Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
616.96 Кб
Скачать

2.6. Геалагiчныя карты Беларусi.

Галоўныя звесткi аб геалагiчных картах тэрыторыi Беларусi, дасягненнi беларускiх геолагаў у XIX стагоддзi, за савецкiм часам. Сучасны стан геалагiчнага картагрaфавання ў нашай краiне. - 2 гадзiны.

3. Слой, слаiстасць. Элементы залягання слаёў.

3.1. Слой, пласт. Слаiстасць.

Слой - вельмi шырокае паняцце ў геалогii. Яно мае розны сэнс у стратыграфii, геафiзiке, структурнай геалогii, iншых галiнах геалогii. Але ж агульнам, што аб’ядноўвае гэта паняцце, з’яўляецца тое, што гэта - пляскатае аднароднае цела, абмежаванае двума субпаралельнымi паверхнямi.

У структурнай геалогii мы будзем разглядаць слой (англ. - layer, bed), як элементарную структурную адзiнку, якая выдзяляецца пры вывучэннi i апiсаннi разрэзаў асадкавых, вулканагенна-асадкавых, а часам i метамарфiчных парод. Кожны слой утвораны больш цi меньш аднатыпнай пародай, якая адрознiваецца петраграфiчнымi, грануламетрычнымi i iншымi лiталагiчнымi асаблiвасцямi ад сумежных слаёў. Слой вылучаецца ў геалагiчным разрэзе таксама па колеру, тэкстуры i iншых прыкметах. Ён мае нейкую працягласць у прасторы адносна старон свету, якая завецца распасцiраннем (рус. - простiранiем, англ. - strike) слоя, i нахiл адносна гарызантальнай паверхнi, якi завецца падзеннем (англ. - dip).

Кожны слой абмежаваны зверху i знiзу паверхнямi, якiя завуцца адпаведна: кроўляй i падэшвай. Геолагам часта прыходзiцца сустракацца з парушанай (эрадзiраванай) верхняй мяжой слоя, якая ў гэтым выпадку завецца паверхняй слоя.

Слой адрознiваецца ад меньшых па памерах слайкоў, якiя з’яўляюцца элементам унутранай тэкстуры слоя - яго слойчатасцi. Апошняя можа быць гарызантальнай, касой (нахiленай) i хвалевай (мал. 11).

Часам тэрмiн “слой” ужываецца як сiнонiм тэрмiна “пласт”, калi апошнi не слаiсты. Пласт - лiталагiчна аднастайныя адклады, якiя займаюць пэўнае стратыграфiчнае палажэнне ў геалагiчным разрэзе; адрознiваюцца па пэўных прыкметах ад нiжэй i вышэйляжачых парод i адмежаваныя ад нiх больш цi меньш дакладна. Пласт (паводле Вассаевiча) - адзiн, або некалькi слаёў, якiя маюць агульную прыроду ў тым, цi iншым сэнсе (прыклады - пласт солi, пласт вугалю).

Натуральнае спалучэнне розных слаёў называюць слаiстасцю (англ. - layering). Cа слаiстасцю не трэба блытаць метамарфiчную сланцавасць (клiваж), асобнасцi (па-руску - отдельность) парод, або здольнасць парод распадацца на плiткi, паралельныя паверхням, якiя абмяжоўваюць пласт. Таксама трэба адрознiваць ад слаiстасцi гнейсавую палоскавасць (па-руску - полосчатость).

Працэс утварэння слаёў мае дзве складаючыя: эндагенныя i экзагенныя фактары. Да першых адносяцца рухi зямной кары, выклiканыя працэсамi ў мантыi, да другiх - фiзiчныя працэсы разрушэння горных парод, змены ў атмасферы, клiмаце Зямлi, уздзеянне вады ва ўсiх праявах (марскiя плынi, ледавiкi, атмасферныя ападкi, падземныя воды i iншыя), а таксама розныя спосабы пераносу прадуктаў разбурэння парод. З пачатку свайго ўтварэння слой, звычайна, мае гарызантальнае заляганне, але ўплыў у першую чаргу эндагенных i таксама экзагенных працэсаў з цягам часу прыводзiць да змены палажэння слоя ў прасторы, слой набывае нахiл. Аднастайнае нахiленае палажэнне слоя (серыi слаёў) завецца манаклiнальным. Пры гэтым слой набывае прасторавыя характарыстыкi, якiя можна ацанiць колькасна.

Соседние файлы в папке Учебное пособие