўня 1932 г. быў выдадзены «Закон аб ахове сацыялiстычнай уласнасцi», «закон аб пяцi каласках»).

Да канца 30-х гадоў калiктывiзацыя ў Беларусi была завершана, кулацтва як клас лiквiдавана. У 1937 г. калгасы аб`ядноўвалi 680 тыс. сялянскiх двароў, цi 87,5 % iх агульнай колькасцi.