Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
правка кніга білінгвізм.doc
Скачиваний:
67
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
400.38 Кб
Скачать

14. У якіх нарматыўных дакументах упершыню была сфармулявана стратэгія білінгвальнай адукацыі на Беларусі?

  1. “Канцэпцыя развіцця дашкольнага выхавання ў БССР” (1990).

  2. “Закон аб адукацыі” (1992).

  3. “Канцэпцыі адукацыі і выхавання ў Беларусі” (1993).

15. Вызначце, які білінгвізм неабходна развіваць у дашкольных установах.

1. Рэцэптыўны.

2. Прадуктыўны.

3. Непасрэдны.

4. Апасродкаваны.

5. Натуральны.

6. Штучны.

16. Пералічыце асноўныя фактары, якія ўплывалі на станаўленне і развіццё білінгвальнай дашкольнай адукацыі на Беларусі.

  1. Сацыякультурныя традыцыі развіцця грамадства.

  2. Дзяржаўная моўная палітыка.

  3. Адсутнасць сфармаванага беларускага этнасу.

  4. Палітычнае становішча.

  5. Кадравае забеспячэнне двухмоўнай адукацыі.

  6. Метадычнае забеспячэнне педагагічнага працэса (праграмы, падручнікі, дапаможнікі).

  7. Дзяржаўная палітыка ў накірунку агульнаеўрапейскай інтэграцыі беларускай адукацыі.

17. Палітыка беларусізацыі – гэта:

1. Шэраг культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў па адраджэнню беларускай мовы на працягу 1924–1928 гадоў.

2. Палітыка знішчэння беларускай мовы ў 30-я гады ХХ стагоддзя.

3. Дзяржаўная палітыка адраджэння, умацавання, пашырэння беларускай культуры і мовы ў 20-я гады ХХ стагоддзя.

18. Якія мовы былі афіцыйнымі ў 20-я гады ХХ стагоддзя на Беларусі?

1. Беларуская, руская, польская, украінская.

2. Беларуская і руская.

3. Беларуская, ідыш, польская, руская.

19. Вызначце этапы развіцця білінгвальнай дашкольнай адукацыі на Беларусі ў другой палове ХХ стагоддзя (паводле Т.У. Паліевай).

1. а) 50- я гады – 1991 год (да распаду Савецкага Саюза); б) з 1991 года.

2. а) 50-я – першая палова 80-х гадоў; б) другая палова 80-х – першая палова 90-х гадоў; в) другая палова 90-х гадоў.

20. Вызначце дакладную паслядоўнасць этапаў навучання правільнаму вымаўленню спецыфічна беларускіх гукаў паводле методыкі К.Ю. Пратасавай.

а) этап слыхавога ўспрымання гука;

б) узнаўленне гука;

в) слыхавыя практыкаванні на распазнанне гука;

г) пастаноўка ізаляванага гука;

д) самастойнае вымаўленне гука;

е) замацаванне гука ў словах і фразах у гульнях.

21. Выправіце дапушчаныя ў фразах памылкі.

1. Адсутнасць на Беларусі да пачатку ХХ стагоддзя спецыяльнай метадычнай літаратуры для дзяцей на беларускай мове вымушала педагогаў звяртацца да заходнееўрапейскіх выданняў і фальклорных твораў.

2. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі беларуская мова мэтанакіравана прыніжалася, што ўскладнялася адсутнасцю развітай нацыянальнай літаратуры, адукацыі на беларускай мове, знішчэннем вялікай колькасці насельніцтва краіны ў войнах і рэпрэсіях, міграцыяй беларусаў у межах штучна ўтвораных палітычных аб’яднанняў, гвалтоўным змяншэннем тэрыторыі Беларусі, прымусовым перасяленнем на спрадвечна беларускія землі прадстаўнікоў расійскага этнасу і наданнем ім кіраўнічых пасад у новай дзяржаве.

3. Адносна шырокае выкарыстанне беларускай мовы, інтэнсіўнае развіццё нацыянальнай культуры ў БССР працягвалася на працягу 1924–1928 гадоў.

4. Дзяржаўная палітыка беларусізацыі ў 20-я гады ХХ стагоддзя не мела прагрэсіўнага характару, бо закранула толькі дзіцячыя садкі і абмінула тэхнікумы з інстытутамі, якія маглі б забяспечыць сістэму адукацыі прафесійнымі кадрамі.

5. 30-я гады ХХ стагоддзя, нягледзячы на супярэчлівыя і негатыўныя грамадска-палітычныя ўмовы, з’яўляюцца перыядам станаўлення і росквіту білінгвальнага выхавання дзяцей у Беларусі.

6. У 1931 годзе адбылася трэцяя Усебеларуская канферэнцыя па дашкольнаму выхаванню, з якой фактычна і пачалося масавае выкарыстанне беларускай мовы ў дашкольных установах Беларусі.