- •С. М. Ходзін
- •Прадмова
- •Уводзіны
- •Што такое гістарычныя крыніцы
- •Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц
- •Прадмет крыніцазнаўства. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства
- •Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Крыніцазнаўства і гістарыяграфія
- •Праблемы вывучэння рэчавых і іншых відаў непісьмовых крыніц
- •Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка
- •Аналiз гiстарычнай крынiцы
- •I. ДакументальныЯ крынIцы
- •1.3. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.1. Агульная характарыстыка
- •1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў I шляхты
- •Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца
- •Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага I Рэчы Паспалiтай
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.)
- •1.4.1. Агульная характарыстыка
- •1.4.2. Тыпы I вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст.
- •1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
- •1.5.1. Агульная характарыстыка
- •1.5.2. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу
- •1.5.3. Асноўныя публікацыі дакументаў заканадаўства навейшага часу
- •1.5.4. Методыка аналiзу дакументаў заканадаўства
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Вiды актаў
- •2.3. Актавы фармуляр
- •2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў
- •2.4.1. Актавыя матэрыялы х – хііі ст. («рускiя» акты)
- •2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду вкл (сярэдзіна хіv – XVIII ст.)
- •2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка
- •Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»
- •3.2.1. Агульная характарыстыка
- •Канцылярыя вкл I яе «кнiгi». Першапачатковы I сучасны склад «кнiг»
- •3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення I вывучэння «Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская Метрыка» (цдаса рф, № 389)
- •3.2.4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі
- •3.2.5. Сеймавыя матэрыялы XVI – XVII ст.
- •Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі
- •3.3.1. Агульная характарыстыка
- •3.3.2. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу
- •3.4.1. Агульная характарыстыка
- •3.4.2. Класіфікацыя
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы
- •Агульная характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў
- •4.2. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI – XVIII ст. Як матэрыялы статыстычнага характару
- •Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя
- •4.3.2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы хіх ст.
- •Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі
- •Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх – пачатку хх ст.
- •Статыстычныя ўстановы Расійскай імперыі, іх функцыі і структура
- •4.4.2. Дэмаграфiчная статыстыка
- •4.4.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.4.4. Прамысловая статыстыка
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу
- •4.5.1. Арганізацыя статыстычнага ўліку
- •4.5.2. Дэмаграфічная статыстыка
- •4.5.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.5.4. Статыстыка прамысловасці
- •Іі. Апавядальныя крыніцы
- •1. Летапісы і хронікі
- •1.1. Агульная характарыстыка
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi
- •1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст.
- •1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя
- •1.7.2. І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы I склад
- •1.7.3. Іі беларуска-лiтоўскi звод
- •Ііі беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. На Беларусi
- •2. Мемуарная лiтаратура
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI – xviі ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі
- •2.4. Мемуарная лiтаратура XVIII ст.Lxxviii
- •2.5. Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI – XVIII ст.
- •2.6. Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст.
- •2.7. Мемуарная літаратура навейшага часу
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI – XIII ст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XVI – XVIII ст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.Cxi
- •4. Эпiсталярныя крынiцы
- •5. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
- •5.1. Агульная характарыстыка
- •5.2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
- •Дадатак
- •Тэма 2. Актавыя матэрыялы
- •Тэма 3. Матэрыялы справаводства
- •Тэма 4. Эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя
- •I статыстычныя апiсаннi. Статыстычныя матэрыялы
- •Iі. АпавЯдальныЯ крынiцы Тэма 1. Летапiсы I хронiкi
- •Тэма 2. Мемуарная лiтаратура
- •Тэма 3. Эпісталярныя крыніцы
- •Тэма 4. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы як гiстарычныя крынiцы
- •Тэма 5. Перыядычны друк
- •Літаратура Да ўсіх тэм
- •Да ўводзін
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •Публікацыі крыніц Да ўсіх тэм
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •КрынIцы гIсторыI БеларусI
Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.
На Беларусі ў XIV – XVIII ст. функцыі мытняў выконвалі каморы і прыкаморкі, а пошліна, якую браў скарб ВКЛ з мясцовых купцоў за ўвоз тавараў з-за мяжы ці вываз іх за мяжу і з іншаземцаў за гандаль на мясцовых рынках ці правоз тавараў па тэрыторыі дзяржавы, называлі мытам (адсюль і назва – мытня). Мыт плацілі грашыма ці таварамі, суму пошліны і звесткі пра купцоў запісвалі ў спецыяльныя мытныя кнігі. Як адзначаў М. В. Доўнар-Запольскі, памер мыту ўстанавліваўся мясцовым звычаем у залежнасці ад самых разнастайных умоў, а таму не быў аднолькавым у розных мясцовасцяхxxix. З цягам часу гэтая акалічнасць пачала ствараць складанасці ў гандлі. Таму з другой паловы XVI ст. былі выдадзены гаспадарскія ўставы, што вызначалі памеры мытнага збору.
Арганізацыяй збору мыту ў Вялікім княстве Літоўскім кіраваў вялікі літоўскі падскарбі, якому падпарадкоўваліся інтэнданты, рэвізоры, адміністратары, стражнікі, пісары, што працавалі ў мытных каморах і прыкаморках на межах краіны. Усе мытнікі павінны былі быць шляхціцамі. На жаль, мытныя кнігі Беларусі XIV – сярэдзіны XVI ст. не захаваліся. Асаблівую цікавасць у сувязі з гэтым маюць дакументальныя матэрыялы тых краін, з якімі актыўна гандлявалі беларускія купцы, у прыватнасці справы Пасольскага прыказа, якія ўключаюць апісанні ўмоў гандлю купецкіх іскаў і прэтэнзій, Рыжская гандлёвая кніга (1280 – 1352), мытныя рэгестры некаторых польскіх гарадоў XV – XVI ст.
Мытныя кнігі перыяду Рэчы Паспалітай (з другой паловы XVI ст.) змяшчаюць наступную інфармацыю:
– прозвішчы і месца жыхарства купцоў, якія правозілі тавары праз мяжу;
– назву і колькасць тавараў, кірункі іх увозу (вывазу);
– суму мытнага збору ў дзяржаўны скарб за ўвоз тавараў з-за мяжы (вываз за мяжу). Запісы ў мытныя кнігі таксама фіксавалі мытныя зборы з іншаземцаў за гандаль на мясцовых рынках ці транзітны правоз тавараў па тэрыторыі княства.
Захаваліся мытныя кнігі Брэста за 1583, 1605 гг., Віцебска – за 1605 г., Гродна – за 1600, 1605, 1764 гг., Магілёва – за 1612, 1708 гг., Полацка – за 1616, 1708 гг., Мінска, Барысава – за 1708 г. і г. д. Мытныя кнігі зберагаюцца ў рукапісным аддзеле бібліятэкі Вільнюскага універсітэта, XVIII ст. – у рукапісным аддзеле бібліятэкі Нарадовай у Варшаве. Шэраг мытных кніг быў апублікаваны ў Актах Віленскай археаграфічнай камісіі.
Значным недахопам гэтых кніг было тое, што ў іх адсутнічалі звесткі аб таварах, якія ўвозіла ў краіну (вывозіла з краіны) шляхта і духавенства. Справа ў тым, што, згодна прывілея Жыгімонта І Старога 1507 г., шляхта і духавенства Польшчы вызваляліся ад мыту, калі яны везлі тавары не на продаж, а для ўласных патрэб. Шляхціцу, які вёз тавар, дастаткова было прысягнуць, што ён паходзіць, напрыклад, з уласнай гаспадаркі, каб пазбавіцца выплаты мыту (тым больш, што звычайна прысягу за шляхціца даваў эканом, які ехаў з таварамі). Толькі ў 1772 г., падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай, былі ўведзены тры асобныя мыты, якія ахоплівалі ўсе сацыяльныя групы Рэчы Паспалітай: шляхецкае мыта, купецкае мыта і мыта ад солі. У мытных кнігах усе тры віды мытнага збору фіксаваліся асобна.
Аналіз звестак мытных кніг дазваляе зрабіць вывады аб: 1) развіцці рамёстваў і гандлю ў беларускіх гарадах; 2) іх сувязях з гарадамі Расіі, Украіны, Прыбалтыкі; 3) этнічным складзе купецтва Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай увогуле; 4) аб асноўных экспартуемых (ці імпартуемых) таварах; 5) аб асноўных гандлёвых шляхах на тэрыторыі Беларусіxxx.