Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
616.96 Кб
Скачать

6. Напружаннi ў зямной кары. Сiлы iх выклiкаючыя.

6.1. Эндагенныя I экзагенныя сiлы.

Асноўнай сілай, якая дзейнічае на любы прадмет, які знаходзіцца на Зямлі з’яўляецца сіла цяжкасці (па-руску - сила тяжести). Яна накіравана звонку да паверхні Зямлі і адносіцца да экзагенных (знешніх) сіл. Гэта вектарная велічыня роўная суме сіл гравітацыйнага прыцягнення і цэнтрабежнай сілы кручэння Зямлі.

Акрамя экзагенных сіл на зямную кару дзейнічаюць эндагенныя (унутраныя) сілы, якія выкліканы працэсамі ў глыбінных абалонках Зямлі і накіраваны да яе паверхні. Гэта тэктанічныя, магматычныя і іншыя сілы.

Эндагенныя і экзагенныя сілы дзейнічаюць адначасова ў супрацлеглых напрамках на працягу ўсёй эвалюцыі Зямлі. Вынікам гэтага працэсу з’яўляецца парушэнне залягання горных парод - складкавыя (плікатыўныя) і разрыўныя (дыз’юнктыўныя) дэфармацыі парод.

Складкавыя дэфармацыі горных парод - формы парушэння манаклінальнага залягання горных парод з утварэннем перагінаў слаёў, пластоў без разрыва іх суцэльнасці.

Разрыўныя дэфармацыі горных парод - формы парушэння манаклінальнага залягання горных парод з разрывам іх суцэльнасці. Разрыўныя (дыз’юнктыўныя) дэфармацыі парод завуцца разломамі.

6.2. Вертыкальныя I гарызантальныя рухi.

Механізм дэфармацый вызначаецца дзеяннем дзвух асноўных тыпаў рухаў -вертыкальных і гарызантальных, або аднаго з ніх.

Вертыкальныя рухі - рухі ў напрамку радыуса Зямлі, бываюць дадатнымі (накірунак уверх) і адмоўнымі (накірунак уніз). Яны азначаюцца літарай  і завуцца нармальнымі. Знак вертыкальных рухаў можа мяняцца ў часе, што адпавядае калыхальнаму (па-руску - колебательному) рэжыму развіцця структур зямной кары.

Гарызантальныя рухі - рухі па датычнай (па-руску - касательной) да паверхні геоіда, якія завуцца тангенцыйнымі і азначаюцца літарай .

Спалучэнне вертыкальных і гарызантальных рухаў абумоўлівае ўзнікненне і развіцце складкавых і разрыўных дэфармацый горных парод. Тэктанічныя структуры зямной кары звычайна развіваюцца працяглы гістарычны час у полі дзеяння вертыкальных і гарызантальных рухаў. Пры аналізе структур, рэканструкцыі іх фарміравання геалагічных ведаў бывае замала, таму да іх далучаюць матэматычныя, фізічня і хімічныя метады даследаванняў.

6.3. Тэнзары напружанняў.

Пры вывучэнні дэфармацый структур ужываюць лінейны, пласкасны або аб’ёмны аналіз напружанняў. Напружанне - інтэнсіўнасць размеркавання ўнутраных сіл у горных пародах. Вывучэннем механізмаў дэфармацый парод з адначасовай расшыфроўкай прыроды гэтых механізмаў у сувязі з напружаннямі ў літасферы Зямлізаймаецца дынамічная структурная геалогія. Напружанні вывучаюцца ў двух або трохмернай прасторы, у якой сілы дзейнічаюць на нейкую плошчу ці аб’ём. У апошнім выпадку яны дзейнічаюць у выглядзе тэнзараў. Тэнзары - напружанні і дэфармацыі, якія ў адрозненні ад вектароў пры колькасных апісаннях патрабуюць шэсць ці дзевяць параметраў, г.зн. сукупнасць напружанняў, якія дзейнічаюць на гранях бясконца малога паралелепіпеда, вылучанага вакол дадзенай кропкі. Напрыклад, xy , yz і г.д.

xy - тангенцыйнае напружанне ў плоскасці, перпендыкулярнай да восі x і выпрастаннай па восі y.

Куб мае 18 складаючых напружанняў. Яго кожная грань мае адну нармальную складаючую і дзве тангенцыйных (сколавых).

Соседние файлы в папке Учебное пособие