Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
616.96 Кб
Скачать

4.2. Вызначэнне элементаў залягання структурных плоскасцяў на карце з гарызанталямi.

Геолагам часта даводзіцца вырашаць задачу адваротную той, якая была падрабязна распісана ў раздзеле 4.1 - вызначаць заляганне структурнай плоскасцi па геалагi­чнай карце. Як гэта робіцца мы высветлім у дадзеным раздзеле.

На геалагічных картах межы структурных плоскасцяў паказаны ў гарызанталях. Пры вызначэнні элементаў іх залягання пачынаюць з пошукаў лiнiі распасцірання плоскасцi. Палажэнне любой лініі лічыцца вызначаным, калі мы маем хаця б дзве кропкі, якія знаходзяцца на ёй. Для правядзення лініі распасцірання структурнай плоскасцi знаходзім кропкі яе выхада на паверхню на аднолька­вых адзнаках вышынь. Такімі кропкамі з’яўляюцца месцы перасячэння лiнii выхада плоскасцi з гарызанталямі рэл’ефу - кропкі А і Б (на вышыні 130 м), В і Г (на вышыні 120 м), Д і Е (на вышыні 140 м). Злучыўшы гэтыя кропкі лініямі папарна атрымаем праекцыі на гарызантальную плоскасць ліній распасцірання (стратаізагіпсы) структурнай паверхні, якія знаходзяцца адпаведна на вышынях АБ 130 м, ВГ 120 м, ДЕ 140 м. Каб вылічыць азімут лініі распасцірання структурнай плоскасцi трэба прыкласці транспарцір нулевой адзнакай да любой з вышэйазначаных кропак, накіраваць нулевы вектар транспарціра (азімут 00) на поўнач (уздоўж адпаведнага мерыдыяну) і зняць замер па паказаннях адпаведнай лініі распасцірання.

Калі ўсе тры лініі распасцірання АБ, ВГ і ДЕ паралельны i знаходзяцца на аднолькавай адлегласці адна ад другой гэта зна­чыць, што падзенне паверхнi (плоскасцi) вытрыманае і не змя­няецца на дадзеным участку карты. Калі ж адлегласці паміж стратаізагіпсамі (лініямі распасцірання) розныя і адпаведна арыентыроўка іх таксама, то трэба рабіць вылічэнні для кожнай з іх паасобку. У гэтым выпадку трэба наносіць умоўныя значкі элементаў залягання паверхні (плоскасцi) ў кожнай кропке вымярэння.

Лініі падзення, як вядома перпендыкулярна лініі распасцірання. Такім чынам, каб вылічыць азімут лініі падзення трэба правесці перпендыкуляр да любой з лініяў распасцірання, напрыклад ДЗ - гэта будзе гарызантальная праекцыя лініі падзення на плоскасць карты, - а потым замерыць яе азімут як і для лініі распасцірання. Матыматычны спосаб вызначэння азімута лініі падзення пры вядомым азімуце лініі распасцірання і накірунку падзення разгледжаны ў раздзеле 3.2.1.

Для вызначэння вугла падзення карыстаюцца лініямі распасцірання і падзення. Менавіта вугал паміж сапраўднай лініяй падзення і яе праекцыяй на карту і будзе вуглом падзення. Праекцыю лініі падзення мы ўжо маем пасля папярэдніх структурных пабудоў - лінія ДЗ, а каб знайсці палажэнне сапраўднай лініі падзення выкарыстоўваюць два спосабы. Паводле першага, на асобным лістке паперы, ці палетцы, малююць маштаб залажэння, падобны на той, які быў апісаны ў раздзеле 4.1 і паказаны на малюнку 27, в. Для гэтага ад верхняга левага кута маштабнай сеткі (умоўна кропка Д) адкладаюць адрэзак роўны адлегласці паміж лініяй ДЕ і любой іншай стратаізагіпсай, напрыклад, ІК. На верхняй гарызантальнай лініі маштабнай сеткі атрымліваем кропку З. Ад яе па вертыкалі ўніз праводзім лінію, на якой ад З адкладаем велічыню вертыкальнага перавышэння паміж кропкамі Д і З, роўнае 30 м (перавышэнне паміж лініямі ДЕ (140 м) і ІК (110 м)) у маштабе карты - кропка Ж. У маштабе карты, напрыклад, 1:5000 перавышэнне бу­дзе роўным 6 мм. Пасля гэтага злучаем прамой лініяй кропкі Д і Ж, якая і з’яўляецца рэальнай лініяй падзення ў маштабе карты, вугал падзення якой не ўяляе складанасцяў вымераць з дапамогай транспарціра. Пры другім спосабе ўсе пабудовы робяцца на празрыстай паперы, прыкладзенай да карты, ці на самой карце (тонкімі лініямі, якія пасля выдаляюцца). Пры гэтым ад кропкі Д па прамой ДЕ адкладаюць адрэзак ДЖ, роўны перавышэнню паміж кропкамі Д і З (перавышэнне роўнае 30 м) у маштабе карты. Кут ДЗЖ (вугал падзення) вымяраюць транспарцірам. Падобныя вылічэнні могут быць праведзены для кожнай з іншых стратаізагіпс. У такім выпадку карыстаюцца велічыней перавышэння паміж даследуемай кропкай Д і адпаведнай лініяй распасцірання. Трэба мець на ўвазе, што па падзенню плоскасці вугал падзення можа мяняцца, аб чым сведчыць розная адлегласць паміж лініямі распасцірання, праведзенных з аднолькавым крокам залажэння. Павялічэнне адлегласці сведчыць пра змяньшэнне велічыні вугла, памяньшэнне - аб яго павелічэнні. Пры гэтым, вымераныя значэнні вугла падзення (разам з умоўным знакам іншых элементаў залягання) пазначаюцца на карце для кожнага участка ў кропках, дзе выкананы структурныя пабудовы і вылічэнні.

Соседние файлы в папке Учебное пособие