- •Установа адукацыі
- •Метадычныя рэкамендацыі пры вывучэнні дысцыпліны
- •Рабочая праграма для спецыяльнасцей
- •3.1. Асноўная літаратура
- •3.2. Дадатковая літаратура
- •Тэарэтычны раздзел
- •I мы будзем жыць.
- •1.Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •1.1.Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў
- •1.2.Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •2. Лексічны склад беларускай мовы
- •2.1.Лексікалогія
- •2.2.Лексікаграфія
- •Практычныя заданні да раздзела “Лексічны склад беларускай мовы”
- •3. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •3.1. Навуковы стыль
- •Практычныя заданні да главы “Навуковы стыль”
- •3.2.Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •Практычныя заданні да главы “Сістэма жанраў навуковай літаратуры”
- •3.3. Афіцыйна-справавы стыль
- •Практычныя заданні да главы “Афіцыйна-справавы стыль”
- •4. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі
- •Практычныя заданні да раздзела “Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі”
- •5. Элементы беларускага правапісу
- •5.1. Правапіс галосных
- •5.2. Правапiс мяккага знака
- •5.3. Правапiс раздзяляльнага мяккага знака I апострафа(‘)
- •5.4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •5.5. Вымаўленне і правапіс некаторых спалучэнняў зычных
- •5.6. Правапіс прыставак
- •5.7. Правапiс назоўнiкаў
- •5.8. Правапіс прыметнікаў
- •5.9. Напісанне лічэбнікаў разам і праз злучок (дэфіс)
- •5.10. Правапіс канчаткаў лічэбнікаў
- •5.11. Правапіс прыслоўяў
- •5.12. Правапіс дзеепрыметнікаў
- •5.13. Правапіс канчаткаў дзеяслова.
- •5.14. Правапіс прыназоўнікаў, часціц, злучнікаў
- •5.15. Правапіс не(ня) і ні
- •Практычныя заданні да раздзела “Элементы беларускага правапісу”
- •Кантрольныя работы Выбар варыянта кантрольнай работы
- •Паслядоўнасць выканання работы
- •Варыянты кантрольных работ Варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Варыянт 4
- •Варыянт 5
- •Варыянт 6
- •Варыянт 7
- •Варыянт 8
- •Варыянт 9
- •Варыянт 10
- •Варыянт 11
- •Варыянт 12
- •Варыянт 13
- •Варыянт 14
2. Лексічны склад беларускай мовы
2.1.Лексікалогія
Лексікалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы, яе лексіку.
Лексіка – сукупнасць слоў пэўнай мовы. Лексіка ўяўляе з сябе складаную і шматмерную сістэму, якая спалучае ў сабе розныя па семантыцы, паходжанні, сферы ўжывання і стылістычнай афарбоўцы групы слоў. Сістэма адкрытая, таму рухомая і зменлівая.
Задача лексікалогіі – вывучэнне і сістэматызацыя слоўнікавага складу, шляхоў развіцця слоў і іх значэнняў, вывучэнне паходжання слоў, вызначэнне сферы іх ужывання.
Асноўнай адзінкай мовы з’яўляецца слова. Слова – гэта гук ці комплекс гукаў, які мае значэнне, ужываецца ў мове як самастойная цэласная адзінка і служыць сродкам моўных зносін. Кожнае самастойнае слова заўсёды мае рэальны змест, які называюць яго лексічным значэннем ( лексічнае значэнне слова – гэта суаднесенасць яго гукавой абалонкі з пэўным прадметам ці з’явай рэчаіснасці). Але кожнае самастойнае слова таксама можа ўступаць у розныя адносіны з іншымі словамі, інакш кажучы, яно мае не толькі лексічнае, але і граматычнае значэнне. Паказчыкамі граматычнасці слова з’яўляюцца канчатак, прыназоўнік і сэнс слова. Лексічныя значэнні слоў па-рознаму праяўляюцца ў мове ў залежнасці ад розных спосабаў намінацыі, ад спалучальнасці слова з іншымі словамі і г.д.. Таму яны аб’ядноўваюцца ў групы, якія называюцца тыпамі. Разгледзім некаторыя з іх.
Словы сучаснай беларускай мовы вельмі розныя паводле часу ўзнікнення і паходжання. Па сваім паходжанні ўсе словы падзяляюцца на спрадвечна беларускія і запазычаныя (якія прыйшлі ў нашу мову шляхам запазычвання з іншых моў: імпульс, дыялог, лазер і інш.). Аснову беларускай лексікі складаюць спрадвечна беларускія словы. Самы старажытны пласт спрадвечна беларускай лексікі – агульнаславянскія словы, якія прыўшлі з перыяду агульнаславянскага моўнага адзінства, належаць да ўсходнеславянскай мовы і ўжываюцца ў большасці сучасных славянскіх моў: поле, плечы, адзін і інш. Другі пласт – словы ўсходнеславянскага перыяду, належаць да ўсходнеславянскай мовы і з’яўляюцца здабыткам рускіх, беларусаў і ўкраінцаў: жаўранак, грэчка, ураджай і інш. Спецыфіку лексічнай сістэмы беларускай мовы складаюць уласнабеларускія словы, якія адносяцца да перыяду фарміравання і развіцця самастойнай беларускай мовы. Да ўласна беларускіх належаць і словы, утвораныя ад усходнеславянскіх і агульнаславянскіх каранёў пры дапамозе ўласных словаўтваральных сродкаў: абрус, слухач, волат, насельніцтва, старадаўні і інш.
Сярод слоў выдзяляюцца асобныя групы:
Амонімы – словы з аднолькавым гучаннем, але рознымі, семантычна не звязанымі паміж сабой значэннямі: ластачка(птушка) і ластачка(спартыўны элемент), поле (калгаснае) і поле (магнітнае).
Антонімы – словы адной і той жа часціны мовы з супрацьлеглымі значэннямі: высокі – нізкі, вучоны – невук.
Сінонімы – словы адной і той жа часціны мовы, якія поўнасцю ці часткова супадаюць па значэнні і адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі, сферай выкарыстання, эмацыянальна-ацэначнай афарбоўкай і кантэкставай абумоўленасцю: вучыцца – набываць веды – атрымоўваць адукацыю – займацца – набірацца розуму.
Паронімы – блізкія па гучанні і марфемнай структуры словы, якія адрозніваюцца значэннем: генеральны і генеральскі, класны і класавы, дакладны і дакладчыцкі, перадавы і пярэдні.