Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
правка кніга білінгвізм.doc
Скачиваний:
67
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
400.38 Кб
Скачать

Кантрольны тэст

1. Аптымальным узростам для фарміравання двухмоўя асобы з’яўляецца:

  1. Дашкольны ўзрост.

  2. Старэйшы дашкольны ўзрост.

  3. Малодшы дашкольны ўзрост.

2. Які агульны тэрмін служыць для вызначэння моўнага ўзаемадзеяння ў шырокім сэнсе?

1. Моўныя кантакты.

2. Моўная асіміляцыя.

3. Білінгвізм.

3. У дзяцей неабходна развіваць білінгвізм, бо:

  1. У будучым ім прыйдзецца жыць у грамадстве, дзе суіснуе дзве мовы – беларуская і руская.

  2. Адмова ад другой, “хатняй” мовы (адрознай ад мовы навучання ў дашкольнай установе) можа выклікаць эмацыянальныя і псіхалагічныя цяжкасці для бацькоў і дзяцей.

  3. Другая мова дапамагае знаёмству з другой культурай.

  4. Вывучэнне другой мовы для дзяцей – лёгкі працэс, для якога не патрэбны амаль ніякія намаганні.

  5. У білінгваў IQ у сярэднім значна вышэй, чым у маналінгваў.

4. Вызначце правільныя сцвярджэнні.

  1. Адмова ад адной з дзвюх моў ва ўмовах білінгвізму спрыяе аўтаматычнаму ўдасканаленню засваення другой мовы.

  2. Дзеці-білінгвы выразна размяжоўваюць дзве мовы.

  3. Вывучэнне дзвюх моў адначасна можа прывесці да блытаніны і сур’ёзных праблем моўнага развіцця дзіцяці.

  4. Удасканаленне навыкаў у першай мове садзейнічае засваенню другой мовы.

  5. Для авалодання білінгвізмам важна стварыць дзецям умовы, калі яны будуць слухаць аўдыёзапісы, маўленне выхавальніка і інш. на другой мове.

  6. Ва ўмовах адсутнасці натуральнага білінгвальнага асяроддзя дашкольнікам неабходна стварыць штучнае, што дапаможа фарміраванню ў іх двухмоўя.

5. Вызначце асаблівасці развіцця маўлення дашкольнікаў ва ўмовах нацыянальнага білінгвізму.

  1. Дзеці са спазненнем засвойваюць маўленне.

  2. Слоўнікавы запас кожнай мовы ў білінгваў бяднейшы, чым у маналінгваў, аднак у суме лексікон дзіцяці большы.

  3. Дашкольнікі ўжываюць другую мову толькі ў гульнявой дзейнасці.

  4. Пры адсутнасці сістэматычнага навучання могуць быць праблемы з авалоданнем граматыкі.

6. Выкарыстанне дзецьмі ў адной фразе слоў з дзвюх моў сведчыць пра тое, што:

  1. Дзеці не могуць адрозніць адну мову ад другой.

  2. Дзеці ведаюць, што слухачы разумеюць дзве мовы і не пакрыўдзяцца на іх за падобныя сказы.

  3. Білінгвы змешваюць і блытаюць мовы.

7. Вядомымі папулярызатарамі развіцця роднага маўлення дашкольнікаў у Беларусі былі:

  1. Ф. Сахін.

  2. Л. Выгоцкі.

  3. Н. Старжынская.

  4. Дз. Дубініна.

8. Якое азначэнне тэрміну “білінгвізм” з’яўляецца карэктным?

  1. Білінгвізм – гэта двухмоўе.

  2. Білінгвізм – адхіленні ў маўленні, выкліканыя ўплывам другой мовы.

9. Вызначце правільнае тлумачэнне тэрміну “білінгв”.

  1. Білінгв (біглот) – асоба, якая актыўна карыстаецца дзвюма мовамі.

  2. Білінгв – гэта асоба, якая разумее выказванні на дзвюх мовах.

  3. Білінгв – асоба, якая змешвае ў сваім маўленні лексіку дзвюх моў.

10. Якое азначэнне паняцця “інтэрферэнцыя” з’яўляецца памылковым?

  1. Інтэрферэнцыя – маўленчыя памылкі ў выніку ўзаемаўплыва дзвюх моў.

  2. Інтэрферэнцыя – станоўчае ўздзеянне на маўленне асобы другой мовы.

  3. Інтэрференцыя – узаемаўплыў дзвюх моў.

  4. Інтэрферэнцыя – міжвольнае, несвядомае адхіленне ад нормаў мовы, выкліканае перанясеннем у яе сістэму асаблівасцей іншай, роднай мовы.

11. Вызначце правільныя палажэнні.

    1. Інтэрферэнцыя ўзнікае толькі ў другой, дадатковай мове і з’яўляецца вынікам уплыва на яе асноўнай, “роднай” мовы.

    2. Інтэрферэнцыя – гэта памылкі, якія пераважна ўзнікаюць у роднай мове з-за ўплыва на яе другой мовы.

    3. Інтэрферэнцыя – гэта памылкі маўлення ў выніку ўплыву любой з двух моў на іншую ва ўмовах білінгвізму.

12. Інтэрферэнцыя найбольш устойліва:

  1. У лексіцы, бо ў ёй найбольш міжмоўных адрозненняў.

  2. У фанетыцы, бо носьбіты мовы ў першую чаргу акцэнтуюць увагу на сэнсе выказвання, а не на вымаўленні.

  3. У граматычным ладзе маўлення, бо марфалагічныя і сінтаксічныя нормы найбольш цяжкія для засваення, бо прыходзіцца запамінаць мноства непрадуктыўных форм і выключэнняў.

13. Назавіце эфектыўныя шляхі развіцця маўлення дзяцей ва ўмовах білінгвізму.

  1. Павелічэнне інтэнсіўнасці нагрузак пры вывучэнні другой мовы.

  2. Распрацоўка комплекса мер па ўдасканаленню маўлення дзяцей на другой мове.

  3. Арганізацыя паўнавартаснага навучальнага асяроддзя ў дашкольных установах на другой мове.

  4. Адвядзенне аднолькавага часу на авалоданне адной і другой мовамі.

  5. Фарміраванне пазітыўных адносін сям’і дзіцяці да другой мовы.

  6. Узмацненне матывацыі дашкольніка з боку дарослых.

  7. Паступовае пашырэнне адпаведнай камунікатыўнай прасторы.

  8. Увядзенне беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці.

  9. Удасканаленне моўнага чуцця.