Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кастусь Каліноўскі пьеса.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
456.7 Кб
Скачать

Акт першы карцiна першая

Яшчэ перад тым як падымаецца генеральная заслона, чуваць далёкiя, жудасныя па сiле i журбе, гукi старадаўняй песнi. Гэта "Дарота"... На саматканым чынаватым палатне заслоны скачуць адбiткi далёкага агню. I вось перад заслонай узнiкае жанчына ў чорным. У яе журботнае аблiчча з прадоннямi чорных вачэй. Вялiзны цень жанчыны рухаецца ва ўспышках зарыва, то ападаючы, то вырастаючы амаль да столi.

Ж а н ч ы н а.

Я - Беларусь... Я - чорная зямля... Я - мацi ўсiх дзяцей маiх. I ўсiх гасцей, што прыйдуць з добрым словам На берагi маiх празрыстых рэк. Нямнога, пэўна, знойдзецца такiх, Што злом мяне успомняць. Толькi тыя, Што смерць прыносiлi ў мае палi I зараз спяць на дне маiх курганаў. Я - перад вамi... Паглядзiце... Рукi... Стагоддзi працы - шрамамi на iх. Я - ў чорным. Але быць бы мне ў барвяным Ад рэк крывi, што працяклi па мне... Якой была я светлаю дзяўчынай! Ў каралах арабiн, ва ўборы ясным З зялёнага атласу i ў сапфiрах Маiх азёр бязмежных i крынiц. I цар прыслаў - мяне ў рабынi сватаць - Сваiх паноў з мячом, свiнцом, агнём... I вось я скiнула свае уборы I чорны плашч усклала. Ў соты раз. Але ў бясконцых, страшных гэтых бедах Не апусцiла я сваiх вачэй.... Вы, што глядзiце зараз мне ў зянiцы, Вы, светлыя, вы, добрыя, вы, дзецi Вялiкiя мае, павiнны ведаць Паданнi краю. Вось, вазьмiце крылы, Якiя Вас туды перанясуць... I уявiце, што якраз сягоння Рассыпалiся вёскi i палацы Чырвоным жарам. Шыбенiцы страшна На раздарожжах стогнуць па начах... Па жылах рук маiх iдуць салдаты I валяць родны лес наўсцяж дарог, I паляць пушчы, каб нiхто не здолеў Схавацца там са зброяй i страляць Па карнiках. Яны ж паўсталi, дзецi, Не вытрымалi рабства i цяпер Ляжаць, забiтыя рукой варожай, Мiж зрынутых калон маiх лясоў. Не будзе дрэваў - i мяне не будзе... Паслухайце... Вось... Вось яшчэ... Яшчэ.

Здалёк, глухiя i нерэальныя, далятаюць, мацнеюць, гучаць, гучаць удары сякер.

I уявiце, што сягоння, зараз, Выходзяць лепшыя сыны змагацца. I рог гучыць. I раўкаюць гарматы. I мужыкi, што верылi спачатку Ў цара, цяпер за лепшымi iдуць. Узняўшы вiлы ў зарыва... I гэта Зрабiў адзiн з сыноў маiх... Кастусь. Сын той зямлi, што несла крыж пакуты...

I тут узмывае страшная, на мяжы голасу I адчаю, песня-лямант "Дарота".

А Дарота крыж нясе Па сцюдзёнай па расе, Па папёлах стылых, Па пажарах дымных Нясе... Нясе... За ўсiх бедных людзей Па палёх яна iдзе... Iдзе... iдзе...

Беларусь. Глядзiце! Успомнiце! Прыходзiць час!..

Уздымаецца заслона. Закiнуты вадзяны млын пад Бахарэвiчамi. Грэбля парасла дрэўцамi, лес прысунуўся амаль да самых сцен... Чортаў Бацька i баба Гарэлiха глядзяць у глыбiню сцэны, адкуль чуцен далёкi шум натоўпу.

Гарэлiха. Куды гэта народ сыпануў? Га, Чортаў Бацька?

Чортаў Бацька. Паўстанца ловяць... IIаныча... Iшоў нiбыта па дарозе сюды.

Гарэлiха. А Яўхiм наш... Сокал-мужык!..

Чортаў Бацька. Над пешым арлом i варона з калом... Але нiшто - сокал....

З'яўляецца падарожны вандроўнiк у лапленай сялянскай свiтцы, з торбай за плячыма, з трохгранным кiем у руках. Бахматая галава, густыя бровы, доўгiя вусы.

Падарожны. Дзень добры на славу божую.

Чортаў Бацька. Ветлiвы... Па-нашаму... Здароў, вандроўнiк.

Падарожны сядае побач з iмi.

Хто будзеш?

Падарожны. Павей-вецер, дзядзька. Хаджу, зямлю нагамi штурхаю.

Чортаў Бацька. Я i гляджу, лёгкi ты на хаду. Як ляцiш...

Падарожны. Што, сябры, цi не было тут хлопца, светлавалосага такога, высокага?..

Чортаў Бацька. А табе чаго?

Падарожны. Ды так... Таварыша павiнен быў тут сустрэць.

Гарэлiха (бурчыць). Сустрэнецеся ў ката на дыбе... Носiць тут...

Чортаў Бацька. Змоўч ты, Гарэлiха... Гэта наш чалавек... Мужык.

Падарожны. Дзякуй, добры чалавек... Ну, як тут у вас жыццё?

Чортаў Бацька. Не жыццё, а выццё...

Падарожны. Паўсюль так. Сам бачыў. А мураўёўцаў не чуваць?

Чортаў Бацька. Каго?

Падарожны. Новага намеснiка цар прызначыў. Мураўёва. То яго салдаты.

Чортаў Бацька. Не чуваць. А ў наваколлi паляць-такi вёскi.

Падарожны. А што народ?

Чортаў Бацька. А што народ! Народ паноў б'е...

Падарожны. Якiх паноў?

Чортаў Бацька. I вiнаватых, што паўсталi, i невiнаватых.

Падарожны. Ды нашто?

Чортаў Бацька. Невiнаватых пад шумок. Усё лягчэй мужыку. Тым больш - разбiрацца не будуць. Унь мужыкi сёння пана Зарубу на хутары вырашылi памацаць. А вiнаватых, злачынцаў царскiх, тых, што ў лясах са зброяй, - тых цар загадаў.

Падарожны. Як цар?

Чортаў Бацька. Поп казаў у нядзелю, што, маўляў, гэта паны, што прыгон вярнуць хочуць. Цар вызвалiў, дык яны паўставаць. З амбону казаў - не брэша.

Падарожны. Дык гэта ж няпраўда...

Чортаў Бацька. А ты хто такi, што лепей за папа праўду ведаеш?

Падарожны. Поп нават пра дзяцей сваiх усёй праўды не ведае. Пра тую праўду спытай у пападдзi ды ў паповага наймiта.

Чортаў Бацька. Гэ... Наконт нашага папа - як у ваду глядзеў...

П а д а р о ж н ы. То што ўсё ж вашы мужыкi рабiць збiраюцца?

Гарэлiха. Скора ўбачыш.

Падарожны вiдавочна непакоiцца.

Падарожны. Чаго-то вы тут седзiцё? Як прыклееныя, як госцi... "Надвор'е якое цёплае. Каб быў госцем - даўно б дахаты пайшоў".

Чортаў Бацька. Ды тут зараз народу будзе - поўна... О! Спаймалi-такi... Вядуць...

Здалёк чуваць гоман натоўпу.

Падарожны. Хто вядзе? Каго?

Чортаў Бацька. Царскага злачынца. Яўхiм, мужык наш, аблаву на яго збiў... Хто за цара i бога - бi паноў.

3-за дрэў сыпануў на прагалiну вiруючы сялянскi натоўп: бабы, мужыкi, дзяды. У руках цапы, доўбнi, сякеры. Вядзе натоўп Яўхiм Барданос, сталы, страшнаватага выгляду мужык. 3 iм ягоная ж о н к а з аглаблёй. Пярэднiя мужыкi цягнуць Вастравуха. Яму, вiдаць, давялося паспытаць кухталёў. За iмi другiя цягнуць звязанага 3 а р у б у. Народ кiпiць.

Я ў х i м. Цягнi iх, хлопцы! Бi! Сячы галовы!

Яўхiмiха. Бач ты, з iхнiх зажывошчаў нам хаты спаляць. Зброю iм! Прыгон!