Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ходзін С.М. Крыніцы гісторыі Беларусі.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
10.02.2015
Размер:
1.22 Mб
Скачать

Праблемы вывучэння рэчавых і іншых відаў непісьмовых крыніц

Для общих благ мы то перед скотом имеем

Что лутче, как они, друг друга разумеем

И помощию слов, как мысль ни глубока

Описываем все чувствия и страсти

И мысли голосом делим на мелки части.

(А.Сумарокаў)

З таго часу як у чалавека з’явiлася патрэба перадаць iнфармацыю, ён iмкнуўся вызначаць яе ў мове. Фiксацыя гукаў акрэсліла з’яўленне пiсьма. З часам з’явiлiся пэўныя вiды ўмоўных вызначэнняў (што ў класiфiкацыi С. О. Шмiта акрэслiваюцца як канвенцыянальныя крынiцы) – iнфармацыя на штучных машынных носьбiтах. Развiццё тэхнiкi спрыяла ўзнiкненню i такога тыпу крынiц, як фона- і кiнадакументы. Безумоўна, форма фiксацыi iнфармацыi мае для гiсторыка пэўнае значэнне, i гiсторык часам проста вымушаны звяртацца да вывучэння выключна тэхнiчных аспектаў (магнiтафонны запiс справаздач i г. д.). Нягледзячы на пэўныя праблемы, у дадзеным выпадку гiсторыку прасцей перавесцi такую сацыяльную iнфармацыю (вобразна гаворачы) на «мову сваiх думак».

Намнога складаней сiтуацыя пры вывучэннi рэчавых i выяўленчых крынiц. Калi зараз малады гiсторык звяртаецца да рок-музыкi, яго прываблiваюць найперш тэксты, а музыка застаецца па-за ўвагай. Яшчэ ў большай ступенi складана перавесцi на «мову думак» сацыяльную iнфармацыю, што заключана ў «мове рэчаў». Тут выкарыстоўваюцца спецыфiчныя метады вывучэння, i ў адпаведнасцi з iмi вызначылiся такiя асобныя дысцыплiны, як мастацтвазнаўства, этнаграфiя i г. д.

Дарэчы, «мову рэчаў» вывучае i археалогiя. Але, па-першае, археолагi выкарыстоўваюць i пiсьмовыя крынiцы. Па-другое, археолагi вывучаюць «старажытнасцi» – рэчы, iнфармацыя аб якiх страчана поўнасцю або часткова (па трапным вызначэнні Л. С. Клейна, гэта рэшткі культуры мінулага, аддаленага ад нашага жыцця не толькі значным інтэрвалам часу – гэта не галоўнае, але і разрывам традыцыі, такім разрывам, які ўскладняе разуменне рэшткаў)vi. Многiя схiльны нават вызначаць археалогiю як самастойную навуку побач з гiсторыяй. У такiм выпадку ўзнiкае пытанне аб суадносiнах азначаных дысцыплiн з крынiцазнаўствам, i тут патрэбна заўважыць, што тым не менш усе яны маюць аб’ектам вывучэння гістарычныя крынiцы. I пры вывучэннi рэчаў (напрыклад, iкон) узнiкаюць тыя ж пытаннi дацiроўкi, аўтарства, месца стварэння. Таму можна сцвярджаць, што тэорыя крынiцазнаўства павiнна распрацоўваць метады вывучэння самых розных тыпаў крынiц. Разам з тым можна разглядаць у якасцi асобнай навуковай дысцыплiны прыкладное крынiцазнаўства, што вывучае пiсьмовыя крынiцы.

Некаторыя навукi, што маюць аб’ектам вывучэння гiстарычныя крынiцы, распрацоўваюць i свае, спецыфiчныя метады. Iснуе i своеасаблiвая методыка пошуку крыніц. Як археолаг ведае, дзе трэба капаць? Як этнограф ведае, дзе патрэбна шукаць сляды той цi iншай легенды? Безумоўна, ёсць элемент выпадковасцi ў адкрыццi. Можна выпадкова натрапiць на дакумент у архiве, можна выпадкова знайсцi клад i г. д. Але ў пераважнай большасцi пошук вядзецца сiстэматычна i мэтанакiравана. Патрэбна дэтальна акрэсліць прадмет пошуку, даследчык павiнен выдатна ведаць умовы i вывучыць месца пошуку (фонды архiва або мясцовасць для археолага). Даследчык павiнен ведаць магчымасцi прымянення тэхнiчных сродкаў (аэрафотаздымка, запiс на дыктафоне, сканiраванне тэксту, сканiраванне зямной паверхнi з самалёта i спадарожнiка, выкарыстанне iнфармацыйных сiстэм). Пры той вялiкай адлегласцi, якая, здаецца, аддаляе палявую археалогiю ад працы даследчыкаў у архiве, ёсць ва ўсякiм разе адна рэч, што іх аб’ядноўвае: перш чым раскопваць, трэба знайсцi, дзе капаць; перш чым вывучаць пiсьмовую крынiцу, яе трэба адшукаць.