Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
616.96 Кб
Скачать
  1. Геалагiчныя карты I профiлi.

2.1. Тапаграфiчная аснова геалагiчных карт.

Асновай любой геалагiчнай карты з’яўляецца гарызантальная, нахiленая або вертыкальная плоскасць, на якую праектуюцца выходзячыя на паверхню, або паглыбленныя, формы (структуры). Звычайна такой плоскасцю з’яўляецца тапаграфiчная аснова. Тапаграфiя вырашае задачу адлюстравання прасторавых формаў зямной паверхнi, або глыбiнных гарызонтаў на плоскасцi. Дзеля гэтага ужываюцца розныя вiды праекцыяў (з латынi - projectio - выкiдванне наперад), але пазбегнуць скажэння рэальнай формы геалагiчных структур, звычайна не ўдаецца. Найбольшыя скажэннi на палюсах Зямлi.

2.2. Тапаграфiчныя праекцыi.

Асноўнымi праекцыямi, якiя ўжываюцца ў картаграфii i геадэзii з’яўляюцца артаганальная i цэнтральная.

Артаганальная (паралельная) праекцыя - атрымлiваецца тады, калi праз усе кропкi пэўнай фiгуры праводзяцца прамыя, паралельныя дадзенаму накiрунку да перасячэння з плоскасцю праектавання (мал. 1). У выпадку наземнай здымкi паралельныя прамыя супадаюць з накiрункам сiлы цяжару (па-руску - сiлы тяжестi). Артаганальная праекцыя мае асаблiвае значэнне ў начартальнай геаметрыi.

Цэнтральная праекцыя - атрымлiваецца тады, калi з пэўнай кропкi О (центра праекцыi) праз усе кропкi фiгуры праводзяцца прамалiнейныя промнi да перасячэння з плоскасцю праекцыi (мал. 2). Кропкi на гэтай плоскасцi i ўтвараюць адлюстраванне (праекцыю) фiгуры. У час аэрафотаздымкi цэнтрам праекцыi з’яўляецца аб’ектыў апарата, а плоскасць праекцыi - фотаплёнка.

Асноўнымi тыпамi картаграфiчных праекцыяў з’яўляюцца: азiмутальная, цылiндрычная i канiчная.

Азiмутальныя праекцыi - картаграфiчныя праекцыi, паралелi нармальнай сеткi якiх - канцэнтрычныя акружнасцi, а мерыдыяны - iх радыўсы, якiя разыходзяцца ад агульнага цэнтру паралеляў над вугламi роўнымi рознiцы даўгот (мал. 3). Нармальныя азiмутальныя праекцыi выкарыстоўваюцца для карт палярных краiн, а поперачныя i касыя - для карт зямных поўшарыяў i мацерыкоў, а таксама, карт зорнага неба, Луны i iншых планет (Энцыклапедычны слоўнiк).

Цылiндрычныя праекцыi - картаграфiчныя праекцыi, мерыдыяны якiх роўнаадлеглыя (па-руску - равноотдаленные) паралельныя прамыя, а паралелi - перпендыкулярныя iм прамыя (мал. 4). Такiя праекцыi ўжываюцца для адлюстравання тэрыторыяў выцягнутых уздоўж экватара, або якой-небудзь паралелi. Пры стварэннi тапаграфiчных карт звычайна выкарыстоўваюць раўнавугольную поперачна-цылiндрычную праекцыю (Энцыклапедычны слоўнiк).

Канiчныя праекцыi - картаграфiчныя праекцыi, паралелi якiх маюць выгляд канцэнтрычных акружнасцяў, а мерыдыяны - iх радыўсы, вуглы памiж якiмi прапарцыйны рознiцы даўгот (мал. 5). Гэтыя праекцыi ўжываюць для карт тэрыторыяў, выцягнутых уздоўж паралеляў (Энцыклапедычны слоўнiк).

2.3. Наменклатурныя iндэксы I масштабы геалагiчных карт.

Усе вышэйназваныя праекцыi ўжываюцца ў картаграфii для адлюстравання паверхнi Зямнога сфероiду. З 1898 году ўжываецца адзiная Мiжнародная сiстэма разграфкi i наменклатуры карт. Гэтая сiстэма прадугледжвае падзяленне ўсяго Зямнога шару на калоны i рады.

Калона (зона, паласа) - частка сфероiду, выцягнутая з поўначы на поўдзень, якая мае азiмутальны вугал з цэнтра Зямлi 60. Калоны нумаруюцца арабскiмi лiчбамi ад 1 да 60 супраць гадзiннай стрэлкi (у бок кручэння Зямлi) (мал. 6).

Рад (пояс) - папярэчная восi Зямлi частка зямной паверхнi з памерам азiмутальнага вугла з цэнтра Зямлi 40. Рады азначаюцца лiтарамi лацiнскага алфавiту ад А да W ад экватара да палюсоў.

Калонамi i радамi зямны сфероiд аказваецца падзеленым на сфераiдальныя трапецыi, якiя маюць памеры 40 па шыраце i 60 па даўгаце. Кожная з гэтых трапецыяў прадстаўляе сабой наменклатурны лiст маштабам 1: 1 000 000, номер якога азначаецца злучэннем адпаведнай лiтары рада i нумара калоны. Напрыклад: N-35.

Азначэнне наменклатурных лiстоў iншых маштабаў, iх колькасць ў межах большых па памеру лiстоў, памеры ў градусах па шыраце i даўгаце вынесена ў таблiцу 1.

пп

Маштаб карты

Колькасць лiстоў у маштабе 1 : 1 000 000

Наменклатурнае абазначэнне

Памер лiста

шырата

карты

даўгата

1.

1 : 500 000

4

N - 35 - Б

20

30

2.

1 : 300 000

9

IV - N - 35

1020’

20

3.

1 : 200 000

36

N - 35 - XV

40’

10

4.

1 : 100 000

144

N - 35 - 16

20’

30’

пп

Маштаб карты

Колькасць лiстоў у маштабе 1 : 100 000

Наменклатурнае абазначэнне

Памер лiста

шырата

карты

даўгата

1.

1 : 50 000

4

N - 35 - 120 - Б

10’

15’

2.

1 : 5 000

256

N - 35 - 120 - (45)

1’15”

1’54”

пп

Маштаб карты

Колькасць лiстоў у маштабе 1 : 50 000

Наменклатурнае абазначэнне

Памер лiста

шырата

карты

даўгата

1.

1 : 25 000

4

N - 35 - 120 - Б - а

5’

7’30”

пп

Маштаб карты

Колькасць лiстоў у маштабе 1 : 25 000

Наменклатурнае абазначэнне

Памер лiста

шырата

карты

даўгата

1.

1 : 10 000

4

N - 35 - 120 - Б - а -3

2’30”

3’15”

пп

Маштаб карты

Колькасць лiстоў у маштабе 1 : 5 000

Наменклатурнае абазначэнне

Памер лiста

шырата

карты

даўгата

1.

1 : 2 000

9

N - 35 - 120 - (55 - а)

25”

37,5”

Таблiца 1.

Усе карты ў залежнасцi ад маштаба можна падзялiць на:

Абзорныя - карты маштаба больш за 1:1000 000, гэта значыць - 1:1500 000, 1:2500 000 i больш дробнага маштаба.

Дробнамаштабныя - карты маштаба 1:1000 000, 1:500 000.

Сярэднямаштабныя - карты маштаба 1:200 000, 1:100 000.

Буйнамаштабныя - карты маштаба 1:50 000, 1:25 000.

Дэталёвыя - карты маштаба 1:10 000 i буйнейшыя.

Соседние файлы в папке Учебное пособие