Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский язык(профессиональная лексика).doc
Скачиваний:
108
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
693.25 Кб
Скачать

3.3. Афіцыйна-справавы стыль

Узнікненне афіцыйна-справавога стылю было выклікана грамадскай дзейнасцю ў афіцыйнай, канцылярскай, юрыдычнай, дыпламатычнай сферах.

У складзе гэтага стылю выдзяляюць адпаведна сферы грамадскай дзейнасці чалавека наступныя падстылі:

-уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты);

-дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя);

-адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы: заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

Моўныя асаблівасці:

  • строгая дакладнасць;

  • паслядоўнасць выкладання фактаў;

  • аб’ектыўнасць;

  • наяўнасць маўленчых стандартаў (клішэ);

  • адсутнасць эмацыянальна афарбаваных слоў, фразеалагізмаў, выклічнікаў;

  • адназначнасць фармулёвак;

  • сцісласць;

  • наяўнасць своеасаблівай лексікі і сінтаксісу, як: вышэй названыя, ісцец, ахова, выкарыстанне, пасведчанне, з мэтай забеспячэння, прыцягнуць да адказнасці, справаздачны перыяд, мела месца, у выніку таго, з прычыны таго, з мэтай, у сувязі, на працягу, за выключэннем, доктар эканамічных навук, прафесар, лаўрэат прэміі...; ужыванне аднасастаўных сказаў (загадваю, прашу, дазваляю...); ужыванне выказнікаў-інфінітываў (выканаць, забяспечыць, узгадніць...).

Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Для вуснага маўлення характэрны такія разнавіднасці стылю, як даклад, інструктаж, выступленне на судовым працэсе і г.д.

Адной з форм пісьмовых зносін паміж афіцыйнымі асобамі, установамі, дзяржавамі з’яўляецца дзелавая карэспандэнцыя. У дзелавых зносінах выпрацаваліся формы многіх дакументаў. Адны з іх строга захоўваюцца ў афіцыйных паперах (заява, даверанасць, пратакол), для другіх скарыстоўваюцца гатовыя бланкі і нават кнігі ( ордэры, пасведчанні, заліковыя кніжкі, бухгалтарскія кнігі), а некаторыя служаць узорам, якога можна прытрымлівацца толькі збольшага (аб’ява, справаздача, аўтабіяграфія, тлумачальная запіска, афіцыйны ліст).

Узор афармлення некаторых дзелавых папер:

У кожнай аб’яве дакладна называецца дата, час і месца правядзення мерапрыемства. Унізе , з правага боку, паказваецца, хто робіць аб’яву.

АБ’ЯВА

11 мая ў 15 гадзін у актавай зале БДУІР адбудзецца адкрыццё навуковай канферэнцыі “Адукацыя ў XXI стагоддзі”.

БДУІР

У заяве звычайна просяць вырашыць якое-небудзь пытанне.

Дэкану эканамічнага факультэта

Іванову І.І.

Студэнта першага курса

Пятрова Анатоля Андрэевіча

ЗАЯВА

Прашу дазволіць перанесці здачу экзамена па інфарматыцы на пазнейшы тэрмін у сувязі са станам здароўя.

      1. Пятроў

У аўтабіяграфіі коратка расказваюць пра свой жыццёвы шлях. Папера складаецца ад першай асобы. У пачатку тэксту называецца сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, час і месца нараджэння, занятак бацькоў. Коратка паведамляецца пра гады вучобы, указваецца істотнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці. У канцы тэксту ставіцца злева дата, справа – подпіс.

АЎТАБІЯГРАФІЯ

Я, Барысенка Ганна Мікалаеўна, нарадзілася 2 сакавіка 1985 года ў горадзе Мінску. Бацькі працуюць на МТЗ.

У 1992 годзе я паступіла ў сярэднюю школу №153 г.Мінска, якую скончыла з залатым медалём ў 2002 годзе. У гэтым жа годзе паступіла ў БДУІР. Зараз з’яўляюся студэнткай першага курса факультэта КСіС.

30 мая 2002 гю Барысенка

Распіска – дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы.

РАСПІСКА

Я, Камлюк Андрэй Пятровіч, студэнт першага курса факультэта ІТіК БДУІР, стараста групы № 120401, 15 красавіка 2002 года атрымаў стыпендыю на ўсю групу ў памеры 30 000 (трыццаць тысяч) рублёў у касе БДУІР.

15 красавіка 2002 г. Камлюк

Кожны дакумент складаецца з асобных элементаў (адрасат, подпіс, дата, эмблема, рэгістрацыйны нумар і інш...), якія атрымалі назву рэквізітаў. Сукупнасць рэквізітаў, размешчаных пэўным чынам у дакуменце, складае яго фармуляр. Розныя віды дакументаў маюць розныя наборы рэквізітаў. Дакумент з’яўляецца своеасаблівай візітнай карткай прадпрыемства, установы. Таму многія дакументы пішуцца на спецыяльных бланках. Бланк – аркуш паперы з размешчанымі на ім у пэўным парадку абавязковымі рэквізітамі, якія выкананы тыпаграфскім спосабам.