Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
616.96 Кб
Скачать

5. Магутнасць слоя (пласта).

У папярэдняй главе мы разгледзелі спосабы вызначэння элементаў залягання структурных плоскасцяў i нанясенне на карту лi­нiй іх выхада на дзённую паверхню. Пры гэтым мы не засяроджвалі увагі на тым, якой часткай структурнай паверхнi гэтая плоскасць з’яўляецца - падэшвай ці кроўлей (паверхняй) слою (пласта). Каб колькасна ахарактэрызаваць слой як элемен­тарнае цела, якое складзена асадкавай цi вулканагеннай горнай пародай, акрамя паказчыкаў элементаў залягання яго падэшвы ці кроўлі (паверхні) абавязкова прыводзіцца велічыня магутнасці слою - адлегласць паміж верхняй і ніжняй межамі слою. У прыродных умовах слаi звычайна абмежаваны не пласкасцямi, а няроўнымi паверхнямi, якія то сыходзяцца, то разыходзяцца паміж сабой. Каб разгледзіць магчымыя варыянты магутнасці слою возьмем за прыклад ідэальны выпадак, калі слой вытрыманы на значнай адлегласці з паралельнасцю абмяжоўваючых яго паверхняў (падэшвы і кроўлі). Такое iдэальнае цела мы i будзем даследаваць пры аналiзе магутнасці слаёў, iх шырыні i форм выхода на паверхню рэльефу.

5.1. Азначэнні розных варыянтаў магутнасці слаёў.

Магутнасць слаёў можа вымярацца рознымі спосабамі і розным чынам.

Сапраўдная (па-руску - истинная) магутнасць - найкароткая адлегласць паміж кроўляй і падэшвай слою (па перпендiкуляру) не залежна ад палажэння слою горнай пароды.

Вертыкальная магутнасць - адлегласць ад кроўлі да падэшвы слою па вертыкалі.

Гарызантальная магутнасць - адлегласць ад кроўлі да падэшвы слою па гарызанталі, у напрамку перпендыкулярным да распасцiрання.

Бачная (па-руску - видимая) магутнасць - найкароткае ўдаленне паміж кроўляй і падэшвай слою на зрэзе слою рэльефам. Шырыня выхаду пласта - праекцыя бачнай магутнасці на гарызантальную плоскасць (геалагiчную карту або план). Пры гарызантальным зрэзе слою шырыня яго выхада будзе ўяўляць бачную i ў той жа час гарызантальную магутнасць. Пры гарызантальным рэльефе шырыня вы­хаду слою заледжыць толькі ад яго сапраўднай магутнасцi i вугла па­дзення. Чым больш магутнасць слою і меньш вугал яго па­дзення, тым большай будзе шырыня вы­хаду слою і яго гарызантальная магутнасць. І наадварот, чым больш крутым будзе падзенне слою, тым будзе большай вертыкальная магутнасць у параўнаннi з сапраўднай магутнасцю. Калi слой мае вер­тыкальнае падзенне (“стаiць на галаве”), то шырыня яго выхаду раўна сапраўднай магутнасцi i ў той жа час гарызантальнай.

5.2. Вылічэнне магутнасці слаёў.

Усе вышэйназваныя параметры слою знаходзяцца ва ўзаемасувязі і могуць быць вылічаны па формулах прамавугольнага трохкутніка, калі нам вядомыя хаця б два параметры. Так, напрыклад, ведаючы шырыню выхада слоя i вугал яго падзення лёгка вылічыць сапраўдную магутнасць. карыстаючыся формуламі прамавугольнага трохкутніка:

H = hs sin,

дзе H - сапраўдная магутнасць, hs - шырыня вы­хаду слою,  - вугал падзення слою.

H = hv cos,

дзе H - сапраўдная магутнасць, hv - вертыкальная магутнасць,  - вугал падзення слою.

Часам геолагі маюць справу са слаямі, частка якіх закрыта наносамi, асыпямi або эрадзіравана. У такіх выпадках вымяраюць няпоўную магутнасць - магутнасць слою без яго верхняй эра­дзiраванай або схаванай часткi.

Значэнні магутнасцяў пласта, вылічаныя па прафілях (вертыкальных разрэзах), могуць выносіцца на карты ў выглядзе ізаліній (ліній роўных магутнасцяў). Такія карты завуцца картамі магутнасцяў. Лініі роўных вертыкальных магутнасцяў завуцца ізахорамі, а лініі роўных сапраўдных магутнасцяў - ізапахітамі.

Соседние файлы в папке Учебное пособие