- •С. М. Ходзін
- •Прадмова
- •Уводзіны
- •Што такое гістарычныя крыніцы
- •Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц
- •Прадмет крыніцазнаўства. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства
- •Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Крыніцазнаўства і гістарыяграфія
- •Праблемы вывучэння рэчавых і іншых відаў непісьмовых крыніц
- •Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка
- •Аналiз гiстарычнай крынiцы
- •I. ДакументальныЯ крынIцы
- •1.3. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.1. Агульная характарыстыка
- •1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў I шляхты
- •Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца
- •Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага I Рэчы Паспалiтай
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.)
- •1.4.1. Агульная характарыстыка
- •1.4.2. Тыпы I вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст.
- •1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
- •1.5.1. Агульная характарыстыка
- •1.5.2. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу
- •1.5.3. Асноўныя публікацыі дакументаў заканадаўства навейшага часу
- •1.5.4. Методыка аналiзу дакументаў заканадаўства
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Вiды актаў
- •2.3. Актавы фармуляр
- •2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў
- •2.4.1. Актавыя матэрыялы х – хііі ст. («рускiя» акты)
- •2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду вкл (сярэдзіна хіv – XVIII ст.)
- •2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка
- •Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»
- •3.2.1. Агульная характарыстыка
- •Канцылярыя вкл I яе «кнiгi». Першапачатковы I сучасны склад «кнiг»
- •3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення I вывучэння «Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская Метрыка» (цдаса рф, № 389)
- •3.2.4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі
- •3.2.5. Сеймавыя матэрыялы XVI – XVII ст.
- •Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі
- •3.3.1. Агульная характарыстыка
- •3.3.2. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу
- •3.4.1. Агульная характарыстыка
- •3.4.2. Класіфікацыя
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы
- •Агульная характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў
- •4.2. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI – XVIII ст. Як матэрыялы статыстычнага характару
- •Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя
- •4.3.2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы хіх ст.
- •Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі
- •Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх – пачатку хх ст.
- •Статыстычныя ўстановы Расійскай імперыі, іх функцыі і структура
- •4.4.2. Дэмаграфiчная статыстыка
- •4.4.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.4.4. Прамысловая статыстыка
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу
- •4.5.1. Арганізацыя статыстычнага ўліку
- •4.5.2. Дэмаграфічная статыстыка
- •4.5.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.5.4. Статыстыка прамысловасці
- •Іі. Апавядальныя крыніцы
- •1. Летапісы і хронікі
- •1.1. Агульная характарыстыка
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi
- •1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст.
- •1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя
- •1.7.2. І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы I склад
- •1.7.3. Іі беларуска-лiтоўскi звод
- •Ііі беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. На Беларусi
- •2. Мемуарная лiтаратура
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI – xviі ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі
- •2.4. Мемуарная лiтаратура XVIII ст.Lxxviii
- •2.5. Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI – XVIII ст.
- •2.6. Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст.
- •2.7. Мемуарная літаратура навейшага часу
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI – XIII ст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XVI – XVIII ст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.Cxi
- •4. Эпiсталярныя крынiцы
- •5. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
- •5.1. Агульная характарыстыка
- •5.2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
- •Дадатак
- •Тэма 2. Актавыя матэрыялы
- •Тэма 3. Матэрыялы справаводства
- •Тэма 4. Эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя
- •I статыстычныя апiсаннi. Статыстычныя матэрыялы
- •Iі. АпавЯдальныЯ крынiцы Тэма 1. Летапiсы I хронiкi
- •Тэма 2. Мемуарная лiтаратура
- •Тэма 3. Эпісталярныя крыніцы
- •Тэма 4. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы як гiстарычныя крынiцы
- •Тэма 5. Перыядычны друк
- •Літаратура Да ўсіх тэм
- •Да ўводзін
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •Публікацыі крыніц Да ўсіх тэм
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •КрынIцы гIсторыI БеларусI
2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду вкл (сярэдзіна хіv – XVIII ст.)
Як вышэй адзначалася, адным з прамежкавых вiдаў дакументальных крынiц (памiж заканадаўчымi i актавымi матэрыяламi) з'яўляюцца даравальныя граматы («прывілеi»). У раздзеле «Дакументальныя крынiцы» прыведзена агульная характарыстыка прывілеяў агульназемскiх, абласных, гарадам i асобным групам насельнiцтва. Аднак нельга не ўлiчваць прывілеi, згодна з якiмi вялiкi князь «даруе» тыя цi iншыя правы: на зямельныя ўладаннi, на вызваленне ад выплаты падаткаў, на заснаванне цэхавых арганiзацiй i г. д.
Прывілеi («даравальныя граматы») выдавалiся фiзiчным цi юрыдычным асобам (установам, гарадам, царквам, манастырам), калi за iмi замацоўвалася якая-небудзь нерухомая маёмасць. Гаспадарскi лiст з'яўляўся пацвярджэннем правоў на зямельнае ўладанне. Лiчачы, што тэрыторыя Вялiкага княства Лiтоўскага з'яўляецца iх уласнасцю, вялiкiя князi лiтоўскiя практыкавалi выдачу прывiлеяў на права валодання зямлёй. Генезiс i рост феадальнай зямельнай уласнасцi можна прасачыць пераважна толькi на аснове велiкакняжацкiх прывiлеяў. Пры гэтым азначаныя лісты маюць (хоць і ўскосна) дамоўны характар. Вялікі князь дараваў землі, але і шляхта павінна была несці воінскую службу, іншыя павіннасці перад дзяржавай.
Вялiкiя князi лiтоўскiя таксама выдавалi i пацвярджальныя даравальныя граматы. Часам гэта выклiкалася судовай спрэчкай (у такiм выпадку яны афармлялiся ў выглядзе судовых грамат – «выракаў») або iншымi прычынамi. У любым выпадку ў пацвярджальных граматах была спасылка на тое, што яны складалiся на падставе прадстаўленых дакументаў («лiстоў»). Права выдачы пацвярджальных даравальных грамат, магчыма, мела i княгiня, жонка вялiкага князя лiтоўскага. Так, захавалася грамата польскай каралеўны i княгiнi Алены Iванаўны баярам Iльiнiчам на вызваленне iх ад гарадскiх i валочных павiннасцей i выплат, акрамя ваеннай («панцырнай») службы. У акце ёсць указанне, што Iльiнiчы паклалi «лист небощика вялікага караля Казимера; а в листе его стоит, што ж тые бояре здавна, з Витовта, з местом и з волостью подачок и тяглей никоторых с намi не служивалi, только служивалi службою панцерною». Азначаная грамата дае магчымасць прасачыць становiшча такой сацыяльнай катэгорыi, як «панцырныя баяры» (ваенныя слугi).
Захавалiся таксама прывiлеi вялiкiх князёў лiтоўскiх, якiя вызвалялi тых цi iншых асоб ад юрысдыкцыi звычайнага суда. Такi прывiлей, у прыватнасцi, быў выдадзены Францыску Скарыне ў 1532 г.
Да даравальных блiзкiя ўказныя велiкакняжацкiя граматы («лiсты»): на «дачу» бабровых гоней, пазбаўленне ад мытных пошлiн i г. д.
У сферы сацыяльна-эканамiчных адносiн з ХІІІ ст. з'яўляецца такi вiд актаў, як даная грамата, якая вызначала перадачу нерухомай маёмасцi (вёсак, зямель i г. д.) духоўнай установе (манастыру, царкве i iнш.) або прыватнай асобе. Выдадзеная царкве цi манастыру, такога рода грамата, па-сутнасцi, з'яўлялася ўкладной, як яе часта i называюць. Так, укладной названа грамата княгiнi Ульяны – жонкi вялiкага князя Альгерда Успенскай царкве (1377 г. цi пазней)xxiii. Правесцi дакладную мяжу памiж данай i ўкладной граматамi не заўсёды магчыма. У Вялiкiм княстве Лiтоўскiм падараваннi царкве вызначалiся таксама ў выглядзе даравальных грамат ад iмя тых цi iншых феадалаў (князя М. I. Мсцiслаўскага Пустынскаму манастыру 1526 г., Ю. С. Гальшанскага кiеўскаму Пячэрскаму манастыру каля 1480 г. i iнш.).
Шырокае распаўсюджванне мелi граматы, якiя замацоўвалi розныя прыватныя пагадненнi (здзелкi) на нерухомую маёмасць, перш за ўсё на зямлю. Найперш трэба адзначыць купчыя (прадажныя) граматы. Фармуляр iх змяшчае звесткі пра ўдзельнiкаў i характар здзелкi. Указваюцца межы («рубежы землi»), сведкi («а при том были люди добрые...»), пiсец граматы («а писал...»), наяўнасць пячаткi. Шэраг такога вiду грамат меў сведчанне аб тым, што аб'екты нерухомасцi «продаж вечно неподвижно». Апошняя фармулёўка часам дазваляе адрознiць купчыя ад даных (якiя не змяшчалі гарантыi захавання зямлi цi iншай нерухомасцi за тым, хто яе набыў). У невялiкай колькасцi захавалiся блiзкiя па вiду да даных i купчыя (прадажныя) менавыя граматы, якiя афармлялi абмен зямлi памiж iх уладальнiкамi. У шэрагу выпадкаў блiзкія да вялiкага князя асобы атрымлівалi даравальную пацвярджальную грама-ту («потверженье») купчай, што ў значнай ступенi гарантавала недаты-кальнасць набытай нерухомай маёмасцi. У прыватнасцi, такую грамату атрымаў велiкакняжацкi пiсар Федзька Грыгор'евiч у канцы XV ст.
Цікавай крыніцай з’яўляліся і арэндныя кантракты. У другой палове XVI ст. гаспадарскі скарб стаў з большай цікавасцю адносіцца да гандлю мытам і сам здаваў іх у арэнду. З арандатарамі ад імя караля заключаліся дагаворы, на падставе якіх яны распараджаліся мытам. Пры гэтым, як адзначаў М. В. Доўнар-Запольскі, агульны характар арэндных кантрактаў на мыта не змяняўся на працягу XVI ст. і ўключаў наступныя звесткі: вызначэнне аб’ёму арэндных артыкулаў, сум арэнды, працягласць яе і тэрміны выплаты арэнднай платы. Агаворваліся віды аплаты (таварам або грашыма)xxiv.
Для вывучэння пачатковага перыяду станаўлення Вялiкага княства Лiтоўскага iстотнае значэнне маюць мiжкняжацкiя дагаворныя граматы. Звычайна вялiкi князь «дараваў» тыя цi iншыя землi ўдзельнаму князю, а апошнi прызнаваў вярхоўную ўладу вялiкага князя. Прыкладам можа служыць даравальная грамата караля польскага i лiтоўскага Уладзiслава (Ягайлы) князю лiтоўскаму Скіргайлу на Трокскае, Мiнскае, Полацкае княствы, выдадзеная 25.04.1387 г. Другой часткай пагаднення стала ленная грамата Скiргайлы 18.06.1387 г.
Для XIV – XVI ст. характэрна наяўнасць iмунiтэтных грамат, якiя выдавалiся ад iмя князя асобным манастырам. «Аўтаномнае» становiшча шэрагу княстваў у складзе дзяржавы Вялiкага княства Лiтоўскага садзейнiчала з'яўленню такіх грамат, што выдавалiся мясцовымi князямi. Асобныя з гэтых дакументаў дазваляюць прасачыць, што ўжо ў сярэдзiне XV ст. палажэннi «Світка Ярославля» (разгледжаныя вышэй) не адпавядалi рэальным суадносiнам улады. Так, вынiкам канфлiкту мсцiслаўскага князя, епiскапа i манастыра стала iмунiтэтная грамата Юрыя Сямёнавiча Лугвенавiча мсціслаўскаму Ануфрыеўскаму манастыру 1443 г. i аналагiчная грамата яго сына Iвана 1483 г., якая вызваляла гэты манастыр ад княжацкай юрысдыкцыi, а таксама юрысдыкцыi мсцiслаўскага епiскапа (што супярэчыла нормам «Свiтка»)xxv.
Прывiлеяванае становiшча асобных зямель выяўляецца i пры аналiзе знешнепалiтычных актаў. У прыватнасцi, захавалася вялiкая колькасць дагаворных грамат Полацка XIV – XV ст. з Рыгайxxvi. Аднак пры вызначэннi iх актавага зместу патрэбна быць асцярожным: шэраг грамат мае характар афiцыйных пiсьмаў.
З XVI ст. заключэнне мiжнародных дагавораў становiцца выключнай прэрагатывай вялiкага князя пры ўзгадненнi з панамi-радай i сеймам. Акрамя зносiн з Рыгай i Лiвонскiм ордэнам важнейшым напрамкам знешне-палiтычнай дзейнасці з'яўлялася Маскоўская (Руская) дзяржава. «Лiсты» вялiкага князя маскоўскага i iншыя дакументы дыпламатычнага характару змешчаны ў складзе кнiг i публiчных спраў Лiтоўскай метрыкi, архiве Пасольскага прыказа (выдадзена «Опись архива Посольского приказа за 1626 г.»). У главе 8 выдання ёсць таксама ўказаннi на «Граматы Лiтоўскiя» i «Кнiгi лiтоўскiя». У 1843 г. выдадзена «Книга посольская метрики Великого княжества Литовского, содержащая в себе дипломатические сношения Литвы в государствование короля Стефана» (з 1573 па 1580 г. i iнш.). У зборнiку дакументаў «Собрание трактатов i конвенций, заключенных Россией с иностранными державами» (т. 2) надрукаваны звесткі аб падзелах Рэчы Паспалiтай.
Да актавых матэрыялаў можна аднесцi i унii (ад позналац. unio – яднаць). Пры гэтым трэба адрознiваць унii як мiжнародныя пагадненнi – адну з формаў аб'яднання саюза дзяржаў (асабiстыя i дзяржаўныя) i царкоўныя унii (напр., Брэсцкая царкоўная унiя 1596 г.). Першай (асабiстай) унiяй, што была заключана памiж Вялiкiм княствам Лiтоўскiм i Каронай Польскай, была Крэўская унiя 1385 г. Шэраг даследчыкаў лiчаць вядомы тэкст Крэўскай уніі несапраўдным, сфальсiфiкаваным. У прыватнасцi, гiсторык права І. А.. Юхо прыводзiць наступныя аргументы:
1) тэкст нагадвае акт безагаворачнай капiтуляцыi княства, што не адпавядала рэальным гiстарычным абставiнам;
2) акт стаў вядомы толькi пасля смерцi Ягайлы ў «Хронiцы» Яна Длугаша, пасля чаго на Вiленскiм сейме 1559 г. вялiкi князь абяцаў запатрабаваць выпраўлення «таковых непристойных хроник»;
3) несапраўднасць умоў унii адзначалi лiтоўскiя паслы на Люблiнскiм сейме;
4) акт, якi фiгурыруе як арыгiнал, не мае неабходных рэквiзiтаў (подпiсаў i пячатак).
Сапраўды, улiчваючы iмкненне Польшчы ў XVI ст. уключыць тэрыторыю аслабленага княства ў свой склад, можна дапусцiць, што сапраўды акт унii быў або падроблены цалкам, або былi ўнесены пэўныя змены ў яго асобныя нормы. Такое меркаванне ў значнай ступенi пацвярджае тое, што дайшоўшы да нас тэкст Крэўскай унii захаваўся ў архiве не дзяржаўнай канцылярыi, а Кракаўскай кансісторыі. Усе мiжнародныя пагадненнi, якiя заключалiся Вялiкiм княствам Лiтоўскiм, павiнны аналiзавацца як з боку iх знешняй крытыкi, так i ў адпаведнасцi iх зместу рэальным фактам рэчаiснасцi (аналiз верагоднасцi).