Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
23
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
306.06 Кб
Скачать

3. Определение элементарного расхода воды и его численного значения.

13 Билет.

1. Прод-е проф. Рекі.Стадіі разв рек.Гідрол режім рек

З цягам часу рака выпрацоўвае свой асабісты паўздоўжны профіль, які адпавядае нахілу рачной даліны, складу горных парод, па якой яна працякае, і воднасці ракі. Ён характарызуецца паўздоўжным профілям рэчышча. Паўздоўжны профіль рэчышча характэрызуецца ухілам і падзеннем. Розніца вышыні двух кропак воднай паверхні па даўжыні ракі (∆Н) называецца падзеннем. Адносіны велічыні падзення (∆Н) да даўжыні дадзенага ўчастка (l) называецца ўхілам (I) ракі: I = ∆Н/ l = tg α. Паўздоўжны профіль рачной даліны праходзіць некалькі стадый: юнацтва, маладосці і сталасці. Стадыі юнацтва профіл невыпрацаваны, мае рэзкія перапады, зломы ў месцы выхаду цвёрдых пародаў. На гэтых участках узнікаюць парогі, парожыстыя ўчасткі, вадапады. Вялікую ролю ў фармір. проф. ракі іграе базіс эрозіі ракі. Адрозніваюць мясцовы і агульны базісы эрозіі. Агульным базісам эрозіі з’яўляецца ўзровень таго вадаёма (мора, возера), куды упадае галоўная рака. Мясцовым базісам эрозіі для прытокаў служыць узровень галоўнай ракі, у якую ўпадае гэты прыток. З паніжэннем базіса эрозіі ўзмацняецца разыў дна рэчышча, а з павўэннем яго – запавольваецца.Стадыя сталасці выраўноўванне паўздоўжнага профілю, Цячэнне ракі спакойнае. Паўздоўжны профіль ракі становіцца больш устойлівым, прыймае правільную плаўна ўвагнутую форму, які называецца профілем раўнавагі. У вярхоўях ракі перавагае размыў дна і ўразаннэ рэчышча, у сярэднім цячэнні – перанос (транзіт) наносаў, а ў ніжнім – іх акумуляцыя (адкладанне).У залежнасці ад змянення ўхілу па даўжыні рэк вызначаецца чатыры іх асноўныя тыпы паўздоўжных профілю. Профіль раўнавагі- паволіўваагнуты і найбольш распаўсюджаны профіль ракі, які характарызуецца ўвагнутай крывой гіпербалічнага тыпу, больш стромкага ў вытоках рэк і палогага у вусці. Прамалінейны, характарызуецца адносна раўнамерным нахілам па ўсёй даўжыні ракі, які назіраецца галоўным чынам у малых рэк. Збросавы, або выпуклы мае малыя ўхіл у вярхоўях і значныя ў ніжнім цячэнні ракі; сустракаецца рэдка і характэрны для рэк Кольскага паўвострава. Ступенькавы профіль назіраецца пры наяўнасці добра выражаных прамежкавых базісаў эрозіі ў выглядзе сустракаемых зрэдку ракой цяжка размываемых горных парод або катлавін азёр і вадасховішчаў.

2. Водный баланс.

Змяненні аб’ёма вады, які знаходзіцца ў возеры, вызначаецца судносінамі паміж паступаючымі аб’ёмамі ў возера і стратамі з яго, што адлюстроўвае водны баланс. Ураўненне воднага балансу сцёкавага возера: Х + Упргр + К – Усц - Уф – Е – Ув +/- Vл +/- = ∆V + Н, дзе Х - атм-ныя ападкі, Упр – сцёк вады з паверхні вадазбору ў в, Угр – падземны сцёк, К – канд-ыя вадзяной пары, Усц - сцёк з возера, Уфпадземны сцёк, Е – выпар, Ув – забор вады з возера на гаспадарчыя патрэбы, Vл - страты вады на утварэнне лёду і прыход аб’ёмаў вады пры таянні снегу, V - змяненні аб’ёма вады возера за разліковы перыяд, які ўплывае на ваганнях узроўня вады, Н – невязка баланса.

Абсалютныя значэнні і суадносіны састаўляючых воднага балансу азёр цесна звязаны паміж сабой і ў першую чаргу з геаграфічнай занальнасцю. Водны баланс азёр, якія размешчаны ў зоне лішкавага і дастатковага ўвільгатнення (тундра, лясная і лесастэпавая зоны умеранага клімата, вільготныя субтропікі і трапічны лес), у асноўным вызначаецца рачным прытокам з вадазбора ў прыходнай і сцёкам з вадаёмаў – расходнай частках. Акрамя геаграфічнай занальнасці, значную ролю ў водным балансе выконваюць азанальныя фактары, у тым ліку і марфаметрычныя асаблівасці азёр і іх вадазбораў. Іх уплыў на водны баланс праяўляецца праз удзельный вадазбор (F). Чым большае яго значэнне, тым большая доля сцёку ў прыходнай і расходнай частках воднага баланса. Па суадносінам састаўляючых воднага балансу азёры дзеляцца на две групы: сцёкавыя (С) і выпаральныя (В). У першай групе азёр сцёк перавагае выпарэнне з воднай паверхні (Усц > Е). Азёры другой групы адрозніваюцца адваротнымі суадносінамі (Е >Усц). Ва ўнутры кожнай групы выдзяляецца па тры тыпы азёр, якія адрозніваюцца прыходнай часткі баланса. Сцёкавыя азёры падзяляюцца на прыточныя (П )(Упр), дажджавыя (Д) (Х > Упр) і нейтральныя (Н) (Упр ≈ Х). Выпаральныя азёры падзяляюцца на выпаральна-дажджавыя (В-Д), выпаральны (В) і выпаральна-прыточныя (В-П). У выпаральна-дажджавых азёр велічыня выпарэння з паверхні возера перавагаюць атмасферныя ападкі (Е > Х). Выпаральны азёры (Е > У). У выпаральна-прыточных (Е = У). З водным балансам азёр цесна звязаны знешні вадаабмен – змена вады возера новымі водамі. У якасці асноўнай характарыстыкі знешняга вадаабмену сцёкавых вадаёмаў прыняты ўмоўны вадаабмен (Кв), які вызначаецца суадносінамі сцёка з вадаёма за некаторы прамежак часу (Vсц) да сярэдняга аб’ёму вады возера за той жа перыяд (Vв): Кв = Vсц / Vв. Велічыня Кв паказвае змяняецца агульны аб’ём возера за год. Адваротныя суадносіны (Vв / Vсц) называецца перыядам вадаабмену і характарэзуе час, за якіадбываецца поўны вадаабмену.Для параўнання вадаабмену розных па структуры воднага баланса азёр, у тым ліку і бязсцёкавых азёр, і ацэнкі агульнай колькасці вады, які ўдзельнічае ў вадаабмене, прняты паказчык Кводаабмена: Квб = Vб / Vв, дзе Vв - аб’ём вады, які ўдзельнічае ў вадаабмене за некаторы прамежак часу.

Соседние файлы в папке экзамен