Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
616.96 Кб
Скачать

8.1. Складкавыя формы.

Складка - найпрасцейшая структурная форма пластычнай (плікатыўнай) дэфармацыі, якая ўяўляе сабой выгін слаёў уверх ці ўніз, у любы бок адносна старон свету. Складкі бываюць розных памераў - ад мікраскладак у некалькі сантыметраў ці нават міліметраў да макраскладак ў некалькі соцен метраў. Складкі бываюць адзінкавымі ці утвараюць складкавыя паясы, якія завуцца зонамі складкавасці. Складкавасць - пераразмеркаванне матэрыялаў горных парод і змена магутнасці пластоў у выніку адмоўных ці дадатных вертыкальных рухаў і гарызантальных перасоўванняў мас зямной кары.

Паводле асаблівасцяў утварэння (генезісу) ўсе складкі можна падзяліць на две групы: эндагенныя і экзагенныя складкі. Эндагенныя складкі ўтвораны ў выніку дзеяння унутраных сіл Зямлі. Да іх адносяцца складкі:

- сціскання ў выніку апускання адначасова з асадканазапашваннем (конседыментацыйныя складкі);

- сціскання ў выніку пад’ёму прагінаў;

- вольнага гравітацыйнага слізгання па зрывах;

- расцягнення і выціскання ў бакі ў выніку вертыкальнага ўздыму;

- дыяпіравыя, утвораныя ў выніку саляной тэктонікі;

- адбітныя (па-руску - отраженные);

- магматагенныя, утвораныя ў выніку магматычнай дзейнасці;

- метамарфагенныя, утвораныя ў выніку метамарфічнай дзейнасці і іншыя.

Экзагенныя складкі ўтвораны ў выніку дзеяння знешніх сіл Зямлі. Да іх адносяцца складкі:

- ахінання (па-руску - облекания), утвораныя ў выніку назапашвання адкладаў на выгнутых формах рэльефу;

- няраўнамернага сціскання вышэйляжачымі пародамі;

- выпірання пад ціскам вышэйляжачых парод;

- разбухання ў выніку змены аб’ёму парод;

- спаўзання па схілах у выніку схілавых працэсаў;

- абрушэння ў выніку працэсаў эрозіі;

- ледавіковыя складкі, як вынік руху ледавіка.

8.1.1. Элементы складак.

Для апісання складак карыстаюцца марфаметрычнымі характэрыстыкамі асноўных элементаў складак, якімі з’яўляюцца (мал. 40):

- крылы складкі - бакавыя часткі, якія адыходзяць ад месца перагіну слаёў, ці сыходзяцца ў месцы іх перагіну;

- замок складкі - месца максімальнага перагіну (максімальнай абсалютнай крывізны) слаёў, дзе крылы сыходзяцца;

- вершыня складкі - кропка максімальнага перагіну (максімальнай абсалютнай крывізны) на замке складкі;

- ядро складкі - унутраная частка складкі, абмежаваная крыламі;

- восевая паверхня складкі - плоскасць, якая дзеліць вугал складкі напалам;

- шарнір - лінія перасячэння паверхні складкі з восевай паверхняй; шарніры могуць быць гарызантальнымі, нахіленымі ці хвалістымі, яны паказваюць паглыбленне ці ўздым складкі;

- вось (восевая лінія) складкі - лінія перасячэння восевай паверхні складкі з гарызантальнай плоскасцю; вось складкі мае гарызантальнае палажэнне і ўказвае на накірунак распасцірання складкі, а не яе паглыбленне ці ўздым; восевая лінія праходзіць праз усе слаі зрэзанай складкі, а шарніры размешчаны на паверхні кожнага слою;

- грэбень складкі - найвышэйшыя кропкі на перагіне складкавага слою;

- кіль складкі - кропкі з найніжэйшым месцазнаходжаннем.

Да колькасных параметраў, якімі характарызуюць складкі трэба аднесці:

- вышыню складкі - перавышэнне паміж выпуклай і сумежнай увагнутай часткамі складкі;

- дліну складкі - адлегласць па восі складкі паміж кропкамі супрацлеглых паглыбленняў аднаго і таго ж слою;

- шырыню складкі - адлегласць паміж восевымі лініямі суседніх складак;

- вугал складкі, ці вугал пры вяршыні складкі - вугал паміж працягненнем крылаў складкі, які можа складаць ад 00 да 1800;

- вугал паглыблення ці ўздыму складкі - вугал нахілу шарніра складкі з праекцыяй яго на гарызантальную плоскасць ад 00 да 900.

Соседние файлы в папке Учебное пособие