Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
616.96 Кб
Скачать

8.2. Флексуры.

Флексуры — каленападобныя перагіны слаёў, якія утвараюцца спалучэннем двух вуглаватых складак. Флексуры могуць быць (мал. ):

- прамыя — флексуры, якія маюць нахіл крутой часткі калена ў бок агульнага падзення слаёў;

- адваротныя — флексуры, паднятыя крылы якіх запракінутыя на часткі, якія знаходзяцца ніжэй.

8.3. Структурныя складкавыя формы высокіх рангаў.

Да структурных формаў высокіх рангаў можна аднесці дадатныя і адмоўныя структуры вялікіх памераў.

Дадатныя формы высокіх рангаў:

- антэклізы — вялікія па памерах працяглыя выгіны ў форме антыкліналяў з нахілам слаёў на крылах у некалькі градусаў;

- скляпенні (па-руску – своды) — меньшыя па памерах за антэклізы ўзбросавыя структуры з падзеннем слаёў на крылах да 45 - 70 градусаў;

- валы — выцягнутыя ў плане асіметрычныя структурныя формы значных памераў.

Адмоўныя формы высокіх рангаў:

- сінеклізы — вялікія па памерах прагіны з пакатым падзеннем пластоў на крылах у некалькі градусаў;

- упадзіны (дэпрэсіі) — меньшыя па памерах за сінеклізы прагіны, якія маюць выцягнутую ў плане форму, абмежаваныя цэнтрыкліналямі.

Структурныя насы — папярочныя скляпенныя ўздымы асадкавага чахла на схілах сінекліз ці антэкліз з пакатым падзеннем.

8.4. Спалучэнні складкавых форм.

Структурныя дадатныя і адмоўныя формы высокіх рангаў спалучаюцца ў зямной кары, утвараючы яшчэ большыя структуры, якія завуцца антыклінорыямі і сінклінорыямі.

Антыклінорыі — буйныя антыклінальныя структуры зямной кары, якія ўтвораны ў выніку спалучэння дадатных і адмоўных форм высокіх рангаў і цягнуцца на сотні кіламетраў.

Сінклінорыі — спалучэнне дадатных і адмоўных форм высокіх рангаў на фоне агульнага паглыблення часткі зямной кары (сінклінальная структура) памерам некалькі соцен кіламетраў.

У сваю чаргу антыклінорыі і сінклінорыі могуць таксама спалучацца ў зямной кары і утвараць найбуйнейшыя структуры з агульным уздымам, якія завуцца мегаантыклінорыямі, і агульным паглыбленнем, якія завуцца мегасінклінорыямі. Структуры такога класа маюць часам памеры большыя за тысячу кіламетраў.

Спалучэнне больш дробных складкавых структур у антыклінорыях і сінклінорыях, мегаантыклінорыях і мегасінклінорыях на адным парадкавым узроўні завецца вергентным. Такое спалучэнне можа быць канвергентным, калі восевыя паверхні складак вертыкальныя, дзівергентным калі восевыя паверхні складак разуходзяцца ў бакі ад ядра буйнейшай структуры, анцівергентным, калі восевыя паверхні складак сыходзяцца да замка буйнейшай структуры (мал. ).

Калі разглядаць спалучэнне лінейных форм на картах, то можна заўважыць такую з'яву, як кульмінацыя складак– адначасовы ўздым або паглыбленне слаёў зямной кары (мал. ). Паралельныя рады складак завуццаступенчатымі радаміі могуць быць лінейнымі (ланцуговымі), кулісападобнымі, перыстымі, скучанымі, дугападобнымі, радыяльнымі, полуколавымі ці колавымі. Ступенчатыя рады складак могуць мець разгалінаванне (па-руску – разветвление), гэта значыць быць вергентнымі.

  1. Разрыўныя (дыз'юнктыўныя) дэфармацыі пластоў горных парод.

Як указвалася вышэй у главе 6.1. разрыўныя дэфармацыі (нарушэнні) горных парод – гэта парушэнне горных парод з разрывам іх суцэльнасці. Усе разрыўныя нарушэнні горных парод можна падзяліць на нетэктанічныя і тэктанічныя.

Соседние файлы в папке Учебное пособие