Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
правка кніга білінгвізм.doc
Скачиваний:
67
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
400.38 Кб
Скачать

22. Устаўце ў фразы прапушчаныя словы.

1. Першым беларускамоўным перыядычным выданнем для дзяцей быў часопіс … 2. У 50-я – першай палове 80-х гадоў ХХ стагоддзя на Беларусі афіцыйна дэкларавалася магчымасць дашкольнай адукацыі на роднай мове, аднак на практыцы пераважала … мова. 3. У “Канцэпцыі развіцця дашкольнага выхавання ў БССР”, якая была выдадзена ў … годзе, упершыню абвяшчалася, што … з’яўляецца неабходным складнікам выхаваўча-навучальнага працэсу ў дашкольных установах. 4. Дзеці-білінгвы карыстаюцца дзвюма рознымі моўнымі сістэмамі паасобку, выразна размяжоўваюць выказванні на розных мовах пачынаючы з … узроста. 5. Фарміраванне беларускага маўлення ў дашкольных установах спрыяе зберажэнню … народа.

23. Развіццё звязнага беларускамоўнага маўлення дашкольнікаў эфектыўна ажыццяўляць у межах:

  1. Спецыяльна арганізаваных заняткаў.

  2. Гульняў.

  3. Прагулак.

  4. Штодзённых размоў па-за межамі спецыяльных заняткаў.

  5. Практычна-пазнавальнай дзейнасці.

  6. Фізкультурнай дзейнасці.

Пытанні да самакантролю

    1. Сутнасць білінгвізму як лінгва-камунікатыўнай з’явы.

    2. Асаблівасці білінгвальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

    3. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы білінгвальнай адукацыі ў нашай краіне.

    4. Асноўныя перадумовы адраджэння дзвюхмоўнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь у канцы ХХ стагоддзя.

    5. Напрамкі працы педагога ва ўмовах білінгвізму.

    6. Спецыфіка білінгвальнай сітуацыі ў дашкольных установах Беларусі. Змест працы педагога па развіццю беларускага маўлення ў дашкольных установах з рускай мовай выхавання паводле базавай праграмы “Пралеска”.

    7. Этапы развіцця дашкольнай адукацыі ва ўмовах білінгвізму.

    8. Напаўпрафесійныя выданні для дзяцей і часопіс “Лучынка”.

    9. Грамадска-палітычныя перадумовы станаўлення білінгвальнага выхавання дзяцей у Беларусі ў перыяд 1917 года – 30-х гадоў ХХ стагоддзя.

    10. Дзіцячыя выданні 20-х гадоў ХХ стагоддзя (“Зоркі”, “Беларускі піянер”).

    11. Характарыстыка трох этапаў станаўлення білінгвальнай дашкольнай адукацыі ў нашай дзяржаве ў перыяд 50-х гадоў ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя.

    12. Методыка засваення гукавой сістэмы роднай мовы.

    13. Тэхналогіі навучання правільнаму вымаўленню спецыфічна беларускіх гукаў.

    14. Спецыфіка слоўнікавай працы пры навучанні беларускай мове як другой.

    15. Асаблівасці засваення дзецьмі граматычнай будовы беларускай мовы.

    16. Арганізацыя ўзаемаадносін у працэсе азнаямлення дашкольнікаў з беларускай літаратурай і фальклорам.

Анкета

для вывучэння вопыта педагогаў у галіне развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў

  1. З якога ўзросту неабходна вучыць дашкольнікаў беларускай мове?

а) малодшы;

б) сярэдні;

в) старэйшы.

  1. З якой перыядычнасцю вы праводзіце заняткі па-беларуску?

а) часцей аднаго раза ў тыдзень;

б) адзін раз у тыдзень;

в) прыблізна адзін раз у месяц;

г) вельмі рэдка.

  1. Ці выкарыстоўваеце вы элементы беларускага фальклору (загадкі, прымаўкі, фразеалагізмы і інш.) у паўсядзённых зносінах з дзецьмі?

а) так;

б) не.

  1. Ці даводзілася вам назіраць самастойнае выкарыстанне дашкольнікамі элементаў фальклору ў паўсядзённым маўленні?

а) так;

б) не.

  1. Ці былі вы сведкамі выкарыстання беларускага фальклору вашымі калегамі?

а) так;

б) не.

  1. Ці ёсць у вашай дашкольнай установе метадычны матэрыял, які можна было б выкарыстоўваць для развіцця маўлення дзяцей?

а) так;

б) не.

  1. Ці ведаеце вы якія-небудзь маўленчыя гульні, у якіх выкарыстоўваецца ці магчыма было б выкарыстаць элементы беларускага фальклору?

а) да;

б) нет.

  1. У якіх відах дзейнасці ў сваёй працы з дзецьмі вы выкарыстоўвалі беларускі фальклор?

а) у непасрэдна адукацыйнай дзейнасці;

б) у гутарках;

в) у назіраннях;

г) у народных гульнях;

д) у гульнях на развіццё дробнай маторыкі;

е) у тэатралізаванай дзейнасці, інсцэніроўках;

ж) у практычна-пазнавальнай дзейнасці;

з) на прагулках.

  1. У развіцці якіх бакоў маўлення дашкольнікаў, на ваш погляд, эфектыўна выкарыстоўваць фальклор?

а) развіццё гукавой культуры маўлення;

б) развіццё лексічнага запаса;

в) развіццё звязнага маўлення;

г) фарміраванне граматычнага ладу маўленння;

д) развіццё інтанацыйнай выразнасці маўлення;

е) падрыхтоўка дзяцей да навучання грамаце.

  1. У развіцці якіх бакоў маўлення дашкольнікаў вы выкарыстоўвалі беларускі фальклор?

а) развіццё гукавой культуры маўлення;

б) развіццё лексічнага запаса;

в) развіццё звязнага маўлення;

г) фарміраванне граматычнага ладу маўленння;

д) развіццё інтанацыйнай выразнасці маўлення;

е) падрыхтоўка дзяцей да навучання грамаце.

  1. На якіх немаўленчых занятках можна развіваць беларускае маўленне дзяцей?

а) матэматычных;

б) па выяўленчым мастацтве;

в) фізічнай культуры;

г) па азнаямленню з прыродай.

  1. Якія віды беларускага фальклору вы выкарыстоўвалі ў сваёй педагагічнай дзейнасці?

а) казкі;

б) лічылкі;

в) прымаўкі;

г) cкорагаворкі;

д) дразнілкі;

е) пацешкі;

ж) загадкі.

  1.  Ці сустракалі вы ўжыванне беларускай мовы ў маўленні бацькоў дашкольнікаў?

а) так;

б) не.