Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
616.96 Кб
Скачать

9.2.5. Разломы.

Разрыўныя (дыз’юнктыўныя) дэфармацыі парод, утвораныя ў выніку дзеяння тэктанічных рухаў завуцца разломамі. Разрыў парод пры разломаўтварэнні абумоўлены як вертыкальнымі так і гарызантальнымі рухамі, або іх камбінацыяй (спалучэннем). Звычайна разрывы адбываюцца з бачным перасоўваннем парод.

9.2.5.1. Асноўныя элементы разломаў і іх колькасныя характэрыстыкі.

Да асноўных элементаў разрываў з бачным перасоўваннем парод (разломаў) можна аднесці:

1. Зрушыцель (па-руску – сместитель) (плоскасць зруха) – галоўны элемент разломаў, па якому адбываецца разрыў і перасоўванне аднаго блока парод адносна другога. Палажэнне плоскасць зруха ў прасторы характарызуецца колькаснымі паказчыкамі па аналогіі з плоскасцю структурнай паверхні: азімутамі распасцірання і падзення, вуглом падзення (нахілу).

2. Лінія зрушыцеля – перакрыжаванне паверхні зрушыцеля з паверхняй рэльефа.

3. Бакі, або крылы разломаў – часткі блокаў парод, якія падзяляюцца разломамі; выдзяляюць апушчаны і ўскінуты бакі, або крылы разлома; адносна плоскасці зруха крылы падзяляюць на ляжачае, якое знаходзіцца над зрушыцелем, і вісячае, якое знаходзіцца пад плоскасцю зруха. Кожнае з крылаў разлома могуць быць ахарактарызаваны азімутамі распасцірання і падзення, вуглы падзення (нахілу). Акрамя таго, велічыня перасоўвання блокаў па разлому вызначаецца амплітудай зруха. Амплітуда зруха можа быць:

- сапраўднай – адлегласць паміж двума кропкамі па плоскасці зрушыцеля, якія да перасоўвання былі адзінымі; сапраўдная амплітуда падзяляецца на вертыкальную і гарызантальную;

- вертыкальнай – вертыкальная складаючая сапраўднага зруха роўная адлегласці па вертыкалі паміж кропкамі па плоскасці зрушыцеля, якія да перасоўвання былі адзінымі;

- гарызантальнай – гарызантальная складаючая сапраўднага зруха роўная адлегласці па гарызанталі паміж кропкамі па плоскасці зрушыцеля, якія да перасоўвання былі адзінымі;

- стратыграфічнай – адлегласць паміж перасунутымі сумежнымі кропкамі па нармалі да паверхняў наслаення (падэшвы ці кроўлі); стратыграфічная амплітуда падзяляецца навертыкальны і гарызантальны адыход;

- вертыкальны адыход– адлегласць па вертыкалі паміж перасунутымі слаямі, або вертыкальная складаючая стратыграфічнай амплітуды;

- гарызантальны адыход– адлегласць па гарызанталі паміж перасунутымі слаямі, або гарызантальная складаючая стратыграфічнай амплітуды.

Літалагічна і стратыграфічна разлом адрозніваецца ад акаляючых парод і характарызуецца як самастойнае геалагічнае цела, тэктанічнае ўтварэнне – уласна разлом. Цела разлома ўяўляе сабой зону поўных дэфармацый у абодва бакі ад якой выдзеляюцца зоны трэшчынаватасці на крылах разломаў, якія завуцца зонамі дынамічнага ўплыву разлома.

Адносна парушаных адкладаў усе разломы падзяляюцца на конседыментацыйныя, якія ўтвораны адначасова з назапашваннем парушаемых парод, іпостседыментацыйныя, якія парушаюць пароды пасля іх літыфікацыі.

9.2.5.2. Кінематычныя тыпы разломаў.

Усе разломы па кінематыцы падзяляюць на скіды (па-руску – сбросы, па-англійску –down-throw), рассовы (па-руску – раздвиги), ускіды (па-руску – взбросы, па-англійску –up-throw, thrust), насовы (па-руску – надвиги, па-англійску –overthrust), шар’яжы і зрухі (па-руску – сдвиги, па-англійску –slip, shear).

Скіды– разрывы, пры якіх зрушыцель нахілены ў бок апушчанага (скінутага) блока (крыла) і мае вертыкальную амплітуду зрушэння (па-руску – смещения) крылаў. Адносна нахіла слаёў у гарызантальным сячэнні (у разрэзе) выдзяляюць згодныя і нязгодныя скіды.Згодныя скідымаюць такі самы напрамак нахілу, што і парушаемыя ім слаі.Нязгодныя скідымаюць адваротны напрамак нахілу, чым парушаемыя ім слаі (мал. ). Адносна распасцірання парушаемых слаёў у гарызантальным сячэнні (у плане) выдзяляюць падоўжаныя, папярочныя, касыя і дыяганальныя скіды.Падоўжаныя скідынакіраваны перпендыкулярна лініі распасцірання парушаемых слаёў, ці па лініі падзення.Папярочныя скідынакіраваны па лініі распасцірання парушаемых слаёў.Касыя скідызакладзены пад нейкім вуглом да лініі распасцірання парушаемых слаёў.Дыяганальныя скідыпарушаюць слаі па дыяганалі да лініі распасцірання парушаемых слаёў. Скіды з вертыкальным зрушыцелем (вугал падзення 80-900) завуццанармальнымі, з вугламі большымі за 300нахіленымі, меньшымі за 300пакатанахіленымі(па-руску – пологонаклоненные). У выпадках, калі вуглы зрушыцелей супадаюць з вугламі падзення слаёў, скіды завуццапаслойнымі. Вертыкальная амплітуда скіда можа затухаць на яго заканчэнні па распасціранню і пераходзіць у складкавую форму (флексуру). Такі скід завеццашарнірным(мал. ).

Рассовы– разломы, у якіх бакі (крылы) рассоўваюцца перпендыкулярна плоскасці зрушыцеля без вертыкальнай амплітуды зрушэння.Рассовыўбвараюцца звачайна ў выніку выгінаў слаёў, інтрузій, а таксама рассоўвання блокаў пры спаўзанні. Такія разломы могуць быць расчыненымі, або запоўненымі мінеральнымі ўтварэннямі, вывергнутымі пародамі і да т.п. У такіх выпадках цела разлома не мае слядоў здрабнення парод, бо апошнія назапасіліся без непасрэднага ўдзелу дынамічнага фактару дзеючых геалагічных працэсаў.

Ускіды- разрывы, пры якіх зрушыцель нахілены ў бок вісячага (ўскінутага) блока (крыла), мае стромкі (60 – 900) вугал падзення і вертыкальную складаючую амплітуды зрушэння (па-руску – смещения) крылаў. Зрушыцель такіх разломаў завеццаўскідывацель. Адносна нахіла слаёў у гарызантальным сячэнні (у разрэзе) выдзяляюць згодныя і нязгодныя ўскіды аналагічна скідам, якія апісаны вышэй у гэтым раздзеле.Згодныя скідымаюць такі самы напрамак нахілу, што і парушаемыя ім слаі.Нязгодныя скідымаюць адваротны напрамак нахілу, чым парушаемыя ім слаі. Так, як і скіды, ускіды падзяляюцца на падоўжаныя, папярочныя, касыя і дыяганальныя. Як і ў выпадку скідаў, целы ўскідаў складзены міланітавым і катаклазітавым рэчывам са шматлікімі люстэркамі слізгання.

Насовы– ускіды з невялікімі вугламі насоўвання вісячага крыла на ляжачае. Яны часта ўтвараюцца на перакуленых або падхінутых крылах складак. Паверхня насоўвання вісячага крыла завеццапаверхняй насова, якая на перасячэнні з паверхняй рэльефу ўтварае лінію насоўвання, а па ўнутранаму складу прадстаўлена брэкчыяй і меланжам са шматлікімі люстэркамі слізгання. Насунутыя часткі блокаў завуццаалахтонам, а аснаванне (ляжачае крыло), на якое насунуты насоў, завеццааўтахтонам.

Па генезісу насовы бываюць:

  • насовы разлома, якія сякуць пласт упоперак ці пад стромкім вуглом;

  • насовы расцягнення, якія ўтвараюцца на падхінутым крыле перакуленай складкі;

  • насовы скалвання, якія ўтвараюцца ў гарызантальных або нахілена залягаючых слаях;

  • насовы накладзеныя, якія парушаюць сфарміраваныя складкі;

  • насовы пластовыя, якія ссоўваюць адзін слой па паверхні другога;

  • насовы эразійныя, якія перасоўваюць вісячы бок па дэнудзіраванай паверхні ляжачага бока;

  • насовы зрыва, якія ссоўваюць крохкія пароды па больш пластычнаму аснаванню.

Па марфалогіі франтальнай часткі насовы бываюць:

  • лускаватыя (па-руску – чешуйчатые), якія маюць лускападобную (чарапіцападобную) структуру насоўвання;

  • ныраючыя, зрушыцель якіх мае нахіл супрацлеглы напрамку насоўвання;

  • залівападобныя, якія маюць розную гарызантальную амплітуду насоўвання па фронце насова.

Шар’яжы (тэктанічныя покрывы (па-руску – покровы))– насовы з пакатымі або гарызантальнымі паверхнямі слізгання алахтона па аўтахтону. Алахтон шар’яжа можа быць суцэльным або мець некалькі плоскасцяў зрыва ці ўтвараць астанцы (адорвені). Алахтон можа быць старэйшым за аўтахтон і мець вокны прарыву больш маладых парод скрозь старэйшыя.

Шар’яжы маюць іншыя назвы элементаў будовы, чым іншыя разломы:

  • паверхня покрыва, ці паверхня шар’яжа, ці паверхня валачэння – мяжа паміж алахтонам і аўтахтонам, якая па ўнутранаму складу, як і паверхня насова, прадстаўлена брэкчыяй і меланжам са шматлікімі люстэркамі слізгання;

  • лобавая частка – пярэдняя (франтальная) частка шар’яжа з стромка нахіленымі пластамі;

  • корань шар’яжа – найбольш удаленыя ад лобавай часткі покрыва.

Зрухі– разрывы з перасоўваннем парод у гарызантальным напрамку. Зрухі звычайна ўтвараюцца ў выніку дзеяння тангенцыйых сіл і суправаджаюць перасоўванне глабальных пліт, або тэктанічных покрываў.

Па арыентыроўцы плоскасці зрушыцелязрухі бываюць вертыкальнымі, гарызантальнымі і нахіленымі.

Па напрамку перасоўваннязрухі бываюць левымі і правымі. Напрамак перасоўвання вызначаецца па накірунку перасоўвання супрацлеглага крыла разлома адносна таго, які ўзяты за адлік гарызантальнага зруху (мал. ).

Адносна падзення слаёўвылучаюць згодныя і нязгодныя зрухі.

На заканчэннях зрухаў утвараюцца гарызантальныя складкі, якія завуцца сігмоідамі.

Пералічаныя вышэй кінематычныя тыпы разломаў рэдка можна знайсці ў чыстым выглядзе, часцей назіраюцца кінематычныя камбінацыі разломаў: скіда-зрухі, зруха-скіды, ускіда-зрухі, зруха-ускіды. Акрамя камбінаваных дыз’юнктываў вылучаюць таксамаспалучэнне разрыўных форм:

  • ступенчатыя скіды – блокі, падзеленыя скідамі на тэктанічныя ступені, якія паніжаюцца ў бок падзення зрушыцеля;

  • ступенчатыя ўскіды – блокі, падзеленыя ўскідамі на тэктанічныя ступені, якія ўздымаюцца ў бок паўстання зрушыцеля;

  • ступенчатыя насовы – блокі, падзеленыя ўскідамі на тэктанічныя ступені падобныя на чарапіцу;

  • ступенчатыя зрухі – блокі, падзеленыя ўскідамі на кулісападобныя тэктанічныя ступені;

  • грабен – адмоўная паглыбленая структура, якая абмежавана двума скідамі (рыфт) ці ўскідамі (рампавы грабен);

  • горст – дадатная прыўзнятая структура, якая абмежавана двума скідамі ці ўскідамі;

  • клавіятурныя блокі – чаргаванне грабенаў і горстаў.

Пры спалучэнне некалькіх зрушыцелей разломаўвылучаюць:

  • сінтэтычныя разломы – сістэма разломаў, у якіх падзенне зрушыцелей згоднае, г.з. накіравана ў адным накірунку;

  • антытэтычныя разломы – сістэма разломаў, у якіх падзенне зрушыцелей нязгоднае, г.з. накіравана ў розных накірунках;

  • перакрыжаваныя разломы – сістэма разломаў, у якіх зрушыцелі перакрыжоўваюцца на нейкай глыбіні.

Глыбінныя разломы– разломы глыбокага коравага, а магчыма, мантыйнага залажэння (працінаюць зямную кару на сотні кіламетраў) і працяглай гісторыі развіцця, якія падзяляюць вялікія блокі зямной кары з рознай геалагічнай будовай. Глыбінныя разломы звычайна ўтвараюць разломныя зоны, г.з. ўскладняюцца разломамі меньшых памераў розных кінематычных тыпаў. Глыбінныя разломы яшчэ называюцьглабальнымі лінеаментамі, якія па кінематыцы могуць быць скідамі, ускідамі, зрухамі ці іх камбінацыяй, як і астатнія разломы.

У парушаемых пародах разломы вызначаюццапа кантакту рознаўзроставых парод, брэкчыі трэння, адорвенях парод з аднаго ці дзвух крылаў разлома, катаклазітах і міланітах, расколістасці парод і да т.п.У рэльефе разломы ідэнтыфікуюццапа каленападобных выгінах рэк, змешчаных і засохлых руслах рэк, выхадах на паверхню падземных вод і да т.п.

Соседние файлы в папке Учебное пособие