Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ходзін С.М. Крыніцы гісторыі Беларусі.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
10.02.2015
Размер:
1.22 Mб
Скачать

1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў I шляхты

Як ужо адзначалася вышэй, прывiлеi падзялялiся на ільготныя, даравальныя i ахоўныя. Былi земскiя (пашыралiся на ўсiх феадалаў), гарадам, абласныя, валасныя (толькi для пэўнай тэрыторыi), прывiлеi для асобных груп насельнiцтва.

Першымi агульнадзяржаўнымi (земскiмi) прывiлеямi лiчацца прывiлеi, выдадзеныя ў 1387 г. вялiкiм князем Ягайлам аб iльготах феадалам за пераход у каталiцтва (20.2.1387), аб вызваленнi каталiцкага духавенства i яго маёнткаў ад дзяржаўных павiннасцей i падаткаў (22.2.1387). Гарадзельскi прывiлей 1413 г. пашырыў правы феадалаў-католiкаў, а ў 1432 – 1434 гг. яны былi распаўсюджаны на ўсю шляхту. Праваслаўныя феадалы, як i феадалы-католiкi, атрымалi права насiць гербы i карыстацца iншымi знакамi рыцарскай годнасцi. Былi створаны прававыя перадумовы для аб’яднання i вылучэння саслоўя шляхты, незалежна ад веравызнання.

Афармленне саслоўных правоў шляхты ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм у XV ст. суправаджалася ўзмацненнем улады феадалаў над сялянамi. Прывiлеем 02.05.1447 г. вялiкі князь Казiмiр IV забаранiў пераход сялян ад аднаго феадала да другога (у асобных выданнях прывiлей датуецца памылкова 02.05.1457 г.).

«Феадальнай канстытуцыяй» называюць прывiлей вялiкага князя лiтоўскага Аляксандра 1492 г., якi абмежаваў уладу вялiкага князя панамi-радай. Прывiлей таксама вызначыў асновы адмiнiстрацыйнага, грамадзянскага, крымiнальнага права, што пасля ўвайшлi ў статуты. Апошнiмi напярэдаднi прыняцця статута 1529 г. сталi прывiлеi Жыгiмон та I Старога 1506 i 1522 гг., у якiх пацвярджалiся ўсе падараваныя раней правы саслоўю феадалаў у княстве. Яны нібы завяршалi першы этап развiцця дзяржаўнага права ў форме прывiлеяў.

Другiм вiдам прывiлеяў з'яўляюцца абласныя прывiлеi. М. Ясiнскi называе iх «даравальнымi граматамi ахоўнага характару»xiii. Такiм чынам, ён штучна аб’ядноўвае два тыпы грамат: даравальныя i ахоўныя (пацвярджальныя). Сапраўды, большасць грамат была выдадзена вялiкiм князем лiтоўскiм ускраінным землям княства ў напружаныя моманты барацьбы за iх з Маскоўскай дзяржавай. Галоўным было абяцанне: «старыны не рухаем, а навiны не ўводзiм». Для характарыстыкi мясцовага права трэба мець на ўвазе, што ў граматах пералiчваюцца не ўсе нормы, а толькi тыя, што маглi быць парушаны з боку велiкакняжацкай улады або яе прадстаўнiкоў на месцах. Ахоўныя граматы (прывiлеi) змяшчаюць папярэднiя, пацвярджаючыя iх нормы. Самыя старажытныя нормы прывiлеяў былi выпрацаваны на працягу доўгага часу, калi асобныя княствы (вобласцi) выступалi як самастойныя дзяржавы, якiя, прымаючы да сябе таго цi iншага князя, заключалi з iм дагавор (рад). Уключэнне iх у склад ахоўных грамат дае цiкавы матэрыял для характарыстыкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай будовы i ўмоў складвання Вялiкага княства Лiтоўскага як дзяржавы. Абласныя прывiлеi з'яўляюцца таксама каштоўнай крынiцай i пры вызначэннi гiсторыi мясцовых органаў дзяржаўнага кiравання. У прыватнасцi, тут змяшчаецца ўпамiнанне аб такiх службовых асобах, як цiвун, лоўчы, падвойскi, гараднiчы i некаторыя iншыя. Для поўнай характарыстыкi гэтага вiду прывiлеяў трэба яшчэ адзначыць, што большасць з выдадзеных усходнiм абласцям княства прывілеяў складзена на «рускай» (старажытнабеларускай) мове.

Адным з найбольш распаўсюджаных вiдаў прывiлеяў з'яўляюцца прывiлеi гарадам на магдэбургскае права. Даравальнымі граматамi гарадам вярхоўная ўлада забяспечвала iх жыццяздольнасць як цэнтраў рамяства i гандлю, вызначала становiшча гараджан як саслоўя феадаль-нага грамадства («мяшчане»). Першымi дакументамi, спецыяльна выда-дзенымi толькi для гараджан, былi граматы (прывiлеi) жыхарам гарадоў Вiльнi (1387) i Бярэсця (1390). На працягу XV i XVI ст. граматы на магдэ-бургскае права атрымалi iншыя буйныя гарады Беларусi. У iх змяшчалiся найперш агульныя, характэрныя для многiх гарадоў прававыя нормы. Разам з тым прывiлеi рэгламентавалi павiннасцi гараджан, якiя раней вызначалiся нормамi звычаёвага права i якiя ў розных гарадах былi неаднолькавымi. Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нормам, што ўстанаўлiвалi парадак утварэння i кампетэнцыю гарадскiх органаў кiравання.

Прывілеі на магдэбургскае права шэрагу гарадоў выдаваліся па некалькi разоў (у вынiку пашырэння правоў, страты арыгiнала i г. д.). Так, Магiлёў атрымаў магдэбургскае права ў 1561 г., а ў 1577 г. – прывiлей на вялiкае магдэбургскае права. У асобных публiкацыях (напрыклад, у «Актах Заходняй Расii») змешчаны пацвярджальныя прывiлеi без спасылкi на тое, калi горад атрымаў права ўпершыню.

Сярод прывiлеяў патрэбна адзначыць таксама граматы асобным групам насельнiцтва – яўрэям i татарам. Першы прывiлей яўрэям на права iх пасялення ў Бярэсцi выдадзены Вiтаўтам ў 1388 г. Ён надаваў яўрэям шырокiя правы ў фiнансавай галiне i гандлi, рэгуляваў парадак разгляду судовых спраў памiж хрысцiянамi i яўрэямi. Для характарыстыкi гэтай крынiцы важнае значэнне (як, дарэчы, i iншых) мае вызначэнне ўмоў яе ўзнiкнення: пачатак барацьбы Вiтаўта за ўладу ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм i патрэба ў iстотнай фiнансавай падтрымцы. Граматы яўрэям выдавалiся таксама Аляксандрам i iншымi князямi. У далейшым правы i абавязкi такiх груп насельнiцтва, як яўрэi i татары, рэгламентавалiся як статутамi, так i асобнымi граматамi (грамата татарам 1568 г. i г. д.).