Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский язык(профессиональная лексика).doc
Скачиваний:
108
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
693.25 Кб
Скачать

5.8. Правапіс прыметнікаў

Пішуцца праз дэфіс:

а) прыметнікі , утвораныя ад двух слоў, якія абазначаюць раўнапраўныя паняцці (паміж імі можна ўставіць злучнік і): электронна-фатонны, фізіка-тэхнічны;

б) прыметнікі, утвораныя ад складаных слоў, якія пішуцца праз дэфіс: прэс-рэкламны, пінг-понгавы, порт-артурскі;

в) прыметнікі, утвораныя з двух слаў са значэннем дадатковага адцення колеру, якасці, геаграфічных назваў або напрамкаў свету: паўднёва-заходні, кісла-салодкі.

Пішуцца разам:

а) прыметнікі, утвораныя са спалучэння слоў, з якіх адно падпарадкавана другому: радыётэхнічны (тэхнічнае радыё), цёмнавалосы (цёмныя валасы);

б) прыметнікі, утвораныя ад складаных слоў, якія пішуцца разам: самаініцыятыўны, электраэнергетычны;

в) прыметнікі, якія ўтвораны ад спалучэння прыслоўя з прыметнікам ці дзеепрыметнікам і абазначаюць адзінае паняцце: цяжкадаступны, ранняспелы.

Суфіксы –еньк-, -эньк-, -аньк- у памяншальналаскальных формах прыметнікаў пішуцца з мяккім знакам (новенькі, маленькі). Мяккі знак пішацца перад суфіксам –ск- у прыметніках, утвораных ад назваў пораў года і месяцаў на –нь (чэрвеньскі, снежаньскі, восеньскі). Іншыя прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на –нь, пішуцца без мяккага знака ( дзённы, карэнны).

Прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на –н- і –мя, пішуцца з дзвюма літарамі н (электронны, плённы, даменны, племянны, але палымяны). Суфіксы –енн-, -энн- пішуцца з дзвюма літарамі н, а суфіксы –ан-, -ян-, -ін-, -ын- - з адной (ледзяны, паветраны, абедзенны).

Спалучэнні зычных асновы к, т, ц, ч з суфіксальным с на пісьме перадаюцца літарай ц: лабарант + -ск- = лабаранцкі, кандыдат + -ск- = кандыдацкі. Спалучэнне дс на пісьме перадаецца нязменна: завод – заводскі.

У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса –ск- ад назваў нацыянальнасцей, народнасцей і геаграфічных аб’ектаў на г, к, х, з, ж, ш, зычныя асновы і суфікса не змяняюцца: пражскі, чэшскі, кіргізскі.

Прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфікса –ск- ад назоўнікаў з асновай на –с, пішацца адна літара с: матрос – матроскі, тунгус – тунгускі.

Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, пішуцца з вялікай літары: Пецеў, Пятроў, Янкаў.

5.9. Напісанне лічэбнікаў разам і праз злучок (дэфіс)

Пiшуцца разам складаныя парадкавыя лічэбнікі, што заканчваюцца на -дзесяты, -соты,-тысячны, -мільённы, - мільярдны, часткі якіх напісаны літарамі: васьмісоты, чатырохтысячны, васьмiдзесяцiсямiмiльенны, дваццацімільярдны.

Пішуцца праз злучок:

-лічэбнікі на тысячны, -мільённы, -мільярдны, калі першая іх частка напісана лічбамі: 5-тысячны, 3-мільённы, 7-мільярдны.

-парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі з граматычным канчаткам: 8-га, 105-ы, 10-му, 30-ай.

-лічэбнікі, якія абазначаюць прыблізны лік, незалежна ад таго, напісаны яны лічбамі ці літарамі: 5-7 гадоў, год-другі, праз 25-30 дзён, восем-дзввяць слоў, два-чатыры месяцы.

5.10. Правапіс канчаткаў лічэбнікаў

Скланенне колькасных лічэбнікаў мае свае асаблівасці.

Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай і зацвярдзелай асновай. Лічэбнікі адзін, адно захоўваюць адрозненне ў родзе толькі ў назоўным склоне. Лічэбнік адна ў Родным і Творным склонах мае варыянтныя канчаткі -ой(-ае), -ой(-ою): адной, аднае; адной, адною.

Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве маюць дзве асновы ва ўсіх склонах — цвёрдую, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, і мяккую — з назоўнікамі жаночага роду: двух каналаў, двума каналамі, на двух каналах; дзвюх канструкцый, дзвюма канструкцыямі, у дзвюх канструкцыях.

Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнікі 3-га скланення тыпу маладосць, смеласць: пяці, шасці, дваццаці, трыццаці.

У складаных лічэбніках пяцьдзесят восемдзесят і дзвесце дзевяцьсот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі: шасцідзесяці, пяцісот; шасцюдзесяццю, пяццюстамі

Лічэбнік дзвесце выступае ў форме жаночага роду толькі ў Назоўным і Вінавальным склонах. Ва ўсіх астатніх склонах ён прымае форму мужчынскага роду: дзвесце – двухсот.

Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова асобна: сто дваццаць тры, ста дваццаці трох і г. д.

Лічэбнікі сорак і сто маюць дзве формы: сорак, сто — у Назоўным і Вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх.

Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай: двое, пяцёра як летнія, добрыя;дваіх, пецярых як летніх, добрых.

Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняюцца абедзве іх часткі (лічнік і назоўнік): дзвюх пятых, тром пятым, трыма пятымі.

Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнік 1-га скланення тыпу задача; мільён, мільярд — як назоўнікі 2-га скланення тыпу горад. У Творным склоне лічэбнік тысяча мае дзве формы — тысячай і тысяччу.

Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі: другога, сёмага, пяцідзесятага.

У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змяняецца толькі апошняе слова: дзвесце сорак трэці, дзвесце сорак трэцяга і г. д.