Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский язык(профессиональная лексика).doc
Скачиваний:
108
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
693.25 Кб
Скачать

Практычныя заданні да главы “Навуковы стыль”

Практыкаванне 1. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Падкрэсліце словы, агульныя для ўсіх стыляў беларускай мовы.

Сейчас в мире присутсвует множество различных типов магнитных носителей: дискеты для компьютеров, аудио- и видеокассеты, бабинные ленты, жёсткие диски внутри компьютеров и.т.д.

Но постепенно открываются новые законы физики, и вместе с ними — новые возможности записи информации. Уже несколько десятилетий назад появилось мно-жество носителей информации, базирующихся на новой технологии — считывания информации при помощи линз и лазерного луча. Но всёравно технология магнитной записи просуществует ещё довольно долго из-за своего удобства в использовании.

Практыкаванне 2. Знайдзіце ў сказах тэрміны. Вызначце, што яны абазначаюць.

Значным дасягненнем навукі з’яўляецца стварэнне квантавых прылад, якія заснаваны на выкарыстанні квантавай прыроды энергіі, у прыватнасці электрамагнітнага выпраменьвання. Гэта прывяло да стварэння лазераў – прылад генерацыі і ўзмацнення частот сантыметровага дыяпазону даўжыні хваль, і лазераў – генератараў кагерэнтнага святла, якія выпраменьваюць светлавы паток у вельмі вузкім цялесным вугле і ў вельмі вузкім дыяпазоне частот ( манахраматычнае выпраменьванне ). Выкарыстоўванне лазераў адкрывае прынцыпова новыя магчымасці ў галіне сувязі.

Практыкаванне 3. Аднаслоўныя тэрміны зрабіце шматслоўнымі.

Рахунак, нарматыў, мадэліраванне, рэгрэсія, святлодыёд, схема, трансфарматар, выпраменьванне, цана, дыск.

Практыкаванне 4. Вызначце, да якой тэрмінасістэмы адносяцца групы слоў.

Эманацыя, шкала рэгрэсавальная, наскок, апора, недастатковая рытмічнасць, цэнтральны абаронца, двайное сальта;

Кансорцыум, канцэнтрацыя вытворчасці, падатак на дабаўленую вартасць, тэхнічны ўзровень вытворчасці, баланс нацыянальнага даходу, калькуляцыя;

Бінарнае поле, перыядычна мадуляваны, ультрагукавая хваля, успрымальнасць магнітная малярная, альфа-спектрометр, прабойная напружанасць электрычнага поля.

Практыкаванне 5. Вызначце прыём і спосаб утварэння тэрмінаў.

Звышправаднік, святлоаддача, паток плазмы, рэзанатарны, КЭД (квантавая электрадынаміка), канёк, інерцыя, выгаранне часцінак у віхравым пульсуючым патоку.

Практыкаванне 6. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову. Выявіце асаблівасці ў перакладзе адэкватных тэрмінаў.

Редактировать, планировать, синтезироваць, технологический, пользователь, накопитель, праходимость, операционный, усилитель, предприниматель, электропроводимость, мощность, излучатель, перспективный.

Практыкаванне 7. Знайдзіце і падкрэсліце ў тэксце прыкметы навуковага стылю.

Эканамічны прагрэс – працэс паступальнага развіцця грамадскай вытворчасці, які характарызуецца ўстойлівым эканамічным ростам і павышэннем эфектыўнасці вытворчасці, атрыманнем большых вынікаў пры меншых затратах.

Вузлавымі момантамі эканамічнага прагрэсу выступаюць пераходы ад аднаго гістарычнага спосабу вытворчасці да другога. Разам з тым эканамічны прагрэс мае месца ў рамках кожнага дадзенага спосабу вытворчасці не толькі ў форме колькасных змяненняў, але і ў выглядзе пэўных якасных зрухаў.

Вынікам эканамічнага прагрэсу з’яўляецца нацыянальнае багацце, якое ў ходзе расшыранага ўзнаўлення не толькі расце, але і пастаянна абнаўляецца і тым самым становіцца перадумовай эканамічнага прагрэсу. Адзін з магістральных напрамкаў эканамічнага прагрэсу – усямернае выкарыстанне эканамічнага патэнцыялу, яго пастаяннае нарошчванне і ўдасканальванне.

Практыкаванне 8. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, карыстаючыся тэрміналагічным слоўнікам.

В лазерных принтерах используется электрографический принцип создания изображения - примерно такой же, как и в копировальных машинах. Наиболее важными частями лазерного принтера можно считать фотопроводящий барабан (или ленту), полупроводниковый лазер и прецизионную оптико-механическую систему, перемещающую луч. Лазер формирует электронное изображение на светочувствительной фотопримной ленте последовательно для каждого цвета тонера (CMYK). To есть принтер, работающий в монохромном режиме со скоростью 8стр/мин, в цветном режиме обеспечит только 2 стр/мин. Когда изображение на фоточувствательной ленте полностью построено, подаваемый лист заряжается таким образом, чтобы тонер с барабана притягивался к бумаге. После этого изображение закрепляется на ней за счет нагрева частиц тонера до температуры плавления. Окончательную фиксацию изображения осуществляют специальные валики, прижимающие расплавленный тонер к бумаге.